Цветовая схема: C C C C
Размер шрифта: A A A
Изображения:
  • 224016, г. Брест, ул. Куйбышева,32
  • +375 162 59 42 29
  • brest.knigodom@gmail.com

Архив

Гапееў В. М. Мая мілая ведзьма

01.06.2018

Гапееў, В. М. Мая мілая ведзьма : школьны раман / Валеры Гапееў. - Мінск : Мастацкая літаратура, 2017. - 253, [1] с. - (Пазакласнае чытанне)
ISBN 978-985-02-1791-2

Аднойчы наступае такое: дзевятая гадзіна дзевятая хвіліна дзевятага чысла дзевятага месяца ў дзевяты месяцовы дзень. Яна заходзіць у клас. Для ўсіх іншых дзесяцікласнікаў яна застаецца звычайнай, хіба крыху больш незалежнай і самастойнай дзяўчынкай, але ты, яе аднакласнік, будзеш ведаць, што яна — ведзьма. Бо яна ведае. Ведае, як не глядзець, а бачыць, не слухаць, а чуць. І гэты свет раптам пачне мяняцца: ты ўсвядоміш, што такое здрада і сапраўднае сяброўства, зразумееш чужую бяду і адчуеш чужы боль, пазнаеш шчырае каханне і здолееш — ты здолееш! — вытрымаць гэты неміласэрны цяжар разумення. Ты зробіш усё ад цябе залежнае, каб жыў ружовы матылёк. І выявіцца, што можаш так шмат…