Цветовая схема: C C C C
Размер шрифта: A A A
Изображения:
  • 224016, г. Брест, ул. Куйбышева,32
  • +375 162 59 42 29
  • brest.knigodom@gmail.com

О нас

Ганна Янкута і Кот Шпрот у Брэсце

Ганна Янкута і Кот Шпрот у Брэсце Ганна Янкута і Кот Шпрот у Брэсце Ганна Янкута і Кот Шпрот у Брэсце Ганна Янкута і Кот Шпрот у Брэсце Ганна Янкута і Кот Шпрот у Брэсце Ганна Янкута і Кот Шпрот у Брэсце Ганна Янкута і Кот Шпрот у Брэсце Ганна Янкута і Кот Шпрот у Брэсце Ганна Янкута і Кот Шпрот у Брэсце Ганна Янкута і Кот Шпрот у Брэсце Ганна Янкута і Кот Шпрот у Брэсце Ганна Янкута і Кот Шпрот у Брэсце Ганна Янкута і Кот Шпрот у Брэсце Ганна Янкута і Кот Шпрот у Брэсце Ганна Янкута і Кот Шпрот у Брэсце Ганна Янкута і Кот Шпрот у Брэсце Ганна Янкута і Кот Шпрот у Брэсце Ганна Янкута і Кот Шпрот у Брэсце Ганна Янкута і Кот Шпрот у Брэсце Ганна Янкута і Кот Шпрот у Брэсце Ганна Янкута і Кот Шпрот у Брэсце Ганна Янкута і Кот Шпрот у Брэсце Ганна Янкута і Кот Шпрот у Брэсце

Ці любіце вы атракцыёны? А таямніцы? А катоў, ці жывуць у вас дома каты (хоць ім і здаецца, што гэта вы ў іх жывяце)? Даю гарантыю, што большасць з вас адказала «так»! А да нас у бібліятэку прыехаў незвычайны госць, ды нават не адзін — а з цэлай кампаніяй, таксама незвычайнай! І з кнігай, вядома.

25 сакавіка ў аддзеле літаратуры для дзяцей і юнацтва адбылася сустрэча з перакладчыкам, дзіцячым пісьменнікам і літаратурным крытыкам Ганнай Янкута. Дарослай грамадскасці Ганна вядома як перакладчык гісторый пра Шэрлака Холмса, паэзіі і прозы Эдгара Алана По, Дыкенса, Уолпала, Джэйн Остэн і іншых вядомых пісьменнікаў. А дзеці ведаюць Ганну як аўтарку цікавай кнігі на беларускай мове «Кот Шпрот і таямніца атракцыёнаў».

Шпрот — сімпатычны інтэлегентны кот, які жыве у Мінску, любіць уначы цішком збегчы з балкона і паблукаць па ваколіцах. Аднойчы Шпрот знаёміцца з прывідамі і разам з імі расследуе містычна-дэтэктыўную гісторыю знікнення мышэй у парку атракцыёнаў.

І вось нарэшце кот Шпрот, яго незвычайныя сябры прывіды Мара і Жан-Жах, спадарыня Мыш і Ганна Янкута ў Брэсце! Цудоўная кампанія, праўда? (Але ж прывідаў мы так і не пабачылі: на тое яны і прывіды, каб не паказвацца людзям. Спадзяёмся, што яны такі былі на сустрэчы. Па меншай меры, Шпрот нас у гэтым пераканаў). Сярод гледачоў — яблыку няма дзе ўпасці: чытачы бібліятэкі, вучні СШ № 7 і 13, студэнты-філолагі і выкладчыца БрДУ імя А. С. Пушкіна С. Ф. Бут-Гусаім, бібліятэкары і проста аматары якаснай беларускай кнігі!

Сустрэча была вельмі насычанай: чытанне ўслых урыўка з кнігі, гульні ў перакладчыкаў і ў «Веру — не веру», пераапрананні ў Шпрота і прывідаў! Спадарыня Ганна раскрыла таямніцы, як яна прыдумляла кнігу і расказала пра Лілію Давыдоўскую, мастачку-ілюстратарку выдання, якая зараз жыве ў Каіры. Усе разам мы далі імёны мышкам, што загадкава зніклі ў мінскім парку, станцавалі танец Ката і нават пачаставаліся фірменным маннікам спадарыні Мышы.

Час праляцеў вельмі хутка і весела. Будзем з нецярпеннем чакаць працяг гісторый пра незвычайнага ката і сустрэчу з яго сяброўкай-аўтаркай Ганнай Янкута!

 

Міхайлава В. А.,

заг. аддзела літаратуры для дзяцей і юнацтва

Кантактны тэлефон: +375 162 20 90 49