Цветовая схема: C C C C
Размер шрифта: A A A
Изображения:
  • 224016, г. Брест, ул. Куйбышева,32
  • +375 162 59 42 29
  • brest.knigodom@gmail.com

Наши книги

Писатели Брестчины детям

Антаноўскі Мікалай Дзмітрыевіч (нар. 6 студзеня 1952, в. Сташаны, Пінскага раёна) — беларускі паэт, журналіст, публіцыст. Скончыўшы мясцовую сярэднюю школу, працаваў у калгасе, пасля служыў у войску (1970–1972). Папрацаваўшы год у ганцавіцкай раённай газеце «Савецкае Палессе», паступіў на факультэт журналістыкі БДУ (скончыў у 1978).

Накіраваны ў браслаўскую «раёнку». У 1982 пераехаў у Пружаны, працаваў загадчыкам аддзелу пісьмаў газеты «Зара камунізму» (цяпер — «Раённыя будні»). З 1984 — галоўны рэдактар. Сябра Саюзу пісьменнікаў Беларусі (1996), былы сябра праўлення ГА «Беларускі саюз журналістаў», сябра ТБМ імя Францішка Скарыны.

Вершы піша са школьнага ўзросту, упершыню публікаваўся ў ганцавіцкай раённай газеце «Палеская праўда» (пасля — «Савецкае Палессе»). Вершы друкаваліся ў часопісах «Маладосць», «Полымя», штотыднёвіку «Літаратура і мастацтва», альманаху «Дзень паэзіі», рэспубліканскіх газетах. Аўтар зборнікаў вершаў «Святаяннік» (1993) і «Падсочаны бор».

Прэміі і ўзнагароды:

·       Лаўрэат прэміі саюза журналістаў РБ «Золотое перо» (2005);

·       Заслужаны журналіст Беларускага саюза журналістаў (2009);

·       «Чалавек года – 2009» у рамках вобласці;

·       «Выдатнік друку Беларусі» (2012);

·       Узнагароджаны знакам Беларускага саюзу журналістаў за кнігу нарысаў «Зялёная рапсодыя».

Кнігі аўтара для дзяцей, якія ёсць у фондзе нашай бібліятэкі:

Антаноўскі, М. Д. Падсочаны бор : вершы / Мікола Антаноўскі ; [прадмова В. Гардзея]. - Пружаны : Рэдакцыя газеты "Раённыя будні", 1997. - 127 с.


Бабарыка Галіна Сідараўна (нар. 19 чэрвеня 1960, в. Мачуль, Столінскага раёна) — беларуская паэтэса, празаік. Пасля заканчэння Мачульскай васьмігадовай школы (1975) Галіна Бабарыка вучылася ў Магілёўскім педагагічным вучылішчы, Магілёўскім педагагічным інстытуце. У 1979–1983 гг. працавала настаўніцай у Клімавіцкім раёне, шмат друкавалася ў мясцовай газеце «Новае жыццё». Пасля пераезду ў родную вёску пачала настаўнічаць у сваёй школе — настаўнік пачатковых класаў вышэйшай катэгорыі.       З вучнямі вяла аб’яднанне «Мастацкае слова». За дасягнутыя поспехі ў навучанні і выхаванні ўзнагароджана Ганаровай граматай Вярхоўнага Савета Рэспублікі Беларусь (1991). У 2000 г. Галіна Бабарыка пачала друкавацца ў «Народнай газеце». Вершы з’явіліся на старонках абласных газет «Заря» і «Народная трыбуна», рэспубліканскіх — «Літаратура і мастацтва», «Настаўніцкая газета», «Белорусская нива», часопісаў «Роднае слова», «Пачатковая школа», «Алеся», «Маладосць». Творы змяшчаліся ў калектыўных паэтычных зборніках «Сила слабости» (2013), «Па праву жывога» (2014), «Беларускі ручнік» (2014), «ЛітАўра» (2015), перакладзены на рускую мову Валерыем Грышкаўцом у зборніку «Белой Вежи свет» (2010).

Паэтка ўдзельнічала ў паэтычным конкурсе «Сярэбраныя радкі», які праводзіла «Белорусская нива» ў 2004 г. і заняла другое месца. У 2006 г. даслала вершы на конкурс у часопіс «Алеся», аказалася ў ліку пераможцаў. Першая кніга вершаў Галіны Бабарыка «Давер» (2004) выйшла ў Пінскай друкарні. Прадмову «Сястра пяшчоты» напісаў Леанід Дранько-Майсюк. У 2007 г. па рэкамендацыі вядомага беларускага паэта Уладзіміра Карызны стала членам Саюза пісьменнікаў Беларусі. Другі зборнік вершаў Галіны Бабарыка «Дарога ў восень» выйшаў у 2015 г.

Галіна Сідараўна таксама піша малую прозу, якая друкавалася ў «Звяздзе», «Настаўніцкай газеце», «Народнай газеце». Выступае ў друку з артыкуламі аб творчасці паэтаў і празаікаў, піша водгукі на кнігі, на падзеі літаратурнага жыцця. Публіцыстычныя работы друкаваліся ў газетах «Звязда», «Літаратура і мастацтва», «Навіны Палесся», «Настаўніцкая газета». Аўтар краязнаўчага артыкула пра Мачуль «Гісторыя і геаграфія маёй вёскі» (2019).

http://kb.brl.by/index.php/heritage/item/2170-19-chervenya-2020-g-60-gadou-z-dnya-naradzhennya-galin...

Прэміі і ўзнагароды:

·       Лаўрэат Міжнароднага літаратурнага конкурсу «Сям’я — Адзінства — Айчына» (2014);

·       Лаўрэат літаратурнай прэміі імя У. А. Калесніка Брэсцкага аблвыканкама ў намінацыі «Паэзія» (2018);

·       Лаўрэат міжнароднага літаратурнага конкурсу перакладаў «Леся Украінка аб адзінстве народаў і лёсаў»;

·       Пераможца Абласнога літаратурнага конкурсу «Духоўная веліч» у намінацыі «Паэзія» за зборнік паэзіі «Дарога ў восень» (2018);

·       Узнагароджана Граматамі Саюза пісьменікаў Беларусі і Брэсцкага аблвыканкама за плённую працу ў літаратуры, значны ўклад у прапаганду творчасці пісьменнікаў Брэстчыны і актыўную грамадскую дзейнасць.

Кнігі аўтара для дзяцей, якія ёсць у фондзе нашай бібліятэкі:

Сила слабости : сборник поэзии и прозы творческих женщин Брестчины / [составитель Т. А. Демидович ; иллюстрации Г. Жорж]. - Брест : Альтернатива, 2013. - 194 с.


