Цветовая схема: C C C C
Размер шрифта: A A A
Изображения:
  • 224016, г. Брест, ул. Куйбышева,32
  • +375 162 59 42 29
  • brest.knigodom@gmail.com

Наши книги

Гардзей В. К. Малая дзіцячая Чырвоная кніга

02.12.2014

Количество просмотров: 1598

Гардзей, В. К. Малая дзіцячая Чырвоная кніга. Ахоўная флора / Віктар Гардзей.  Мн. : Беларусь, 2010.  152 с. : іл.

У “Малой дзіцячай Чырвонай кнізе” якая пабачыла свет у 2008 годзе, аўтар у займальнай і дасціпнай форме рассказаў пра рэдкія і тыя, што знікаюць, віды беларускай фаўны. Цяпер вядомы пісьменнік прапануе чытачам папулярнае літаратурна-мастацкае выданне, дзе, зноў жа, у цесным спалучэнні верша і празаічнай замалёўкі апавядаецца пра ахоўныя расліны Беларусі. Між іншым, паводле дадзеных доктара біялагічных навук Н. В. Казлоўскай, за апошнія 100 гадоў з флоры нашай рэспублікі знікла каля 70 відаў раслін, арэал многіх іншых відаў істотна скараціўся. Несумненна, гэтая кніга, як і першая, будзе мець вялікую практычную карысць у экалагічным выхаванні школьнікаў. Па-свойму арыгінальна і свежа распрацоўваюцца аўтарам вобразы ахоўных раслін, напрыклад, такіх, як святаяннік горны, чараўнік зеленкакветкавы, чыставуст каралеўскі і іншыя, якія, стаўшы носьбітамі эстэтычных узораў, шырока ўключаюцца ў беларускую міфалогію і традыцыйную вусна-паэтычную творчасць. Многія вершы напісаны з гумарам і дасціпнай усмешкай. Выданне ілюстравана каляровымі здымкамі, выкарыстаны алфавітны прынцып падачы матэрыялу, назвы раслін даюцца на беларускай і рускай мовах, захаваны той жа фармат кнігі.

Адрасуецца навучэнцам базавых школ і выхаванцам дашкольных дзіцячых