Цветовая схема: C C C C
Размер шрифта: A A A
Изображения:
  • 224016, г. Брест, ул. Куйбышева,32
  • +375 162 59 42 29
  • brest.knigodom@gmail.com

Новости

20–26 лютага — Тыдзень беларускай мовы

20–26 лютага — Тыдзень беларускай мовы 20–26 лютага — Тыдзень беларускай мовы 20–26 лютага — Тыдзень беларускай мовы 20–26 лютага — Тыдзень беларускай мовы 20–26 лютага — Тыдзень беларускай мовы 20–26 лютага — Тыдзень беларускай мовы 20–26 лютага — Тыдзень беларускай мовы 20–26 лютага — Тыдзень беларускай мовы 20–26 лютага — Тыдзень беларускай мовы 20–26 лютага — Тыдзень беларускай мовы 20–26 лютага — Тыдзень беларускай мовы 20–26 лютага — Тыдзень беларускай мовы

21 Февраля 2023 02:02

Количество просмотров: 228

20 лютага ў юнацкім аддзеле абласной бібліятэкі стартаваў тыдзень роднай мовы.

Віктарына «Сваімі словамі» для навучэнцаў 7 «В» класа гімназіі №1 г. Брэста імя абаронцаў Брэсцкай крэпасці паказала глыбокія веды роднай мовы і літаратуры гімназістамі, а таксама іх згуртаванасць і знаходлівасць. Адна з каманд аказалася мацнейшай за іншыя і за перамогу была адзначана Сертыфікатам.

Інтэлектуальная гульня «Культурныя вандроўкі» для навучэнцаў 9-х і 10-х класаў сярэдняй школы №3 г. Брэста дапамагла гульцам паглыбіць свае веды пра народную культуру і традыцыі беларускага народа, а спроба размаўляць на працягу гадзіны па-беларуску аказалася вельмі ўдалай.

Перад гасцямі аддзела на працягу тыдня разгорнута выстава літаратуры «Сэрцам роднага слова краніся», прысвечаная Дню роднай мовы. На ёй можна ўбачыць выданні ў дапамогу вывучэння беларускай мовы, слоўнікі і матэрыялы для падрыхтоўкі да экзаменаў, а таксама цікавыя выданні класікаў беларускай літаратуры, зборнікі твораў па школьнай праграме, перакладныя выданні.

Тыдзень роднай мовы толькі пачынаецца і ў нас запланавана яшчэ шмат карысных і вясёлых мерапрыемстваў. Чакаем усіх зацікаўленых у юнацкім аддзеле.