Бадак Алесь Мікалаевіч (нар.28 лютага 1966, в. Туркі, Ляхавіцкі раён, Брэсцкая вобласць) — беларускі пісьменнік, паэт-песеннік, публіцыст, крытык. Аўтар больш як дзесяці паэтычных кніг, шматлікіх крытычных артыкулаў і рэцэнзій, а таксама тэкстаў песень. У 1990 годзе прыняты ў Саюз пісьменнікаў Беларусі. Ён працаваў пазаштатным карэспандэнтам-арганізатарам Бюро прапаганды мастацкай літаратуры Саюзу пісьменнікаў Беларусі (1990—1991 гады), рэдактарам аддзелу, адказным сакратаром, намеснікам галоўнага рэдактара часопіса «Бярозка» (1991—2001 гады), рэдактарам аддзела часопіса «Полымя» (2001—2002 гады), загадчыкам аддзела прозы, адказным сакратаром, намеснікам галоўнага рэдактара часопіса «Маладосць» (2002—2009 гады). У 2009—2014 гадах - галоўны рэдактар часопіса «Нёман». У 2014—2015 гадах - галоўны рэдактар часопіса «Полымя». Адначасова ў 2009—2012 гадах -  1-ы намеснік дырэктара Рэдакцыйна-выдавецкай установы «Літаратура і мастацтва». У 2012—2015 гадах -  намеснік дырэктара РВУ "Выдавецкі дом «Звязда». З 2015 года -  дырэктар выдавецтва «Мастацкая літаратура».

Прэміі і ўзнагароды:
Лаўрэат прэміі «Залаты апостраф» (2003 г.)
Лаўрэат прэміі «Залаты купідон» за найлепшую кнігу года ў намінацыі «Публіцыстыка» 
(2008 г.; за кнігу «Расліны: батанічныя эцюды»)
Лаўрэат прэміі СНД «Зоркі Садружнасці» разам з А. Карлюкевічам (2014 г.)
Лаўрэат прэміі Васіля Віткі (2015 г.)

Кнігі аўтара для дзяцей, якія ёсць у фондзе нашай бібліятэкі:
Бадак, Алесь.  Верабей з рагаткай  :  казкi, вершы, лiчылкi: для дзяцей дашк. i малод. шк. узросту /  маст. Н.Сустава.- Мн.:  Юнацтва,  1999. -  32 с. 
Бадак, Алесь Мiкалаевiч.  Адзінокі васьмікласнік хоча пазнаёміцца  :  аповесці: для сярэд. і ст. шк. узросту /  А.Бадак. Казімір - сын Ягайлы + Насця з 8 "Б"Р.Баравікова. Памалюся Перуну, пакланюся Вялесу...А.Наварыч.- Мн.:  Лiтаратура i Мастацтва,  2011. -  175 с. - ( Пераходны ўзрост) 
Бадак, Алесь Мікалаевіч.  Жывелы  :  заалагічныя эцюды /  А.Бадак.- Мн.:  Лiт. i Мастацтва,  2009. -  96 с. - ( Усім пра ўсе) 
Бадак, А. Зорка для вавёркі : казкі / Алесь Бадак ; [мастак К. Першына]. - Мінск : Звязда, 2015. - 38 с.. - (Вясёлы калейдаскоп) ББК 84(4Беі)6-4
Бадак, А. Мы купілі кракадзіла : вершы / Алесь Бадак, Віктар Шніп ; маст. М. Шматава. - Мінск : Юнацтва, 1995. - 31 с. ББК 84(4Беі)6-5
Бадак, А. Насякомыя : заалагічныя эцюды / Алесь Бадак ; [фота: А. М. Бадак і інш.]. - Мінск : Літаратура і Мастацтва, 2011. - 87 с.. - (Усім пра ўсё) ББК 28.691.89 
Бадак, А. Невероятные истории из жизни волшебников : сказочные повести / Алесь Бадак ; худож. М. Мицкевич; пер. с бел. И. Л. Шевляковой. - Минск : Літаратура і Мастацтва, 2011. - 204, [3] с. ББК 84(4Беи)6-4       
Бадак, А. Незвычайнае падарожжа ў Краіну Ведзьмаў : казачныя аповесці / Алесь Бадак ; [мастак Марыя Міцкевіч]. - Мінск : Звязда, 2014. - 197, [2] c. ББК 84(4Беі)6-4  
Бадак Алесь Мікалаевіч. Расліны : батанічныя эцюды / А.Бадак ; фота: А.М.Бадак і інш.. - Мн. : ЛиИ, 2008. - 95 с.. - (Усім пра ўсе)) ББК 28.5 

Баравікова Раіса Андрэеўна (нар. 11 мая 1947, в. Пешкі, Бярозаўскі раён, Брэсцкая вобласць) — беларуская пісьменніца, перакладчыца. Нарадзілася ў сям'і служачага. Працавала літсупрацоўнікам у Быхаўскай раённай газеце «Маяк Прыдняпроўя», скончыла аддзяленне мастацкага перакладу Літаратурнага інстытута ў Маскве (1971 г.). Потым яна працавала рэдактарам кінастудыі «Беларусьфільм» (1971—1972 гады). У 1972—77 гадах — карэспандэнт газеты «Літаратура і мастацтва», у 1983—88 гадах — літкансультант рэдакцыі газеты «Чырвоная змена». У 1996—2000 гадах - намеснік, а ў 2000—2002 гадах - галоўны рэдактар часопіса «Алеся». Перакладае з рускай, украінскай і польскай моваў. Галоўны рэдактар часопіса «Маладосць» (2002—2011 гады). Супрацоўніца газеты «Літаратура і мастацтва» (2011—2012 гады).
Член Саюза пісьменнікаў СССР (з 1977 г.).

Прэміі і ўзнагароды:
Літаратурная прэмія СП БССР імя А. Куляшова (1988 г.) за кнігу лірыкі «Каханне».
Дзяржаўная прэмія Беларусі ў галіне літаратуры (1993 г.).

