19 Февраля 2024 04:02
Количество просмотров: 273
21 лютага адзначаецца Міжнародны дзень роднай мовы.
Беларуская мова прыгожая, цёплая і ласкавая. У гэтым пераканаліся вучні 2 класа ДУА «Сярэдняя школа в. Клейнікі імя Ю. В. Харытончыка», якія прыйшлі ў дзіцячы аддзел абласной бібліятэкі 19 лютага 2024 года на літаратурную гульню «Я мову родную люблю».
Дзеці пазнаёміліся з беларускімі загадкамі, казкамі, прынялі ўдзел у конкурсах «Згубіліся словы», «З якой беларускай казкі», віктарыне «Мая Беларусь». Маленькія госці з задавальненнем чыталі ўслых казкі беларускіх пісьменікаў і ўспаміналі любімыя беларускія словы.
Любіце і шануйце родную мову!