Цветовая схема: C C C C
Размер шрифта: A A A
Изображения:
  • 224016, г. Брест, ул. Куйбышева,32
  • +375 162 59 42 29
  • brest.knigodom@gmail.com

Новости

"Скарбонка гульняў"

"Скарбонка гульняў" "Скарбонка гульняў" "Скарбонка гульняў" "Скарбонка гульняў" "Скарбонка гульняў" "Скарбонка гульняў" "Скарбонка гульняў" "Скарбонка гульняў" "Скарбонка гульняў" "Скарбонка гульняў" "Скарбонка гульняў" "Скарбонка гульняў" "Скарбонка гульняў" "Скарбонка гульняў" "Скарбонка гульняў"

8 Августа 2018 10:08

Количество просмотров: 2854

У пятніцу 3 жніўня ў аддзеле літаратуры для дзяцей і юнацтва адбылася сутрэча з аўтарам праекта «Скарбонка гульняў» Наталляй Галко (г. Мінск).

«Скарбонка гульняў» — гэта настольныя гульні для дзяцей і дарослых, з дапамогай якіх можна вывучаць родную мову, гуляючы ў дзіцячым садку, школе і нават дома! Аўтарам распрацаваны 34 гульні, 25 з якіх гатовы да друку, 9 ужо выдадзены. Ілюстрацыі для гульняў зрабіла мастачка Надзея Гарбунова. Усе гульні аб'яднаны сімпатычным персанажам — «смоўжыкам», які красуецца на лагатыпе праекта. Ракавінка смоўжыка сімвалізуе скарбы, якія ёсць у кожнага і аб'ядноўваюць нас усіх: сям'я, радзіма, родная мова.

Пад час гульні дзеці вучацца чытаць па-беларуску, знаёмяцца з гісторыяй і геаграфіяй нашай краіны, трэніруюць сваю ўважлівасць, пашыраюць лексічны запас і проста весела праводзяць час у асяроддзі равеснікаў ці сям’і.

Да гульнятэкі Наталлі далучыліся нашы верныя сябры: выхавацелі і выхаванцы ДУА «Яслі-сад № 3 г. Брэста», нашы ЛуЧыКі Вакуліч Кацярына і Марк Кавалёў, «маленькія чараўнікі» Коля і Сярожа Пукіты, Сахарчукі Ульяна і Аляксандр, дзеці з летняга лагера адукацыйнага цэнтра «Нью-Тон». Удзельнікі мерапрыемства пад кіраўніцтвам Наталлі Аляксандраўны разам склалі карту Беларусі і адправіліся ў віртуальнае падарожжа па ёй, узгадалі Якуба Коласа і Дар’ю Домрачаву, пачулі шмат выбітных беларускіх слоў накшталт «дзьмухавец», «сподачак», «каўнер». Больш за гадзіну, нягледзячы на жнівеньскую спякоту, у бібліятэцы было весела і шумна! Эмоцыі перапаўнялі нават дарослых! Аказваецца, вывучаць родную мову можна ўсёй сям’ёй весела і цікава! 

Шчыра дзякуем Наталлі Аляксандраўне за цікавыя гульні і той выдатны настрой, з якім пайшоў дадому кожны ўдзельнік нашай вясёлай гульнятэкі! 


Міхайлава Вікторыя Аляксандраўна, загадчык аддзела літаратуры для дзяцей і юнацтва

Кантактныя тэлефоны: +375 162 20 90 49, +375 162 20 90 50