Кнігі аўтара для дзяцей, якія ёсць у фондзе нашай бібліятэкі:
Баравікова, Р. А. Бусева школка : казкі / Раіса Баравікова, Уладзімір Ліпскі ; малявалі: Чэпік В. [і інш.]. - Мінск : Харвест, 2015. - 87 с. ББК 84(4Беi)6-4 ББК 74.9
Баравiкова, Раiса Андрэеўна.  Казачныя аповесці пра міжпланетнага Пажарніка і іншых мамурыкаў  :  для сярэд. шк. узросту /  Р.Баравікова.- Мн.:  Лiтаратура i Мастацтва,  2010. -  141 с. 
Баравiкова, Раiса Андрэеўна.  Казкі астранаўта  :  касміч. падарожжы беларусаў: для дзяцей сярэд. шк. узросту /  Р.Баравікова.- Мн.:  Литература и искусство,  2006. -  158 с. 
Баравікова, Р. А. Казкі з гербарыя : [для сярэдняга школьнага ўзросту] / Раіса Баравікова ; [мастакі: М. Казлоў, Н. Сустава]. - Мінск : Литература и Искусство, 2008. - 139, [4] с. ББК 84(4Беі)6-4 
Баравікова, Р. А. Матылёчкі — матылькі : чытанка-маляванка / Раіса Баравікова ; малюнкі В. Дударэнкі. - Мінск : Адукацыя і выхаванне, 2014. - 15 с.. - (Серыя "Бібліятэка часопіса "Вясёлка") ББК 84(4Беі)6-5 
Баравікова, Р. А. Ты не слухай Мішку, коцік! : [вершы / Раіса Баравікова ; [мастак М. Шыдлоўская]. - Мінск : Мастацкая літаратура, 2013. - [18] с.. - (Нашым дзеткам) ББК 84(4Беi)6-5 


Белаяр Сяргей (Мартынюк Сяргей Сцяпанавіч) (нар. 19 красавіка 1978, г. Брэст) — беларускі пісьменнік-фантаст. У 2003 годзе з адзнакай скончыў гістарычны факультэт Брэсцкага дзяржаўнага ўніверсітэта імя А. С. Пушкіна.

У траўні 2011 года заняў трэцяе месца ў намінацыі «Малая проза» Брэсцкага абласнога літаратурнага конкурсу «Мы рождены для вдохновения».

Прэміі і ўзнагароды:

·       другое месца ў літаратурным конкурсе фантастычных апавяданняў выдавецтва «Новая реальность» (Москва, 2011);

·       першае месца — «Новая рэальнасць» — 2014 г.;

·       Лаўрэат літаратурнай прэміі імя У. А. Калесніка Брэсцкага аблвыканкама ў намінацыі «Проза»;

·       Намінант 2019 г. — Прэміі імя Ежы Гедройца («Расследаванні інспектара Сарвы») і 2019 г. — Прэміі Цёткі (Лепшая кніга для дзяцей і падлеткаў — «Расследаванні інспектара Сарвы»);

·       Лаўрэат міжнароднага літаратурнага конкурсу «Город Луны» ў намінацыі «Фантастыка» (2020);

·       Лаўрэат 3 ступені конкурсу кароткага апавядання газеты «Звязда» (2017 г.);

·       уладальнік Дыплома ІІ ступені конкурсу фантастычнага апавядання, абвешчанага секцыяй прыгодніцкай і дэтэктыўнай літаратуры Саюза пісьменнікаў Беларусі (2020).

Кнігі аўтара для дзяцей, якія ёсць у фондзе нашай бібліятэкі:

Белаяр, С. Расследаванні інспектара Сарвы : навукова-фантастычныя апавяданні / Сяргей Белаяр. - Мінск : Галіяфы, 2018. - 316, [2] с.

Кахаць і верыць : зборнік апавяданняў маладых пісьменнікаў / уклад. В. Шніп. - Мінск : Мастацкая літаратура, 2013. - 397, [1] с.


Бензярук Анатоль Расціслававіч (нар. 4 студзеня 1969, в. Бастынь, Лунінецкі раён) — беларускі пісьменнік, журналіст. Нарадзіўся ў сям'і настаўнікаў. Скончыў Азяцкую сярэднюю школу Жабінкаўскага раёна (1986 г.). З 1975 года жыве ў Жабінцы. Скончыў Гродзенскі дзяржаўны ўніверсітэт імя Я. Купалы (1994 г.). У 1991—1998 гадах працаваў настаўнікам гісторыі Якаўчыцкай СШ Жабінкаўскага раёна, у 1998—2005 гадах — спецыяліст і вядучы метадыст па ахове гісторыка-культурнай спадчыны аддзела культуры Жабінкаўскага райвыканкама. Цяпер працуе загадчыкам аддзелаў пісьмаў і сацыяльных праблем рэдакцыі газеты «Сельская праўда». Аўтар больш за 900 публікацый у сродках масавай інфармацыі.
Член Саюза пісьменнікаў Беларусі (з 2007 г.). Член Беларускага саюза журналістаў (з 2012 г.).

Прэміі і ўзнагароды:
За працы па краязнаўстве і ахове гісторыка-культурнай спадчыны А. Бензярук узнагароджаны прэміяй Брэсцкага фонду Тадэвуша Касцюшкі (1996 г.), 
Ганаровай граматай Брэсцкага абласнога выканаўчага камітэта (1998 г.), 
Граматай Міністэрства культуры (2003 г.).
Лаўрэат літаратурнай прэміі імя У. Калесніка ў намінацыі «Дзіцячая літаратура» (2010 г.), 
пераможца ў Конкурсе журналісцкага майстэрства Брэсцкага аблвыканкама ў намінацыі "Захаванне гісторыка-культурнай спадчыны"год (2011 г.).

Кнігі аўтара для дзяцей, якія ёсць у фондзе нашай бібліятэкі:
Бензярук, Анатоль Расцiслававiч.  Касцюшкі-Сяхновіцкія  :  гісторыя старадаўняга роду /  А.Бензярук.- Брэст:  Академия,  2006. -  130 с. 
Бензярук, Анатоль Расціслававіч.  Мячы Грунвальда, альбо Дванаццаць абаронцаў караля : аповесць пра гераічны час і славутых рыцараў : [для сярэдняга школьнага ўзросту]/ Анатоль Бензярук;[мастак У. Даўгяла]. — Мінск: Мастацкая літаратура, 2012. — 127, [2] с.: іл.
Бензярук, А. Р. Наш край - Жабінкаўшчына : дапаможнiк па гісторыі Беларусі. - Брэст : [Брестская областная типография], 1996. - 106, [1] с. ББК 63.3(4Беi-4Брэ)я721 
Бензярук, Анатоль Расцiслававiч.  Свята для сэрца  :  невялікія гісторыі для юных беларусаў: для мал. шк. узросту /  А.Бензярук.- Мн.:  Литература и Искусство,  2009. -  150 с. 

Бензярук Расціслаў Мацвеевіч (нар. 27 лютага 1944 года ў в. Стрыганецкія Бусні Жабінкаўскага раёна) - беларускі пісьменнік. Пасля заканчэння школы Расціслаў паступіў на філалагічны факультэт Брэсцкага педінстытута імя А.С. Пушкіна. У студэнцкія гады юнак напісаў невялікую аповесць на рускай мове “Судьба одинокой птицы”, шэраг вершаў, некалькі апавяданняў для дзяцей. Пасля інстытута па 
размеркаванні працаваў настаўнікам рускай мовы і літаратуры ў Бастынскай сярэдняй школе Лунінецкага раёна. У 1998 годзе Расціслаў Бензярук быў прыняты ў Саюз пісьменнікаў Беларусі. Вядомы як перакладчык з рускай, украінскай, польскай моў.

