Цветовая схема: C C C C
Размер шрифта: A A A
Изображения:
  • 224016, г. Брест, ул. Куйбышева,32
  • +375 162 59 42 29
  • brest.knigodom@gmail.com

Новости

Краіна , у якой я жыву

Краіна , у якой я жыву Краіна , у якой я жыву Краіна , у якой я жыву Краіна , у якой я жыву Краіна , у якой я жыву Краіна , у якой я жыву Краіна , у якой я жыву Краіна , у якой я жыву Краіна , у якой я жыву

21 Февраля 2023 02:02

Количество просмотров: 305

20 студзеня супрацоўнікі дзіцячага аддзела абласной бібліятэкі адкрылі цыкл сустрэч пад назвай «Я ганаруся!» з выхаванцамі сярэдняй і старэйшай груп ДУА «Дзіцячы сад №3 г. Брэста», накіраваны на знаёмства дзяцей дашкольнага ўзросту з нашай краінай: мовай, культурай, гісторыяй, гарадамі і мястэчкамі, славутымі людзьмі.

Пры дапамозе кнігі Вольгі Ванінай «Краіна, у якой жыву» дзеткі пазнаёміліся з прыродай Беларусі, важнымі гістарычнымі падзеямі, славутымі мясцінамі, гербамі сталіцы і абласных цэнтраў. Паразважалі над важнасцю штодзённай працы і захаванні народных традыцый.

Дзеці з задавальненнем пагулялі ў народныя гульні «Рак і грак», «Ручаёк», размалявалі сцяг Беларусі, пагарталі кнігі з фонду аддзела.

Дзякуем намесніку загадчыка дзіцячага сада Антанюк Анжаліцы Генадзеўне за супрацоўніцтва і арганізацыю сустрэчы. Такія сустрэчы дапамагаюсь выхоўваць пачуццё патрыятызму, гонару за родную краіну, паважлівыя адносіны да яе гісторыі і традыцый.