Цветовая схема: C C C C
Размер шрифта: A A A
Изображения:
  • 224016, г. Брест, ул. Куйбышева,32
  • +375 162 59 42 29
  • brest.knigodom@gmail.com

Архив

Парвела Ц. Эла і сябры 2

01.07.2019

Парвела, Ц. Эла і сябры 2 : [аповесці] / Ціма Парвела ; пераклад з фінскай [А. Казловай ; ілюстрацыі А. Нананай]. - Мінск : Мастацкая літаратура, 2019. - 158, [1] с. 

ISBN 978-985-02-1888-9

У кнігу вядомага фінскага пісьменніка Цімы Парвела ўвайшлі неверагодна смешныя аповеды пра другакласніцу Элу і яе сяброў-фантазёраў. Напрыклад, вырашаць яны, што кухарка ў летнім лагеры - злачынка і ў яе супе зусім не фасоля, а атрута. Ну як не падсцерагчы яе і не напусціць жывога задзірыстага баранчыка? А новы вучань, які з усімі б'ецца і нават настаўніка ўкусіў за лытку, - гэта, вядома, іншапланетнік! І ці не змова гэтых злавесных гуманоідаў - падгадаваць усіх школьнікаў, каб пасля з'есці падчас футбольнага матча? 
Усе прыгоды, вядома, заканчваюцца весела. І высновы добрыя: трэба сябраваць, а калі нехта не такі, як усе, не значыць, што ён горшы. Асабліва цікавая мадэль паводзін дарослых, якія з гумарам зносяць наступствы бурлівай фантазіі дзетак і ўмеюць падтрымаць іх гульню і павярнуць на карысць.