Прэміі і ўзнагароды: 
У 2006 годзе пісьменнік стаў пераможцам абласнога конкурсу сярод журналістаў на лепшы нарыс у намінацыі “Наш сучаснік”.
21 лістапада 2008 года Расціслаў Мацвеевіч Бензярук стаў лаўрэатам прэміі імя У. Калесніка ў намінацыі “Дзіцячая літаратура”.

Кнігі аўтара для дзяцей, якія ёсць у фондзе нашай бібліятэкі:
Бензярук, Р. М. Дуб і жалуды : раман, аповесць, апавяданні / Расціслаў Бензярук ; [рэдактар А. Р. Бензярук]. - Брэст : Альтернатива, 2014. - 306, [1] с. ББК 84(4Беі)6-4
Бензярук, Р. М. Зайцаў кажушок : казкі / Расціслаў Бензярук ; [маст. І. Семілетаў]. - Мінск : Мастацкая літаратура, 2004. - 77, [2] с. ББК 84(4Беі)6-4 
Бензярук, Р. М. Патапка і яго сябры : казкі / Расціслаў Бензярук ; [маст. С. А. Волкаў]. - Мінск : Беларуская Энцыклапедыя імя Петруся Броўкі, 2013. - 71 с. ББК 84(4Беі)6 


Брытун Анатоль Арцёмавіч (нар. 7 лістапада 1957, в. Баранцы, Жабінкоўскага раёна) — беларускі пісьменнік, празаіка, публіцыста.

Анатоль скончыў пачатковую школу ў Баранцах, потым вучыўся ў Верхалескай сярэдняй школе (Кобрынскі раён). Пасля васьмі класаў паступіў у Пінскі гідрамеліяратыўны тэхнікум, які скончыў у 1977 годзе і па размеркаванню накіраваны у Пскоў (РСФСР), дзе 5 гадоў працаваў у праектным інстытуце, потым вярнуўся ў Брэст, завочна вучыўся ў Горацкай сельскагаспадарчай акадэміі, дзе атрымаў дыплом інжынера-гідратэхніка, працаваў у Брэсцкай дырэкцыі Галоўпалессевадбуд. Яшчэ адну вышэйшую адукацыю набыў у Брэсцкім дзяржаўным педагагічным інстытуце імя А.С. Пушкіна на факультэце грамадскіх прафесій. Там авалодаў польскай мовай, працаваў гідам-перакладчыкам у турыстычнай фірме «Спутник», затым у «Интуристе», потым – у маскоўскім «Интурбюро». За пяць гадоў зведаў усе куточкі Савецкага Саюза. Пасля распаду Савецкага Саюза Анатолю Арцёмавічу, як перакладчыку, прапанавалі работу ў Брэсцкай мытні, дзе ён і працаваў да самага выхаду на пенсію, спачатку супрацоўнікам мытнага паста «Брэст-Цэнтральны», потым афармляў на вылет самалёты ў аэрапорце «Брэст».

Актыўна займацца літаратурнай дзейнасцю Анатоль Брытун пачаў у 2007 годзе. Першае прыгодніцкае апавяданне, прысвечанае паляўнічым і рыбалоўным прыгодам, было надрукавана ў рэспубліканскім часопісе «Паляўнічы і рыбалоў». Пісаў на рускай і беларускай мовах, але потым пераключыўся толькі на беларускую. Яго творы публікаваліся ў літаратурных часопісах «Полымя» і «Маладосць», дзіцячым часопісе «Бярозка», рэспубліканскіх газетах «Паляўнічы і рыбалоў» і «Таможенный вестник», рэгіянальных газетах: «Народная трыбуна», «Брестский вестник», «Заря», «Брестская газета».

Белавежскім летапісцам сталі называць Анатоля Брытуна пасля таго, як убачыў свет яго першы раман «Пах мускусу». Наступная кніга Анатоля Брытуна – аповесць «Сяліба» – з'явілася ў 2015 годзе. У 2013 годзе Анатоль Арцёмавіч прыняты ў Саюз пісьменнікаў Беларусі. У 2021 годзе Анатоль Арцёмавіч выйшаў на пенсію, жыве ў Брэсце.

Прэміі і ўзнагароды:

·       Лаўрэат літаратурнай прэміі імя У. Каласніка Брэсцкага аблвыканкама ў намінацыі «Проза» за раман «Пах мускусу».

·       Узнагароджаны Юбілейным нагрудным знакам Брэсцкага гарвыканкама «1000 год гораду Брэсту».

Кнігі аўтара для дзяцей, якія ёсць у фондзе нашай бібліятэкі:

Брытун, А. А. Сяліба : аповесць / Анатоль Брытун. - Брэст : Брэсцкая друкарня, 2015. - 245 с.

Брытун, А. Трылогія прыгод тысячагоддзя : легенды і аповесць / Анатоль Брытун. - Брэст : Альтернатива, 2019. - 179 с.




Бусько Мікола (нар. 30.09.1940 г. у вёсцы Пагарэлка Карэліцкага раёна Гарадзенскай вобласці) - беларускі пісьменнік з сялянскай сям'і. Пасля заканчэння Турэцкай сярэдняй школы Карэліцкага раёна служыў у Савецкай Арміі (1959-1962 гады). Скончыў Баранавіцкі тэхнікум лёгкай прамысловасці (1962 г.) і выяўленчы факультэт Маскоўскага завочнага народнага ўніверсітэта мастацтваў (1967 г.). Працаваў рабочым на лесагандлёвай базе (1963-1965 гады), затым афарміцелем у Доме афіцэраў (1965-1967 гады), на мясакамбінаце (1967-1976 гады), з 1976 г. - афарміцель аўтобуснага парка ў Баранавічах. Сябра СП СССР з 1989 г.

Кнігі аўтара для дзяцей, якія ёсць у фондзе нашай бібліятэкі:
Бусько, М. Ад галінкі да сучка—тэлефон у павучка : вершы і казкі / Мікола Бусько ; маст. Р.М. Цімохава. - Мінск : Юнацтва, 1993. - 53, [2] с. ББК 84(4Беі)6-5
Бусько, Мiкалай Iосiфавiч.  Бабрыная навука  :  скорагаворкi, загадкi, каламбуры, казкi : для малод. шк. узросту /  М.І. Бусько.- Мн.:  Юнацтва,  2001. -  143 с.
Бусько, М. Сузор'е шаляў : вершы / М. І. Бусько. - Мінск : Мастацкая літаратура, 1995. - 78 с. УДК 882.6-1 ББК 84(4Беі)-5

