Цветовая схема: C C C C
Размер шрифта: A A A
Изображения:
  • 224016, г. Брест, ул. Куйбышева,32
  • +375 162 59 42 29
  • brest.knigodom@gmail.com

Новости

Размаўляць па-беларуску — гэта весела і цікава!

Размаўляць па-беларуску — гэта весела і цікава! Размаўляць па-беларуску — гэта весела і цікава! Размаўляць па-беларуску — гэта весела і цікава! Размаўляць па-беларуску — гэта весела і цікава! Размаўляць па-беларуску — гэта весела і цікава! Размаўляць па-беларуску — гэта весела і цікава!

26 Февраля 2024 09:02

Количество просмотров: 127

26 лютага 2024 года супрацоўнікі дзіцячага аддзела правялі гутарку «Сказаў як звязаў» у ДУА «Сярэдняя школа № 13 імя У. І. Хована. Мерапрыемства прайшло ў рамках праектаў «Школа успешного чтения» і Нядзелі беларускай мовы і літаратуры. З вучнямі 2 класа гаварылі пра беларускія прыказкі і прымаўкі. 

Мудрае, трапнае слова — гэта душа нашага народа. Дзеці ўспаміналі прыказкі і прымаўкі на розныя тэмы. Дарэчы, з твораў вуснай народнай творчасці прыпомніліся яшчэ загадкі, лічылкі і хуткапрамаўлянкі. Гэтыя кароткія моўныя выразы не ўжываюцца намі кожны дзень, аднак карыстанне імі ўзбагачае мову, робіць яе вобразнай і паэтычнай. 

Каштоўнасць кароткага фальклорнага жанру ў тым, што гэтыя творы лёгка чытаюцца, хутка запамінаюцца і прыходзяць на памяць тады, калі трэба коратка сказаць нешта важнае. Да такога меркавання прыйшлі вучні. Ім спадабалася гутарка, таму ўсе яны з цікавасцю пачалі разглядаці і чытаць беларускія кнігі, якія ім прынеслі супрацоўнікі бібліятэкі. 

Любіце і даражыце сваёй роднай мовай і Спадчынай!