26 Февраля 2018 11:02
Количество просмотров: 2474
30 лiстапада 2017 года мы наведалі сярэднюю групу ДУА “Яслі - сад №3”.
Разам з намі да дзетак адправіліся не звычайныя госці, а… прыхадні з планеты Марс: робат Робi і зайчык Смайлiк. Акрамя дзяцей і выхавацеля, нас сустрэла намеснiк загадчыка дзiцячага садка №3 Васiлюк Таццяна Мiкалаеўна.
Разам з iншапланетнымi гасцямi дзецi вывучалi словы на роднай мове, чыталi “рухавыя” вершы па-беларуску, а таксама прымалi ўдзел у вяселай народнай гульні «Баба Ёжка». Зайчык Смайлiк і робат Робi засталiся вельмi задаволеныя сустрэчай і абяцалi праз некаторы час вярнуцца да дзетак зноў, каб працягнуць разам з iмi вывучэнне беларускай мовы.
"Снежныя гульні"
26 лютага 2018 года адбылася чарговая сустрэча з дзеткамі сярэдняй і другой малодшай групы ДУА “Яслі-сад № 3”. Ужо знаёмы ім зайчык Смайлік, як і абяцаў, прыйшоў да іх з новай кніжкай. Дзеці пачулі беларускую народную казку “Воўк і ліса”, успомнілі пра зімовыя святы і сталі ўдзельнікамі народнай гульні “Гусі ляцяць”. Акрамя таго, яны рухалісь пад жывую музыку, спрабуючы “ажывіць” невялікія вершы на роднай мове.
Размаўляць па-беларуску – гэта весела і цікава!
Бiблiятэкар ІІ катэгорыі аддзела лiтаратуры для дзяцей и юнацтва
Рыбакова Лiана Генадзьеўна.