Гапееў Валерый Мікалаевіч (нар. 6 лютага 1963, п. Восава, Рагачоўскі раён, Гомельская вобласць) — беларускі пісьменнік, журналіст. 
Вучыўся ў Балатнянскай сярэдняй школе, потым — у Мінскім электратэхнікуме сувязі (цяпер — каледж сувязі) па спецыяльнасці «радыёсувязь і радыёвяшчанне». Працаваў майстрам у вучылішчы ў Казахстане, служыў у савецкай арміі (1982 — 1984 гг.). Пасля працаваў на «Інтэграле».
У 1992 г. пераехаў з сям'ёй у Івацэвічы, працаваў на заводзе. У гэты ж час стаў пісаць прозу. Першае сур'ёзнае апавяданне «Абсалютнае жаданне» было надрукавана ў часопісе «Маладосць». Часопіс «Крыніца» надрукаваў дэтэктыў на рускай мове «…И два в остатке». Невялікія карацелькі (сатырычныя гумарэскі) друкаваліся ў газетах. Працаваў у раённай газеце ў якасці пазаштатнага карэспандэнта.
У 1995 г. быў запрошаны на працу карэспандэнтам у новаствораную «Газету Уладзіміра Кудзінава» (пасля — «Газета для вас»). У 1997 г. перайшоў на працу ў раённую газету «Івацэвіцкі веснік». Сёння працуе ў рэдакцыі раённай газеты адказным сакратаром. 

Прэміі і ўзнагароды:
2011 год — Лаўрэат літаратурнай прэміі імя У. Калесніка Брэсцкага аблвыканкама ў намінацыі «Дзіцячая літаратура» (за кнігу «Пастка на рыцара»)
2016 год — Лаўрэат прэміі часопіса «Дзеяслоў» «Залаты апостраф»
2017 год — Лаўрэат «Брэсцкай мядовай літаратурнай прэміі» (за літаратурныя дасягненні апошніх гадоў)
2018 год — Лаўрэат Прэміі Цёткі ў намінацыі «Найлепшы твор для дзяцей або падлеткаў» (за кнігу «Мая мілая ведзьма»)

Кнігі аўтара для дзяцей, якія ёсць у фондзе нашай бібліятэкі:
Гапееў, В. М. Мая мілая ведзьма : школьны раман / Валеры Гапееў. - Мінск : Мастацкая літаратура, 2017. - 253, [1] с. - (Пазакласнае чытанне)
Гапееў, В. М. Пастка на рыцара : Аповесць, апавяданнi / В.Гапееў ; Маст. А.Г.Званароў. - Мн. : Юнацтва, 2002. - 191с.
Гапееў, В. М. Сонечная паляна : казка / Валеры Гапееў ; мастак Марыя Міцкевіч. - Мінск : Мастацкая літаратура, 2013. - 66, [5] с. 
Гапееў, В. М. Урокі першага кахання : аповесці / Валерый Гапееў. - Мінск : Літаратура і Мастацтва, 2010. - 187, [2] с. - (Пераходны ўзрост)
Гапееў, В. М. Я размалюю для цябе неба : аповесць, п'еса, апавяданні / Валеры Гапееў. - Мінск : Мастацкая літаратура, 2013. - 220, [2] с.


Гарагляд Ніна Васільеўна (Дзякава Ніна Васільеўна) (нар. 20 лютага 1952 хутар Паўлінава, Пінскага раёна) — беларуская пісьменніца, паэтэса. Рана засталася без бацькі, выхоўвалася ў Целяханскім дзіцячым доме Івацэвіцкага раёна. У 1969 г. скончыла 10 клас Лышчанскай сярэдняй школы. Працавала піянерважатай у роднай школе. У 1970 г. паступіла на філалагічны факультэт Брэсцкага педагагічнага інстытута імя А. С. Пушкіна.

З 1972 г. Ніна Гарагляд працавала ўчотчыкам пісьмаў на Брэсцкім тэлебачанні і радыё, затым два гады настаўнічала на Камянеччыне. У 1974 г. стала працаваць літсупрацоўнікам у камянецкай раённай газеце «Ленінец» (з 1991 г. – «Навіны Камянеччыны»). У 1976 г. была прызначана загадчыцай аддзела пісьмаў і сацыяльных праблем, у 1996 г. – намеснікам рэдактара, а з 2003 г. па 2010 г. працавала рэдактарам. Доўгі час Н. В. Гарагляд была кіраўніком літаб’яднання «Пушчанка». Шмат артыкулаў і апавяданняў змяшчала ў раздзеле «Літаратурная старонка». Выступала як журналіст і адметны публіцыст.

Вершы друкаваліся ў газетах «Літаратура і мастацтва», «Рэспубліка», «Заря», «Чырвоная змена», часопісах «Полымя», «Нёман», «Наш современник» (Масква) і інш. выданнях. Паступова ў творчасці Н. В. Гарагляд адбыўся пераход да прозы, які пачаўся з маленькіх замалёвак, больш падобных на вершы ў прозе. Апавяданні, абразкі Ніны Гарагляд былі апублікаваны ў часопісах «Маладосць», «Беларусь». Яе вершы былі змешчаны ў калектыўных зборніках «Нашчадкі» (1979), «Дзень паэзіі» (1989, 2005), «Дзядзінец» (1999), «Піншчына літаратурная» (1999), «Белой Вежи свет» (2010), «Берасцейская скарбніца» (2020) і інш. Некаторыя лірычныя вершы перакладзены на музыку, адну з песен — «Сустрэча з домам» – выконвае ансамбль «Бяседа». Самыя адметныя з ранейшых і нешматлікіх новых вершаў Ніны Гарагляд былі сабраны ва ўласным зборніку «Матчына песня» (1995), выданне якога здзейснілася пры падтрымцы Камянецкага райвыканкама. Зборнік мае натуральную назву, адпаведную творам, тут дамінуюць матывы, звязаныя з роднай зямлёй — з Піншчынай, з Палессем, з матчынай мовай і песняй, з родным домам і каханнем. У 2004 г. пры дапамозе раённай бібліятэкі імя У. Ігнатоўскага паэтка выдала зборнік «Душа мая босая...».

Н. В. Гарагляд з’яўляецца членам Беларускага саюза журналістаў, заслужаным журналістам (2009). Была прынята ў Саюз беларускiх пiсьменнiкаў (2002), у 2006 г. — у Саюз пісьменнікаў Беларусі.

Кнігі аўтара для дзяцей, якія ёсць у фондзе нашай бібліятэкі:

Гарагляд, Н. В. Матчына песня : вершы / Ніна Гарагляд. - Брэст : Упраўленне iнфармацыі аблвыканкама, 1995. - 50 с.



