Цветовая схема: C C C C
Размер шрифта: A A A
Изображения:
  • 224016, г. Брест, ул. Куйбышева,32
  • +375 162 59 42 29
  • brest.knigodom@gmail.com

Новости

«Хатнія жывёлы — свет вакол нас»: сустрэча ў яслях-садзе № 3

«Хатнія жывёлы — свет вакол нас»: сустрэча ў яслях-садзе № 3 «Хатнія жывёлы — свет вакол нас»: сустрэча ў яслях-садзе № 3 «Хатнія жывёлы — свет вакол нас»: сустрэча ў яслях-садзе № 3

28 Апреля 2021 05:04

Количество просмотров: 782

«Хатнія жывёлы — свет вакол нас» — на такую тэму 27 красавіка 2021 г. у яслях-садзе № 3 г. Брэста адбылася сустрэча сярэдняй групы садка з супрацоўнікам аддзела літаратуры для дзяцей і юнацтва Ліанай Рыбаковай. Дзеці паглядзелі прыгожыя і цікавыя кнігі на беларускай мове пра хатніх жывёл: А. Стэльмах «Павучок Славік», У. Бубен «Марцін і кацяня», У. Паўлаў «Радзімкі», а таксама ўжо ўпадабаныя кнігі С. Нурдквіста і Ю. Вісландэр пра Пэтсана, Фіндуса і Маму Му.

Адбылася размова пра хатніх жывёл, пра іх карысць для чалавека, а таксама пра тое, што ўсё жывое патрабуе клопату і добрых адносін да сябе. Дзеці расказалі пра сваіх гадаванцаў, якія жывуць у іх дома і як яны іх даглядаюць.

Потым дзеткі трохі парухаліся ў час беларускай народнай гульні «У гусі», дзе «гусям» давялося ўцякаць ад «ваўка».

Напрыканцы сустрэчы хлопчыкі і дзяўчынкі паглядзелі мультфільм «Хайдзі», зняты па матывах знакамітага твора швейцарскай пісьменніцы Яганы Шпіры і перакладзены на беларускую мову. Ён вызваў цікавасць у маленькіх гледачоў тым, что галоўнымі героямі былі козы і маленькі хлопчык, які выконваў цяжкую і часам небяспечную працу пастушка ў гарах.

Да новых сустрэч!