9 Марта 2020 09:03
Количество просмотров: 1356
3 сакавіка 2020 г. у аддзеле літаратуры для дзяцей і юнацтва Брэсцкай абласной бібліятэкі імя М. Горкага адбылася сустрэча з выхаванцамі сярэдняй і старэйшай груп ДУА «Яслі-сад № 3 г. Брэста».
На гэты раз зайчык Смайлік, стары знаёмы дзяцей, расказаў ім пра свае жаццёвыя непрыемнасці. Пра тое, як ледзь не трапіў пад машыну на дарозе, як амаль не зрабіў пажар у кватэры, як згубіўся ў вялікім гандлёвым цэнтры і спужаўся. Успомніў Смайлік і выпадак, калі яго ўкусіў сабака на вуліцы, а пасля таго быў шпіталь і прышчэпкі ад шаленства… І, урэшце, пра тое, як Смайліка ледзь не скралі незнаёмцы, каб зрабіць шапку з яго футра!
Такая колькасць непрыемнасцей напаткала нашага зайчыка па адной прычыне — ён не ведаў правіл бяспекі! А вось дзеці з діцячага сада ведалі іх выдатна. Яны растлумачылі Смайліку, дзе ён памыліўся, далі яму парады, як весці сябе далей, каб не трапіць у бяду.
Па ходу гэтай забаўляльнай сустрэчы з дзецьмі правялі гульню «Аўтамабільчык».
Ну і, самае галоўнае, гучна прачыталі беларускую народную казку «Кот, ліса і пеўнік», дакладна пры гэтым вызначылі, якое з правіл бяспекі парушыў пеўнік, у выніку чаго і трапіў у зубы лісы.
Кнігі з фонду аддзела па тэме бяспекі выклікалі ў дзяцей вялікую цікавасць.
Асобна дзякуем намесніку загадчыка ясляў-сада Васілюк Таццяне Мікалаеўне за супрацоўніцтва і арганізацыю сустрэчы.
Ліяна Рыбакова,
бібліятэкар ІІ кат. аддзела літаратуры для дзяцей і юнацтва
Кантактны тэлефон: +375 162 59 42 29