Гарадзецкая Зоя (Савасціна Алена Валер'еўна) ( нар. у 1976 годзе) — беларуская пісьменніца, актрыса. Яна жыве і працуе ў г. Брэст актрысай Брэсцкага тэатра драмы і музыкі.
Зоя Гарадзецкая пака больш вядома як тэатральная актрыса, занятая ў шматлікіх дзіцячых пастаноўках. Менавіта гэтая праца на сцэне дала ёй вопыт, патрэбны пры звароце да аднаго з самых цяжкіх і спецыфічных літаратурных жанраў — драматургіі. Зоя Гарадзецкая пачала пісаць казкі ў 2003 годзе з моманту народзінаў малодшай дачкі Вольгі.
Прэміі і ўзнагароды:
У намінацыі «Дзіцячая літэратура» літаратурную прэмію імя Ул. Калесніка  ў 2007 годзе атрымалала Алена Савасціна (псевдоним Зоя Городецкая) за кнігу п'ес для дзяцей «Сказки новогоднего леса».

Кнігі аўтара для дзяцей, якія ёсць у фондзе нашай бібліятэкі:
Городецкая, З. Сказки новогоднего леса : пьесы / З.Городецкая (Савостина Е.В.) ; худож. М.Мицкевич. - Мн. : Лит. и иск-во, 2008. - 133 с.

Гардзей Віктар Канстанцінавіч (нар. 19 жніўня 1946, в. Малыя Круговічы,
Ганцавіцкі раён, Брэсцкая вобласць) — беларускі паэт, празаік, перакладчык. Пасля школы працаваў у калгасе, у 1965—1966 гг. быў літсупрацоўнікам ляхавіцкай раённай газеты «Будаўнік камунізму». 3 1966 г. працаваў у ганцавіцкай раённай газеце «Савецкае Палессе» (загадчык аддзела пісем, адказны сакратар, намеснік рэдактара).
3 пераездам у Мінск (1983) працаваў у рэдакцыях часопісаў «Беларусь», «Родная прырода», з 1989 года — старэйшы літсупрацоўнік аддзела прозы часопіса «Маладосць». Таксама працаваў у часопісах «Полымя» і «Вожык». Пазней зноў у часопісе «Маладосць» (намеснік галоўнага рэдактара). Да 2010 года працаваў у выдавецтве «Мастацкая літаратура». У 2010—2015 гадах — загадчык аддзела прозы і паэзіі газеты «Літаратура і мастацтва». У вёсцы Малыя Круговічы да 50-годдзя пісьменніка імем Віктара Гардзея названа вуліца, на якой ён нарадзіўся і жыў, а на месцы дома, дзе ён жыў у 2017 годзе усталяваны памятны знак.
Займаецца В. Гардзей і перакладчыцкай дзейнасцю. На беларускую мову ен пераклаў раманы Г. Флабера "Саламбо" і Р. Стывенсана "Чорная страла", аповесць-казку Э. Гофмана "Шчаўкунчык і мышыны кароль", кнігу казак народаў Еўропы "Хрустальны калодзеж" і інш.

Прэміі і ўзнагароды:
Лаўрэат Літаратурнай прэміі імя Івана Мележа.
Лаўрэат літаратурнай прэміі «Залаты купідон» (2007)

Кнігі аўтара для дзяцей, якія ёсць у фондзе нашай бібліятэкі:
Гардзей, В. К. Бедна басота : раман / В. Гардзей. - Мінск : Мастацкая лiтаратура, 2003. - 189 с. 
Гардзей, В. К. Зайкава балалайка : вершы і казкі / Віктар Гардзей ; [мастак Н. Сустава]. - Мінск : Юнацтва, 1998. - 110, [1] с. 
Гардзей, В. К. З мінулага не вяртаюцца... : аповесці, апавяданні / Віктар Гардзей. - Мінск : Мастацкая літаратура, 2013. - 508, [3] с. - (Беларуская проза XX стагоддзя)
Гардзей, В. К. Коцiкi на вярбе : вершы і казкі : [для детей дошкольного возраста] / Вiктар Канстанцiнавiч Гардзей ; мастак Л. І. Зяневіч. - Мінск : Юнацтва, 1988. —  63, [1], с. : іл.
Гардзей, В. К. Лясная трывога : казка / Віктар Гардзей ; [мастак Ю. Пякіна]. - Мінск : Мастацкая літаратура, 2015. - [16] с. - (Нашым дзеткам) 
Гардзей, В. К. Малая дзіцячая Чырвоная кніга : [для малодшага і сярэдняга школьнага ўзросту] / В. Гардзей ; [мастак А. Г. Званароў]. - Мінск : Беларусь, 2008. - 114, [3] с. 
Гардзей, В. К. Мудры воран : легенды, паданні, прымхі, павер'і, казкі / Віктар Гардзей ; [мастак В. Дударэнка]. - Мінск : Звязда, 2013. - 142, [1] с. 
Гардзей, В. К. Сарочына цырульня : [вершы / Віктар Гардзей ; [ілюстрацыі А. Пазняка]. - Мінск : Мастацкая літаратура, 2013. - 53, [2] с. - (Журавінка)
Гардзей, В. К. Трыадзінства : кніга паэзіі / Віктар Гардзей ; [прадмова А. Марціновіча]. - Мінск : Мастацкая літаратура, 2010. - 318, [1] c. - (Залатое пяро)


Гневушава Алёна Анатольеўна (Дзебіш) (нар. 29 чэрвеня 1993) — беларуская пісьменніца, паэтэса, празаік.

У 2011 годзе закончыла Брэсцкі абласны ліцэй імя П. М. Машэрава, у 2016 годзе — Брэсцкі дзяржаўны ўніверсітэт імя А. С. Пушкіна, філілігічны факультэт па спецыяльнасці «Журналістыка». З 1 жніўня 2016 года працуе аглядальнікам у брэсцкай абласной газеце «Заря».Член Саюза пісьменнікаў Беларусі з 2014 года. Складае творы з дашкольнага ўзросту. Піша вершы і прозу на беларускай і рускай мовах. Дэбют — верш «Мама» — адбыўся 5 сакавіка 2005 года ў брэсцкай абласной газеце «Заря». Друкавалася ў літаратурна-мастацкіх часопісах «Мост» (Санкт-Пецярбург, Расія), «Маладосць», Часопісах для дзяцей «Вясёлка», «Досуг для детей», «Бярозка»; у газетах «Заря», «Народная газета», «Знамя юности», «Беларускі час», «Літаратура і мастацтва», «Переходный возраст», «Раніца», «Зорька», «Народная трыбуна», «Заря над Бугом», узбекскай газеце «Класс!».

Аповесць «Кулон исполнения желаний» увайшла ў шорт-ліст міжнароднага літаратурнага конкурсу «Детское время», які праводзіў Саюз расійскіх пісьменнікаў, у намінацыі «Проза для детей среднего и старшего возраста» (2011).

