Цветовая схема: C C C C
Размер шрифта: A A A
Изображения:
  • 224016, г. Брест, ул. Куйбышева,32
  • +375 162 59 42 29
  • brest.knigodom@gmail.com

О нас

«У краіну Мары, у краіну Ведаў»

«У краіну Мары, у краіну Ведаў» «У краіну Мары, у краіну Ведаў» «У краіну Мары, у краіну Ведаў» «У краіну Мары, у краіну Ведаў» «У краіну Мары, у краіну Ведаў» «У краіну Мары, у краіну Ведаў» «У краіну Мары, у краіну Ведаў» «У краіну Мары, у краіну Ведаў» «У краіну Мары, у краіну Ведаў» «У краіну Мары, у краіну Ведаў»

22 Октября 2020 02:10

Количество просмотров: 902

Кніга — крыніца ведаў! Як многа цікавага і неверагоднага можна даведацца з кніг: пра каханне, шчасце, далёкія краіны. А энцыклапедыі і слоўнікі адкажуць на любое, нават самае складанае пытанне. Не так ужо і важна, што кожны з нас любіць, якому жанру аддае перавагу. Галоўнае — гэта чытаць і атрымліваць асалоду ад новых ведаў.

Выдавецтва «Беларуская Энцыклапедыя імя Петруся Броўкі» спецыялізуецца на выпуску ўніверсальных, рэгіянальных і галіновых энцыклапедый, рознага роду даведнікаў і слоўнікаў, вучэбнай, дзіцячай і навукова-папулярнай літаратуры. Місія выдавецтва — прасоўванне сучасных ведаў і дасягненняў, захаванне ўнікальных гістарычных традыцый і культурных каштоўнасцей Рэспублікі Беларусь шляхам прадастаўлення дакладнай, рэгулярна абнаўляемай інфармацыі.

19 кастрычніка ў аддзеле літаратуры для дзяцей і юнацтва Брэсцкай абласной бібліятэкі імя М. Горкага вучні 11 «А» класа СШ № 13 імя В. І. Хована пазнаёміліся з кнігамі з гэтай серыі, якія несумненна могуць стаць выдатнай крыніцай інфармацыі па самых розных галінах ведаў.

Па заканчэнні кніжнага агляду ў чытальнай зале дзяўчынкі з азартам паглыбіліся ў магію кніжнага свету, гуляючы ў «Кнігаполію» — атмасферную настольную гульню, створаную знакамітай беларускай пісьменніцай Надзеяй Ясмінска. «Кнігаполія» не патрабуе спецыяльных ведаў, стварае тэмы для кніжных гутарак, выхоўвае любоў да чытання і дазваляе дзецям адчуць сябе сапраўднымі кніжнымі калекцыянерамі.

Рышчук Юлія Вітальеўна,

бібліятэкар I кат. аддзела літаратуры для дзяцей і юнацтва

Кантактны тэлефон: +375 162 59 42 29