20 Марта 2023 10:03
Количество просмотров: 457
18 сакавіка ў дзіцячым аддзеле адбылася сустрэча з вучнямі 4 класа ГУА «Сярэдняя школа № 24 г. Брэста».
Спачатку адбылася экскурсія па аддзелу. Бібліятэкар прапананавалі пазнаёміцца з кніжнай выставай «Жыву і дыхаю, мой родны край, табой!».
Вучні паслухалі радкі беларускіх вершаў аб Радзіме, даведаліся аб тым, як жылі нашы продкі, чым яны займаліся, якімі рэчамі гаспадарчага і хатняга ўжытку карысталіся, якую спадчыну пакінулі нам, сваім нашчадкам.
Абразкі з жыцця старой вескі пераклікаліся з сурьезнымі гісторыямі. Вяселыя жарты і прыкметы, прыказкі, прымаўкі, загадкі вельмі спадабаліся навучэнцам. Будні і святы, звязанныя з вясковай сядзібаю, надхнілі маленькіх чытачоў больш даведацца аб сваіх каранях і гісторыі продкаў. Любоў да Радзімы і жаданне ведаць мінулае — асноўнае для таго, каб не стаць манкуртам.