2015 год. Намінацыя "Дзіцячая літаратура"
Гэта другая кніга, якая расказвае пра прыгоды ў XVIII стагоддзі маладога шляхціца Пранціша Вырвіча і доктара Баўтрамея Лёдніка з Полацка. Цяпер Пранціш стаў студэнтам Віленскай акадэміі, а доктар Лёднік, былы слуга Пранціша, — суровым прафесарам гэтай акадэміі. Абодвум ліцвінам давядзецца выпраўляцца ў небяспечную вандроўку ажно ў Ангельшчыну, праз усю Еўропу, ажыўляць ляльку-аўтамат па імені Пандора, забіваць сапраўднага цмока, уцякаць ад чумы, зарабляць грошы ў лонданскім байцоўскім клубе і выблытвацца з магнацкіх інтрыгаў вакол трона Рэчы Паспалітай...
1 - АБ, 1 - ДО, 1 - ІЦ
Гапеева, Вольга. Сумны суп : гісторыі / Вольга Гапеева, [мал. Марты Герашчанкі]. — Мінск : Галіяфы, 2014. — 72 с. : іл. — (Бібліятэка Саюза беларускіх пісьменнікаў "Кнігарня пісьменніка". Падсерыя "Каляровы ровар"; вып. 4). — ISBN 978-985-7021-30-7.
Новая кніга Вольгі Гапеевай “Сумны суп” — гэта гісторыі для дарослых дзяцей і маленькіх дарослых. Тут магчыма ўсё: слоўнікі дапамагаюць парасонам, гузікі шукаюць сэнс жыцця, а вожыкі спрабуюць знайсці адказ на пытанне, якое іх даўно хвалюе, — нашто лічыць авечак. За звычайнымі, здавалася б, размовамі і ўчынкамі герояў хаваюцца філасофскія думкі і разважанні, да якіх можа далучыцца кожны, хто прачытае новую кнігу Вольгі Гапеевай з ілюстрацыямі Марты Герашчанкі.
3 - ДО, 1 - ЧЗ
2016 год. Намінацыя "Дзіцячая літаратура"
Арлоў, У. А. Айчына : маляўнічая гісторыя / Уладзімір Арлоў, Павел Татарнікаў ; [мастак П. Татарнікаў] : Ч. 1 : . - Мінск : Тэхналогія, 2016? Ад Рагнеды да Касцюшкі : [у т. л. Брэсцкая вобласць]. - 2016. - 223 с. – ISBN 978-985-458-273-3.
1 – Бо, 2 – Дч, 1 – Иц, 1 – РФ*