Цветовая схема: C C C C
Размер шрифта: A A A
Изображения:
  • 224016, г. Брест, ул. Куйбышева,32
  • +375 162 59 42 29
  • brest.knigodom@gmail.com

Новости

Тыдзень роднай мовы ў юнацкім аддзеле

Тыдзень роднай мовы ў юнацкім аддзеле Тыдзень роднай мовы ў юнацкім аддзеле Тыдзень роднай мовы ў юнацкім аддзеле Тыдзень роднай мовы ў юнацкім аддзеле Тыдзень роднай мовы ў юнацкім аддзеле Тыдзень роднай мовы ў юнацкім аддзеле Тыдзень роднай мовы ў юнацкім аддзеле Тыдзень роднай мовы ў юнацкім аддзеле Тыдзень роднай мовы ў юнацкім аддзеле

28 Февраля 2023 09:02

Количество просмотров: 207

На працягу тыдня з 20 па 27 лютага у юнацкім аддзеле праходзілі мерапрыемствы з нагоды Дня роднай мовы, які адзначаецца ва ўсім свеце 21 лютага.

Тыдзень быў насычаны на мерапрыемствы рознага кшталту. Мы расказвалі пра асаблівасці беларускай мовы, вучылі фразеалагізмы, успаміналі творы вядомых аўтараў падчас віктарыны «Сваімі словамі»; знаёміліся з выставай літаратуры “Сэрцам роднага слова краніся”, успаміналі важныя падзеі з гісторыі Берасцейшчыны, традыцыі і славутасці Беларусі ў ходзе пазнавальнай гадзіны «Зямля бацькоў — мая Зямля»; разгадвалі загадкі, успаміналі народныя традыцыі і міфалогію беларусаў падчас інтэлектуальнай гульні «Культурныя вандроўкі».

Усяго далучыліся да гэтага важнага для кожнага беларуса свята больш за 180 чалавек з розных навучальных устаноў горада. Да нас прыходзілі вучні з шостых, дзявятых, дзесятых і аддзінаццатых класаў Сярэдняй школы № 3, шостых і сёмых класаў Гімназіі № 1 імя абаронцаў Брэсцкай крэпасці, Брэсцкага дзяржаўнага каледжа транспарту і сервісу, Брэсцкага дзяржаўнага гандлёва-тэхналагічнага каледжа, Брэсцкага абласнога вучылішча алімпійскага рэзерву.

Дзякуем усім, хто праводзіў час разам з намі і спадзяемся, што вы даведаліся нешта новае, а мы вам у гэтым дапамаглі.

Чакаем усіх падлеткаў разам з бацькамі і настаўнікамі ў юнацім аддзела. З намі цікава!