Цветовая схема: C C C C
Размер шрифта: A A A
Изображения:
  • 224016, г. Брест, ул. Куйбышева,32
  • +375 162 59 42 29
  • brest.knigodom@gmail.com

Наши книги

Бутэвіч А. І. У гасцях у вечнасці

02.12.2014

Количество просмотров: 1671

  1. Бутэвіч, А. І. У гасцях у вечнасці : для мал. шк. узросту / Анатоль Бутэвіч ; іл. Паўла Татарнікава.  Мн. : ВТАА “Кавалер Паблішэрс”, 2001.  32 с. : іл.  (Сем цудаў).

Усе разам нашы продкі заўзята будавалі гарады і мястэчкі, упрыгожвалі беларускі край выдатнымі архітэктурнымі перлінамі, садзілі паркі, капалі і сажалкі, пісалі і друкавалі кнігі, мужна змагаліся з рознай набрыддзю, узносілі хвалу Богу за багаты і дабрадзейны край. Вайсковай адвагай і чалавечай мудрасцю пазначанае старажытнае Бярэсце. Божым промыслам свечаная гарадзенская Каложская царква. Разбуранае гняздо славы і няслаўя  Крэўскі замак. Легендарнае і ледзь не міфічнае Мора Герадота на Палессі. На ўсё Вялікае княства Літоўскае цыганская сталіца ў Міры. Сведкі дапытлівасці і людской кемлівасці - шматтысячагадовыя крэмневыя шахты ў Ваўкавыскім раёне. Ціхі пошапт спракавечных ледніковых валуноў у ці не адзіным у свеце мінскім музеі камянёў. Усё гэта  чуйнае водгулле нашай даўняй гісторыі, адметныя кропкі і рысачкі нашай з табой біяграфіі, нашага радаводу. Разгарні кнігу  і ты пабываеш у гасцях у вечнасці... Хай карысным і плённым будзе тваё гасцяванне.