17 Февраля 2023 10:02
Количество просмотров: 474
Інтэлектуальная гульня «Брэст: ад мінулага да сучаснасці» сабрала ў чацвер, 16 лютага, ў юнацкім аддзеле удзельнікаў аб'яднання па інтарэсах «Сцяжынкамі малой радзімы» ДУА «Брэсцкі абласны цэнтр турызму і краязнаўства». Гульцы спрабавалі свае сілы ў ведах пра гісторыю і традыцыі роднага краю, успаміналі славутаці Берасцейшчыны, адгадвалі загадкі, а таксама стараліся пазнаць вуліцы Брэста па старым фотаздымкам.
Пераможцам стала каманда «Сябры», якая за свае старанні атрымала сертыфікат пераможцы ад Брэсцкай абласной бібліятэкі.
Дзякуй усім удзельнікам за прыемна праведзены час і заўсёды чакаем у юнацкім аддзеле.