Цветовая схема: C C C C
Размер шрифта: A A A
Изображения:
  • 224016, г. Брест, ул. Куйбышева,32
  • +375 162 59 42 29
  • brest.knigodom@gmail.com

Архив

Беларуская зіма : вершы, казкі, апавяданні

02.04.2019

Беларуская зіма : вершы, казкі, апавяданні / [укладанне В. А. Шніпа ; ілюстрацыі Л. Зубец]. - Мінск : Мастацкая літаратура, 2018. - 157, [1] с. 

ISBN 978-985-02-1862-9

Прадстаўляем вашай увазе "Зборнік вершаў, казак і апавяданняў «Беларуская зiма»"

Аўтары - ад Якуба Коласа i Змiтрака Бядулi да сучасных маладых пiсьменнiкаў. «Здароў, марозны, звонкi вечар!» - падбадзёрвае Максiм Багдановiч. «Падаюць сняжынкi - дыяменты-росы, падаюць бялюткi за маiм акном... Расчасалi вiшнi шоўкавыя косы i ўранiлi долу снегавы вянок», - малюе рамантычны пейзаж Паўлюк Трус. «Пасварылiся вясна з зiмою, ну i давай адна адной на злосць рабiць», - распачынае iнтрыгу Цётка. Раiса Баравiкова распавядае пра чароўную дзяўчыну Масленку i паходжанне Масленiцы. Аксана Спрынчан - пра дзяўчынку Мар'янку, якая любiць граць на цымбалах, чакае Каляд i робiць снежных анёлаў. Наталля Бучынская прапануе новыя прыгоды свайго ўлюбёнага персанажа - авечкi Адэлi. Мiхась Пазнякоў апiсвае пабудову снежнага горада. Карацей, святочны настрой гарантаваны.