Прэміі і ўзнагароды:

·       Лаўрэат літаратурнай прэміі Аўтаномнай Рэспублікі Крым у намінацыі «Поэзия» (2009, Украіна);

·       Прэмія Брэсцкага абласнога Савета дэпутатаў «За личный вклад в социально-экономическое и культурное развитие области» (2013);

·       Лаўрэат літаратурнай прэміі імя У. Каласніка Брэсцкага аблвыканкама ў намінацыі «Дзіцячая літаратура» (2017);

·       Пераможца і прызёр розных гарадскіх, абласных, рэспубліканскіх і міжнародных конкурсаў і фестываляў (2004–2016).

Кнігі аўтара для дзяцей, якія ёсць у фондзе нашай бібліятэкі:

Дебиш, А. А. Замок Тайн : повесть / Алена Дебиш. - Брест : Альтернатива, 2012. - 159 с.


Грышкавец Валерый Фёдаравіч (нар. 23 снежня 1953, г. Пінск) — пісьменнік, публіцыст, перакладчык, журналіст.

Вучыўся ў Беларускім дзяржаўным універсітэце (не скончыў) і на Вышэйшых літаратурных курсах пры Літаратурным інстытуце імя М. Горкага ў Маскве (1993—1997). У 1993–2004 гадах жыў і працаваў у Маскве. Друкуецца з 1968 года. Выступае ў друку як паэт, эсэіст, крытык і перакладчык з беларускай, украінскай, польскай і балгарскай моў.

Вершы, эсэ, артыкулы аб літаратуры, літаратарах і праклады Валерыя Грышкаўца, пачынаючы з 1971 года друкуюцца ў часопісах «Нёман», «Рабочая смена», «Родник», «Наш современник», «Дружба народаў» і іншых, а таксама у газетах «Литература», «Завтра», «Літаратура і мастацтва» і іншых выданнях.

Прэміі і ўзнагароды:

·       Лаўрэат літаратурнай прэміі імя У. Каласніка Брэсцкага аблвыканкама ў намінацыі «Паэзія» Валерый Грышкавец «Белой вежи свет»: зборнік паэзіі Брэстчыны ў перакладах Валерыя Грышкаўца. (2007);

·       узнагароджаны медалём Францыска Скарыны (2015) і медалём Мінскага гарадскога аддзялення СПБ «Максім Багдановіч»;

·       Пераможца Рэспубліканскага літаратурнага конкурса «Лепшая кніга года» «Залаты купідон» (у намінацыі «Пераклады») – 2010;

·       Лаўрэат міжнароднай прэміі Андрэя Платонава (Масква, 1999);

·       Лаўрэат прэміі «Золотое перо России» (2004);

·       Лаўрэат прэміі часопіса «Москва».

Кнігі аўтара для дзяцей, якія ёсць у фондзе нашай бібліятэкі:

Гришковец, В. Ф. Белые мосты : стихи, рассказы, эссе, статьи, заметки / Валерий Гришковец. - Пинск : Редакция газеты "Пiнскi веснiк", 2004. - 231, [4] с.

Гришковец, В. Ф. Я из тех... : избранное / Валерий Гришковец. - Минск : Харвест, 2012. - 382, [1] с. - (Библиотека Союза писателей Беларуси)



Довженюк Дзмітрый Пятровіч ваенны песіянер, аўтар аўтабіяграфічнай аповесці "Пуговица на ладошке". Ён трыццаць тры гады праслужыў у Савецкай Арміі, а калі выйшаў на пенсію працаваў дырэктарам фірмы "Экспресс-Авто".

Кнігі аўтара для дзяцей, якія ёсць у фондзе нашай бібліятэкі:

Довженюк, Д. П. Пуговица на ладошке : повесть / Д.П.Довженюк : Кн.2 : Пуговица на ладошке / Довженюк,Дмитрий Петрович.. - Брест : Академия, 2005. - 67с. 


Дранько-Майсюк Леанід (нар. 10 кастрычніка 1957, Давыд-Гарадок) — беларускі паэт.
Леанід Дранько-Майсюк скончыў Давыд-Гарадоцкую СШ № 2 (1974), працаваў на Давыд-Гарадоцкім заводзе слясарна-мантажных інструментаў. У 1975 г. паступіў на завочнае аддзяленне паэзіі Літаратурнага інстытута ў Маскве. У 1976—1978 гг. служыў у Савецкай Арміі. Пасля дэмабілізацыі перавёўся на стацыянарнае аддзяленне Літінстытута, які скончыў у 1982 г. У гэты перыяд (у 1980 г.) пазнаёміўся з будучай жонкай, масквічкай Вольгай.
У 1982—2002 гг. — рэдактар выдавецтва «Мастацкая літаратура». Са жніўня 2002 г. — на вольнай працы. Член Саюза пісьменнікаў СССР (1984).

Прэміі і ўзнагароды:
Лаўрэат прэміі «Залаты апостраф» (за нізку апавяданняў у часопісе "Дзеяслоў (2005).

Кнігі аўтара для дзяцей, якія ёсць у фондзе нашай бібліятэкі:
Дранько-Майсюк, Л. В. Акропаль : паэзія, эсэ / Леанід Дранько-Майсюк. - Мінск : Мастацкая літаратура, 1994. - 189, [1] с.
Дранько-Майсюк, Л. В. Вершы. Каханне. Проза : выбранае / Леанід Дранько-Майсюк. - Мінск : Харвест, 2003. - 302 с.
Дранько-Майсюк, Л. В. Места i свет : вершы / Леанід Дранько-Майсюк ; [мастак Г. Грак]. - Мінск : Кнiга, 2000. - 243 с.
Дранько-Майсюк, Л. В. Пра тое, як я... : 13 несур'ёзных апавяданняў / Л. Дранько-Майсюк. - Мінск : Мастацкая лiтаратура, 1992. - 109 с.
Дранько-Майсюк, Л. В. Стомленасць Парыжам : вершы i эсэ / Леанiд Дранько-Майсюк. - Мінск : Мастацкая лiтаратура, 1995. - 190, [1] с., [1] л. партр.


Дудзюк Зінаіда Іосіфаўна (29 сакавіка 1950, вёска Слабодка, Браслаўскі раён) — беларуская паэтэса, празаік, драматург.

У дзіцячыя гады разам з бацькамі жыла ў Расіі і Украіне, у 1960 годзе прыехала ў малады горад энергетыкаў Белаазёрск, дзе ў 1966 годзе скончыла сярэднюю школу. Друкавалася ў Бярозаўскай раённай газеце «Маяк коммунизма». Працавала тынкоўшчыцай на будоўлі, інжынерам у праектным інстытуце і на вытворчасці (пасля заканчэння ў 1977 годзе вячэрняга факультэта Брэсцкага інжынерна-будаўнічага інстытута) у горадзе Брэсце, куды на пастаяннае месца жыхарства пераехала ў 1968 годзе. У 1993 годзе Зінаіда Дудзюк скончыла Вышэйшыя літаратурныя курсы пры Літаратурным інстытуце імя М.Горкага ў Маскве. Працавала на журналісцкай пасадзе ў абласной газеце “Народная трыбуна” і загадчыкам літаратурнай часткі Брэсцкага тэатра драмы і музыкі.

