11 Сентября 2023 03:09
Количество просмотров: 342
9 верасня юнацкі аддзел наведалі вучні 5-х класаў ДУА «Сярэдняя школа № 3 г. Брэста».
Юныя чытачы ўспомнілі адно з галоўных свят верасня — Дзень беларускага пісьменства і друку, пагаварылі аб важнасці пісьменнага слова і літаратуры наогул. На працягу гульні «Сваімі словамі» вучні паказалі добрыя веды сваёй роднай беларускай мовы, веданне беларускіх народных казак. Настаўнікі, якія ўваходзілі ў састаў журы, былі задаволены ведамі і кемлівасццю сваіх вучняў. У якасці ўзнагароды, самыя актыўныя юныя чытачы атрымалі вышэйшыя адзнакі па беларускай літаратуры.