18 Сентября 2023 03:09
Количество просмотров: 346
16 верасня ў дзіцячым аддзеле вучні ДУА «Сярэдняя школа № 3 г. Брэста» і «Пачатковая школа № 5 г. Брэста» гаварылі аб гістарычнай і культурнай спадчыне Беларусі.
Супрацоўнікі дзіцячага аддзела пазнаёмілі вучняў з кніжнай выставай «Мой народ — мой гонар». Вучні даведаліся з кнігі «Спадчына, або Каб не стаць манкуртам» Міколы Маляўкі аб тым, як жылі нашы продкі, чым займаліся, якімі рэчамі гаспадарчага і хатняга ўжытку карысталіся, якую спадчыну пакінулі нашчадкам.
Сур’езныя і вясёлыя гісторыі, народныя прыкметы і парады, прыказкі і прымаўкі зацікавілі вучняў. Сёння вельмі важна любіць радзіму і ведаць пра яе мінулае.