Цветовая схема: C C C C
Размер шрифта: A A A
Изображения:
  • 224016, г. Брест, ул. Куйбышева,32
  • +375 162 59 42 29
  • brest.knigodom@gmail.com

Наши книги

Федарэнка Андрэй Міхайлавіч

16.01.2019

Количество просмотров: 2295

Федарэнка  Андрэй  Міхайлавіч  - беларускі  празаік. 
Нарадзіўся  17.01.1964 г. у в. Бярозаўка Мазырскага  раёна  Гомельскай вобласці.
Скончыў  Мазырскі політэхнічны  тэхнікум і  бібліятэчны факультэт Мінскага  інстытута культуры (1985—1990).  Служыў у Савецкай Арміі. Працаваў мулярам у Мікашэвічах  Лунінецкага  раёна, на чыгунцы ў Калінкавічах Гомельскай вобласці, старшым бібліятэкарам Бярозаўскай бібліятэкі № 2 Мазырскага раёна, карэктарам штотыднёвіка «7 дней», загадчыкам аддзела навукі і мастацтва часопіса  “Полымя”,  на кінастудыі “Беларусьфільм”.  У 2005—2011 гадах — загадчык аддзела прозы ў часопісе “Маладосць”.  У 2011—2012 гадах супрацоўнік аддзела прозы і паэзіі газеты “Літаратура і мастацтва”.  Цяпер стыль-рэдактар часопіса  “Дзеяслоў” .  Член Саюза беларускіх пісьменнікаў, у 2017 выбраны ў Раду Саюза.  Удзельнік традыцыйных шахматных турніраў СБП.
Друкуецца з 1987 г. У аповесці «Гісторыя хваробы» (1989) сацыяльна-псіхалагічны партрэт сучаснай моладзі, у аповесці-фантасмагорыі «Смута, альбо XII фантазій на адну тэму» (1994) жыццё сучаснага грамадства, якое страціла маральныя арыенціры, у аповесці «Вёска» (1995) філасофскі роздум над лёсам Беларусі і беларусаў. Аўтар аповесцей «Такое кароткае лета», «Ланцуг» (абедзве 1994), «Нічые» (2001), п'есы «Жаніх па перапісцы» (1993), публіцыстычных артыкулаў і інш. Дзецям і юнакам адрасаваны прыгодніцкія аповесці «Шчарбаты талер» (1999), «Афганская шкатулка» (2002). Яго творчасці ўласцівы псіхалагічны аналіз, гуманістычны погляд на чалавека, драматызм, элементы фантастыкі, мастацкай умоўнасці, эмацыянальнасць, спавядальнасць. 
Адгукаючыся на кнігу А. Федарэнкі «Сузіральнік» (2018), доктар філалагічных навук Ганна Кісліцына  ахарактарызавала яго прозу як «няспешную, удумлівую»: «Аўтар як быццам калекцыяніруе заканамернасці чалавечага быцця, якія знаходзіць у самым простым абывацельскім жыцці. Яго назіранні часта аказваюцца даволі нечаканымі». 
Перакладае з беларускай мовы на рускую. Асобныя яго творы былі перакладзены на рускую, англійскую і іншыя мовы. 

Бібліяграфія:
«Гісторыя хваробы» (1989)
«Смута» (1994)
«Шчарбаты талер» (1999)
«Афганская шкатулка» (2002)
«Нічые» (2009)
«Мяжа» (2011)
«Сечка» (2012)
«Ланцуг» (2012)
«Вёска» (2013)
«Ціша» (2014)
«Сузіральнік» (2018)

Узнагароды:
•  Лаўрэат літаратурнай прэміі імя Івана Мележа (1995) за кнігу «Смута». 
•  Лаўрэат прэміі «Залатая літара» (2009) за кнігу «Нічые». 
•  Пісьменнік 2012 года па версіі часопіса «Sexus» за кнігу «Ланцуг». 
•  Шорт-ліст прэміі імя Ежы Гедройца (2011), трэцяя прэмія за кнігу «Мяжа». 
•  Лаўрэат літаратурнай прэміі «Гліняны Вялес» (2015) за кнігу «Ціша»

Источник: https://be.wikipedia.org/wiki/Андрэй_Міхайлавіч_Федарэнка


Кнігі з фонду аддзела літаратуры для дзяцей і юнацтва:


