14 Сентября 2022 05:09
Количество просмотров: 489
17 верасня ў нашай краіне адзначаецца Дзень народнага адзінства. У гэты дзень 17 верасня 1939 г. адбылося ўз’яднанне Заходняй і Усходняй Беларусі. Гэты дзень стаў актам гістарычнай справядлівасці ў дачыненні да беларускага народа, падзеленага супраць яго волі ў 1921 г. па ўмовах Рыжскай мірнай дамовы, пасля якой амаль 20 гадоў палова нашай рэспублікі (з насельніцтвам амаль у 4 млн чалавек) знаходзілася ў юрысдыкцыі Польскай дзяржавы. Адноўленае ў 1939 г. адзінства дазволіла Беларусі выстаяць у гады Вялікай Айчыннай вайны, заняць ганаровае месца ў міжнароднай супольнасці, стаць адным з сузаснавальнікаў ААН.
У гісторыі кожнай краіны бываюць складаныя часы, калі для захавання дзяржаўнасці важным становіцца згуртаванне народа. У нас шмат таго, што аб’ядноўвае: нацыянальныя традыцыі, гераічнае мінулае, унікальная гісторыка-культурная спадчына і выдатныя людзі. Менавіта пра гэта сведчаць выданні, якія прадстаўлены на выставе «Дзень, які нас аб’яднаў», падрыхтаванай да святочнай даты ў юнацкім аддзеле.
Акрамя выставы, у рамках святкавання Дня народнага адзінства 13 верасня 2022 г. для навучэнцаў Брэсцкага дзяржаўнага прафесійна-тэхнічнага каледжа прыборабудавання прайшоў урок мужнасці, прысвечаны 115-годдзю з дня нараджэння абаронцы Брэсцкай крэпасці А. М. Кіжаватава.