18 Февраля 2022 10:02
Количество просмотров: 350
21 лютага адзначаецца Міжнародны дзень роднай мовы.
Беларуская мова вельмі прыгожая і мілагучная. Яна – нібы спеў салаўя, звон капяжу ранняй вясной, яна цёплая і ласкаявая, як матуліна пяшчота!
У гэтым 17 лютага пераканаліся вучні 3 «Б» кл. ДУА «ВВК дзіцячы сад - пачатковая школа № 5 г. Брэста», якія прыйшлі ў дзіцячы аддзел абласной бібліятэкі на літаратурную гульню «Старонкі з моўнай скарбонкі». Падчас мерапрыемства дзеці пазнаёміліся з беларускімі прыказкамі, прымаўкамі і прыкметамі. Даведаліся, што гэтыя кароткія моўныя выразы не ўжываюцца кожны дзень, аднак карыстанне іх ўзбагачае нашу мову, робіць яе выразнай і паэтычнай. Таксама маленькія госці з задавальненнем чыталі ўслых казкі беларускіх пісьменнікаў, разгадвалі загадкі, успаміналі любімыя беларускія словы.
Любіце і шануйце родную мову!