Цветовая схема: C C C C
Размер шрифта: A A A
Изображения:
  • 224016, г. Брест, ул. Куйбышева,32
  • +375 162 59 42 29
  • brest.knigodom@gmail.com

Новости

Вучым правілы бяспекі

Вучым правілы бяспекі Вучым правілы бяспекі Вучым правілы бяспекі Вучым правілы бяспекі Вучым правілы бяспекі Вучым правілы бяспекі Вучым правілы бяспекі Вучым правілы бяспекі Вучым правілы бяспекі

9 Марта 2020 09:03

Количество просмотров: 1147

3 сакавіка 2020 г. у аддзеле літаратуры для дзяцей і юнацтва Брэсцкай абласной бібліятэкі імя М. Горкага адбылася сустрэча з выхаванцамі сярэдняй і старэйшай груп ДУА «Яслі-сад № 3 г. Брэста».

На гэты раз зайчык Смайлік, стары знаёмы дзяцей, расказаў ім пра свае жаццёвыя непрыемнасці. Пра тое, як ледзь не трапіў пад машыну на дарозе, як амаль не зрабіў пажар у кватэры, як згубіўся ў вялікім гандлёвым цэнтры і спужаўся. Успомніў Смайлік і выпадак, калі яго ўкусіў сабака на вуліцы, а пасля таго быў шпіталь і прышчэпкі ад шаленства… І, урэшце, пра тое, як Смайліка ледзь не скралі незнаёмцы, каб зрабіць шапку з яго футра!

Такая колькасць непрыемнасцей напаткала нашага зайчыка па адной прычыне — ён не ведаў правіл бяспекі! А вось дзеці з діцячага сада ведалі іх выдатна. Яны растлумачылі Смайліку, дзе ён памыліўся, далі яму парады, як весці сябе далей, каб не трапіць у бяду.

Па ходу гэтай забаўляльнай сустрэчы з дзецьмі правялі гульню «Аўтамабільчык».

Ну і, самае галоўнае, гучна прачыталі беларускую народную казку «Кот, ліса і пеўнік», дакладна пры гэтым вызначылі, якое з правіл бяспекі парушыў пеўнік, у выніку чаго і трапіў у зубы лісы.

Кнігі з фонду аддзела па тэме бяспекі выклікалі ў дзяцей вялікую цікавасць.

Асобна дзякуем намесніку загадчыка ясляў-сада Васілюк Таццяне Мікалаеўне за супрацоўніцтва і арганізацыю сустрэчы.


Ліяна Рыбакова,
бібліятэкар ІІ кат. аддзела літаратуры для дзяцей і юнацтва
Кантактны тэлефон: +375 162 59 42 29