Першая кніга з малюнкамі серыі "Каляровы ровар" — “Снежны чалавек” Эвы Сусы ў перакладзе са шведскай Алесі Башарымавай пабачыла свет у выдавецтве “Юніпак”.
Простая і мілая гісторыя сяброўства двух братоў Уна і Макса са снежным чалавекам аздобленая мастаком Бенжамэнам Шо. Кніга мае вялікі фармат і добрую паліграфію.
Кажуць, Снежны чалавек жыве ў Гімалаях.
Але ўяві: што, калі ён жыве зусім побач у якой-небудзь пячоры?
А што, калі ён жыве там не адзін?
Макс і Уна каталіся на сноўбордзе і заблукалі.
I як ты думаеш, каго яны сустрэлі?
Чытай пра іх захапляльныя прыгоды ў заснежаных гарах!
Гэтую кнігу стварылі: Эва Суса – аўтар некалькіх шырока вядомых у Швецыі серый кніг для дзяцей і падлеткаў. Бенжамэн Шо – адзін з самых папулярных ілюстратараў дзіцячых кніг у Францыі.