Цветовая схема: C C C C
Размер шрифта: A A A
Изображения:
  • 224016, г. Брест, ул. Куйбышева,32
  • +375 (162) 20-90-50
  • brest.knigodom@gmail.com

Увага, юбіляр!

20.11.2018

Сённяшнім восеньскім днём ўспамінаем таленавітую паэтэсу-зямлячку Яўгенію Янішчыц. Яе пранікнёная паэзія напоўнена любоўю да чалавека і роднага краю, шчырая і блізкая кожнаму з нас, як калыханка маці...


Свет мой — голенькі ды босы,

Мой бялюткі бацянок,

Засынаеш, як дарослы, —

Пад галоўку кулачок.


Спі... Зырчэйшая за лотаць

Узышла зара ў акне.

Хто нас можа запалохаць,

Калі ты ўсміхнуўся мне?


I сама я на паўслове

Заціхаю. Ноч... Спакой...

Спі, твой раначак ружовы

I блакітны вечар твой.

Спі, мой сыне, спі, мой болю,

Спі, крыло майго жыцця...

Я й сама цяпер з табою,

Як вясёлае дзіця.

Яўгенія Янішчыц

Чытайце больш падрабязна