11 Июля 2022 02:07
Количество просмотров: 599
У 2022 г. у нашай краіне адзначаецца 140-гадовы юбілей класікаў беларускай літаратуры Янкі Купалы і Якуба Коласа. Яны з’яўляюцца заснавальнікамі беларускай літаратуры і літаратурнай мовы. Веліч гэтых постацей у нашай культуры і літаратуры заключаецца ў тым, што яны нясуць народу і чалавецтву свежае гуманістычнае бачанне навакольнага свету, выказваюць свае ідэі і думкі з усёй страснасцю, уласцівай пракладальнікам новых шляхоў, і ў змаганні старога і новага заўседы станавіліся на бок новага, перадавога, прагрэсіўнага. Адметнасцю літаратурнай класікі, якую склалі творы пісьменнікаў, з’яўляецца яе надзвычайная грамадская запатрабаванасць, надзеннасць і актуальнасць.
Да гэтай падзеі ў юнацкім аддзеле арганізавана кніжная выстава «У сузор’і геніяў», на якой прадстаўлены мастацкія творы і кнігі аб жыцці і творчасці пісьменнікаў.