Andrej_Fedarenka__Myazha.jpegФедарэнка, А. М. Мяжа : раман-эсэ, апавяданні / Андрэй Федарэнка. - Мінск : Літаратура і Мастацтва, 2011. - 262, [1] с. - (Лімаўскі фальварак)

ISBN 978-985-6994-07-7

Новую кнігу Андрэя Федарэнкі склаў аўтабіяграфічны раман «Мяжа», а таксама выбраныя лепшыя апавяданні, якія ўпершыню выходзяць пад адной вокладкай. Раман-эсэ «Мяжа» пасля часопіснай публікацыі стаўся, паводле шматлікіх выказванняў крытыкі, з’явай у беларускай прозе. У творы выяўляецца своеасаблівае ўспрыманне рэчаіснасці галоўным героем, абвостранае пачуццё справядлівасці і прыгажосці.



Andrej_Fedorenko__Tri_talera.jpegФедоренко, А. М. Три талера : повесть / А. Федаренко. - Минск : Литература и искусство, 2008. - 191с. - (Переходный возраст)

ISBN 978-985-6720-32-4

В центре повести – история подростков, которые ищут клад, спрятанный в 1812 году французом. Есть схема на бересте, три монеты и загадочное слово, которое не могут расшифровать «черные» кладоискатели. Но ребята его отгадали – ведь для шифровки этого слова использовался белорусский язык.
По мотивам повести поставлен четырехсерийный фильм.




Andrej_Fedarenka__Afganskaya_shkatulka_sbornik.jpegФедарэнка, А. М. Афганская шкатулка : аповесць, апавяданні / Андрэй Федарэнка. - Мінск : Літаратура і Мастацтва, 2009. - 254, [2] c. - (Пераходны ўзрост)

ISBN 978-985-6720-74-4

Усе падзеі, якія адбываюцца ў аповесці, сканцэнтраваныя вакол пошукаў афганскай шкатулкі – яе калісьці пераправіў адзін з герояў твора на тэрыторыю нашай краіны.

Вядома ж, самую адказную работу выконваюць падлеткі. Менавіта яны высачылі злачынцаў і дапамаглі следчым органам вызваліць галоўнага героя аповесці Барыса Крушынскага з-пад арышту...
Самааналіз, пошукі матываў сваіх учынкаў, любоў да жыцця, лірызм, мяккі гумар ляжаць у аснове апавяданняў.


Andrej_Fedarenka__Lantsug_sbornik.jpegФедарэнка, А. М. Ланцуг : аповесці / Андрэй Федарэнка. - Мінск : Мастацкая літаратура, 2012. - 237, [2] с. - (Беларуская проза XXI стагоддзя)

ISBN 978-985-02-1361-7

Новую кнігу прозы Андрэя Федарэнкі складаюць шэсць аповесцей, напісаных у розныя гады. Як і заўсёды, проза А. Федарэнкі чытаецца лёгка. Але гэта зусім не лёгкае чытво. Аўтар імкнецца спасцігнуць духоўны свет сучасніка, зразумець яго хлопаты і трывогі. Творы пісьменніка вызначаюцца лю¬боўю да чалавека, добрым веданнем жыцця, тонкім псіхалагізмам, шчырасцю.
 



Andrej_Fedarenka__Tsisha_sbornik.jpegФедарэнка, А. М. Ціша : аповесці, апавяданні / Андрэй Федарэнка. - Мінск : Мастацкая літаратура, 2014. - 173, [2] с. - (Беларуская проза XXI стагоддзя)

ISBN 978-985-02-1519-2

Кнігу складаюць дзве новыя аповесці Андрэя Федарэнкі, а таксама тэматычна блізкія ім дзесяць апавяданняў, напісаных у розныя гады.






                                    
Andrej_Fedarenka__Vjoska._Apovestsi_apavyadanni_sbornik.jpegФедарэнка, А. М. Вёска : аповесці, апавяданні / Андрэй Федарэнка. - Мінск : Беларусь, 2013. - 349 с.

ISBN 978-985-01-1019-0

У кнігу прозы Андрэя Федарэнкі ўвайшлі выбраныя лепшыя творы: аповесці “Вёска”, “Дзікі луг”, “Цугцванг”, “Гісторыя хваробы”; апавяданні “Адзін летні дзень”, “Гульба святых”, “Пеля”, “Сыч”, “Галя” і іншыя.