2 Марта 2021 09:03
Количество просмотров: 1153
24 лютага 2021 г. аддзел літаратуры для дзяцей і юнацтва Брэсцкай абласной бібліятэкі імя М. Горкага ў рамках Тыдня беларускай мовы і літаратуры ўдзельнічаў у мерапрыемстве «Ад літаркі да слова» ў СШ № 13 імя В. Хована г. Брэста. Родная мова — гэта найвялікшая каштоўнасць для кожнага чалавека, якую трэба шанаваць і берагчы.
Дзеці пачулі трапныя беларускія жарты, пазнаёміліся з вясёлымі казкамі і нават са страшнымі легендамі, складзенымі ў старажытныя часы нашым народам. Вучні 3-га «А» класа прыйшлі да выніку, што валоданне беларускай мовай узбагачае асобу чалавека. Гэта не тая справа, што даецца цяжка і сумна, яна з дапамогай кніг можа быць займальнай і вясёлай. Галоўнае — гэта жаданне самога чалавека ведаць і вывучаць сваю спадчыну.
Пасля заканчэння мерапрыемства дзеці пазнаёміліся з кнігамі серыі «Таямніцы беларускай мовы», якія прапанавалі бібліятэкары.
Чытайце і любіце матуліну мову! Яна сапраўднае багацце, сапраўдны невычэрпны скарб!