Праект аддзела літаратуры для дзяцей і юнацтва “Кнігі… без межаў!” прапануе паслухаць вясёлую гісторыю пра кемлівага хлопчыка Мікалая, які вельмі хацеў разбагацець. Казка Машы Чараковай і Марты Чарновай “Мікалай і птушыная нечаканасць” створана ў межах праекта «Гэта Беларусь, дзетка!», місія якога - спрыяць пашырэнню зацікаўленасці беларускай культурай і мовай.
Гэта выдатная нагода зацікавіць дзяцей беларускай мовай, абмеркаваць вядомыя забабоны і проста весела пасмяяцца!
Прэм’ера відэа адбудзецца у нядзелю 9 жніўня ў 12:00.
Чытае педагог па акцёрскаму майстэрству, валанцёр Funny Nose, аўтарка праекта «Сказки от Румяши» Валянціна Раманюк.