17 Мая 2018 02:05
Количество просмотров: 1867
17 мая 2018 года пляцоўка чытальнага зала на першым паверсе на некаторы час пераўтварылася ў сапраўдны тэатр! Вучні 5 "В" класа СШ № 7 са сваёй настаўніцай Святланай Віктараўнай Салей паказалі цудоўны спектакль па казцы У. Караткевіча "Чортаў скарб".
Юныя акцёры прадэманстравалі сваё тэатральнае майстэрства, цудоўнае валоданне беларускай мовай і бліскучы гумар! Гледачы (вучні 4 "Б" класа школы-сада № 5) былі ў поўным захапленні!
Яшчэ раз шчыра дзякуем таленавітым акцёрам СШ № 7 і іх рэжысёру С. В. Салей за магчымасць успомніць (а каму і пазнаёміцца!) творчасць Уладзіміра Караткевіча і далучыцца да культурных традыцый беларускага народа!