16 Мая 2023 10:05
Количество просмотров: 390
15 мая ў юнацкім аддзеле прайшла літаратурная гадзіна, прысвечаная 140-годдзю з дня нараджэння дзіцячага пісьменніка Янкі Маўра.
На мерапрыемстве прысутнічалі вучні 7-га класа Гімназіі № 1 г. Брэста.
З прэзентацыі падлеткі даведаліся пра нялёгкае дзяцінства, вучобу і асабістае жыццё знакамітага піьменніка.
На выставе былі прадстаўлены творы Янкі Маўра, а таксама выданні, якія апавядаюць пра самаго аўтара. Акрамя атрымання цікавых звестак пра беларускага Жуля Верна, вучні адказвалі на пытанні віктарыны па аповесці «Палескія рабінзоны».