Цветовая схема: C C C C
Размер шрифта: A A A
Изображения:
  • 224016, г. Брест, ул. Куйбышева,32
  • +375 162 59 42 29
  • brest.knigodom@gmail.com

Новости

«Ад літаркі да слова»

«Ад літаркі да слова» «Ад літаркі да слова» «Ад літаркі да слова» «Ад літаркі да слова» «Ад літаркі да слова» «Ад літаркі да слова» «Ад літаркі да слова»

2 Марта 2021 08:03

Количество просмотров: 761

«Ад літаркі да слова» — пад такім дэвізам адбылася прымеркаваная да Міжнароднага дня роднай мовы 21 лютага 2021 г. сустрэча з чытачамі ў аддзеле літаратуры для дзяцей і юнацтва Брэсцкай абласной бібліятэкі імя М. Горкага.

Як чытанне пачынаецца з літары і слова, так знаёмства з багаццем сусветнай літаратуры кожнага чалавека пачынаецца ў дзяцінстве з казак на роднай мове. Аказалася, дзеці цудоўна ведаюць пра тое, што казкі бываюць бытавыя, пра жывёл і чарадзейныя. Любая казка нясе с сабой безліч сэнсу і народнай мудрасці, з’яўляецца сапраўдным кодам жыцця. Чытачы ўспомнілі, якія менавіта казкі на роднай мове яны пачулі ў сваім жыцці першымі, якія найбольш ім спадабаліся, а якія нават і напалохалі! Бо чарадзейныя беларускія казкі — гэта той матэрыял, па якім пры жаданні можна зняць сапраўдны блокбастар! Творчае заданне — размалёўка па народнай казцы «Іван-світаннік», якую атрымалі дзеці, дапамагло ім уключыць сваю фантазію і лепш уявіць сабе прыгоды казачных героеў.