27 Февраля 2023 09:02
Количество просмотров: 327
Юнацкі аддзел працягвае тыдзень роднай мовы. Сёння праверыць свае веды беларускай мовы і літературы завіталі навучэнцы Брэсцкага дзяржаўнага гандлёва-тэхналагічнага каледжа і шасцікласнікі сярэдняй школы № 3. Усе ўдзельнікі паказалі выдатныя веды роднай мовы, а яшчэ даведаліся пра магчымасці бібліятэкі для вывучэння як беларускай, так і іншых моў. Дзяўчаты з каледжа пасля віктарыны затрымаліся ў бібліятэцы, каб пазнаёміцца з навінкамі сучаснай юнацкай літаратуры.
Пазнавальны час «Зямля бацькоў — мая зямля» для навучэнцаў Брэсцкага абласнога вучылішча алімпійскага рэзерву таксама прайшоў цікава і весела. Мы успомнілі важныя падзеі з гісторыі Берасцейшчыны, традыцыі і славутасці роднага краю, адкрылі невядомыя старонкі з жыцця беларусаў.
Тыдзень роднай мовы працягваецца і мы запрашаем нашых чытачоў пазнаёміцца з кніжнай выставай «Сэрцам роднага слова краніся», на якой прадстаўлены выдатныя творы беларускай літаратуры, а таксама выданні ў дапамогу вывучэння беларускай мовы.