Цветовая схема: C C C C
Размер шрифта: A A A
Изображения:
  • 224016, г. Брест, ул. Куйбышева,32
  • +375 162 59 42 29
  • brest.knigodom@gmail.com

Архив

Зелянко С. В. Адным словам не сказаць

19.03.2018

Зелянко, С. В. Адным словам не сказаць: безэквівалентная лексіка : [для малодшага школьнага ўзросту] / С. В. Зелянко. - Мінск : Беларуская Энцыклапедыя імя Петруся Броўкі, 2017. - 22, [1] с. - (Таямніцы беларускай мовы)
ISBN 978-985-11-1026-7

У беларускай мове, як і ў іншых нацыянальных мовах, існуе шэраг слоў, пры перакладзе якіх немагчыма знайсці аднаслоўны адпаведнік у іншай мове. Патлумачаны яны могуць быць толькі апісальна, пры дапамозе некалькіх слоў. У навуковым асяроддзі такія словы называюцца безэквівалентнай лексікай. Даведацца аб тым, ці існуе ўласнабеларускі адпаведнік для мянушкі мультыплікацыйнага героя Мікі Мауса, ці здагадаецца сябра з іншай краіны, што такое «неруш», «брама», «шуфляда», і шмат іншай цікавай інфармацыі кемлівы чытач знойдзе на старонках дадзенага выдання. Займальныя заданні і каляровыя ілюстрацыі зробяць працэс адкрыцця таямніц беларускай мовы яшчэ больш захапляльным.