3 Мая 2018 03:05
Количество просмотров: 2503
3 мая 2018 г. ў чытальнай зале нашай бібліятэкі адбылася квэст-гульня па аповесці Янкі Маўра “Палескія рабінзоны”. Вучні 6 “А” класа СШ № 7 адправіліся ў незвычайнае віртуальнае падарожжа па Беларускаму Палессю.
“Маўры” і “Рабінзоны” (так назвалі свае каманды удзельнікі гульні) выканалі шэраг складаных заданняў не толькі на веданне зместу аповесці, але і на кемлівасць, творчасць і знаходлівасць.
Так, у адным з конкурсаў патрэбна было адзначыць тэрыторыю Палесся на карце, выкарыстоўваючы энцыклапедыі. У “Лінгвістычным конкурсе” шукалі лексічныя значэнні слоў. У наступных конкурсах “гатавалі” стравы, якія ўжывалі героі аповесці, знаёміліся з жывёльным і раслінным светам Палесся. Капітаны каманд паспрабавалі сябе ў якасці перакладчыкаў. Напрыканцы ў “Рэкламным конкурсе” каманды парэкамендавалі кнігу Янкі Маўра “Палескія рабінзоны” сваім сябрам, пераўтварыўшыся ў акцёраў!
У другой палове дня ў квэсце паўдзельнічалі васьмікласнікі гэтай жа школы, яны таксама засталіся задаволенымі і абяцалі прыходзіць у бібліятэку часцей.
Калі вам цікава адправіцца ў падарожжа разам з героямі аповесці Міронам і Віктарам – далучайцеся да нас!