З 1976 года друкуецца ў рэспубліканскіх выданнях. У Саюз пісьменнікаў прынята ў 1986 г. Зінаіда Дудзюк пераклала на беларускую мову казку П.Яршова “Канёк-гарбунок”, камедыю Яна Ходзькі “Вызваленая Літва”, а таксама асобныя вершы з рускай і украінскай моў, а таксама некалькі п’ес для лялечнага і драматычнага тэатраў.

Прэміі і ўзнагароды:

Лаўрэат абласных прэмій “Берасцейская зорка-1996” і “Пісьменнік года-2004”.
Лаўрэат шматлікіх рэспубліканскіх конкурсаў.
Лаўрэат Нацыянальнай літаратурнай прэміі (2018).
Лаўрэат літаратурнай прэміі імя У. А. Калесніка Брэсцкага аблвыканкама у намінацыі «Проза» (2008).
Пераможца абласнога літаратурнага конкурсу «Духоўная веліч» у намінацыі «Дзіцячая літаратура» («Необычайные приключения Буслика и его друзей» — зборнік апавяданняў).
Узнагароджана медалём «За вялікі ўклад у літаратуру».

Кнігі аўтара для дзяцей, якія ёсць у фондзе нашай бібліятэкі:

Дудзюк, З. І. Абрысы лета : вершы / Зінаіда Дудзюк. - Мінск : Мастацкая літаратура, 1988. - 95 с. 
Дудзюк, З. І. Брэст : храналагічны даведнік / Зінаіда Дудзюк. - Брэст : Альтернатива, 2019. - 93 с.
Дудюк, З. И. Буслик и Петя : [сказка / З. И. Дудюк]. - Минск : Харвест, 2014. - [16] с. - (Приключения Буслика) 
Дудзюк, З. І. Вяртанне забытага міфа / З. І. Дудзюк. - Мінск : Беларусь, 2013. - 141, [2] с.
Дудзюк, З. І. Год 1812 : раман / Знаіда Дудзюк. - Брэст : Академия, 2004. - 311 с. 
Дудюк, З. И. Гонка за волком : [роман / Зинаида Дудюк. - Минск : Харвест, 2012. - 444, [2] с. - (Современный детектив). - (Библиотека Союза писателей Беларуси) 
Дудюк, З. И. "Железное" крыло : [сказка / З. И. Дудюк]. - Минск : Харвест, 2014. - [16] с. - (Приключения Буслика) 
Дудзюк, З. І. Закон захавання кахання : аповесці / Зінаіда Дудзюк. - Мінск : Чатыры чвэрці, 2019. - 233, [1] с. - (Жаночыя лёсы)
Дудзюк, З. I. Зачараванасць тэатрам : дапаможнiк для наст. ст. класаў, кiраўнiкоў тэатр. гурткоў i студый / Зінаіда Дудзюк. - Мінск : Выд. цэнтр БДУ, 2005. - 174 с. 
Яршоў, П. Канёк-гарбунок : казка / П. Яршоў ; пер. на бел. мову З. Дудзюк ; мастак А. Вярышка. - Брэст, 1997. - 99 с. 
Дудзюк, З. І. Канікулы на астэроідзе : п'есы-казкі / Зінаіда Дудзюк ; [мастак Д. Рунова]. - Мінск : Звязда, 2012. - 150, [2] с.
Дудзюк, З. І. Кола Сварога : раман-рэканструкцыя / Зінаіда Дудзюк. - Мінск : Беларусь, 2006. - 292, [1] с. 
Дудзюк, З. І. Леў : [гістарычны нарыс пра жыццё і дзейнасць дзяржаўнага дзеяча Л. Сапегі] / Зінаіда Дудзюк. - Мінск : Літаратура і Мастацтва, 2011. - 189, [2] с. - (Святло мінуўшчыны)
Дудюк, З. И. Листья волшебного дерева : [для младшего и среднего школьного возраста] / Зинаида Дудюк. - Минск : Харвест, 2014. - 254, [2] с. - (Библиотека детской литературы). - (Библиотека Союза писателей Беларуси) 
Дудзюк, З. І. На парозе раю : аповесці, кінааповесці, апавяданні / Зінаіда Дудзюк. - Мінск : Чатыры чвэрці, 2018. - 327, [1] с. - (Бібліятэка Саюза пісьменнікаў Беларусі)
Дудзюк, З. І. Нямеранае багацце : эсэ / Зінаіда Дудзюк. - Брэст : Альтернатива, 2012. - 82 с. 
Дудзюк, З. І. Палоннікі жыцця : аповесці, апавяданні / Зінаіда Дудзюк. - Мінск : Мастацкая літаратура, 1997. - 268, [2] с. 
Дудзюк, З. І. Пара высокага сонца : успаміны, нарысы, эсэ / Зінаіда Дудзюк. - Брэст : Альтернатива, 2017. - 115 с., [1] л. іл. 
Дудюк, З. И. Первый полет : [сказка / З. И. Дудюк]. - Минск : Харвест, 2014. - [16] с. - (Приключения Буслика) 
Дудзюк, З. І. Слодыч і атрута : раман / Зінаіда Дудзюк. - Мінск : Мастацкая літаратура, 2013. - 396, [2] с.
Чароўная птушка : вершы, казкi, загадкi / рэдактар З. Дудзюк ; мастак А. Вярышка. - Берасце : Спадчына, 1995. - 74 с.


Дэбіш Васіль Іосіфавіч (нар. 22 ліпеня 1962, вёска Шамятоўка, Свіслацкі раён, Гродзенская вобласць) — беларускі паэт. Пасля заканчэння школы працаваў на чыгунцы манцёрам пуці, шафёрам у калгасе «Гнезна». З 1980 па 1982 год служыў у войску ў горадзе Кушка (Туркменістан). З 1982 па 1987 год вучыўся ў Мінскім інстытуце культуры па спецыяльнасці культурна-асветніцкая работа. Пасля заканчэння якога працаваў дырэктарам клуба Брэсцкага мясакамбіната с 1987 па 1989 год. З 1990 года і па гэты час працуе выхавацелем у Брэсцкім прафесіянальна-тэхнічным каледжы сферы абслугоўвання. Жыве ў Брэсце. 

Прэміі і ўзнагароды:

2012 год — Лаўрэат «Брэсцкай мядовай літаратурнай прэміі» (за літаратурныя дасягненні апошніх гадоў)

лаўрэат (разам з братам Анатолем Дэбішам) Нацыянальнай лiтаратурнай прэмiі (2019 год у намінацыі: Лепшы твор для дзяцей і юнацтва (2019) за кнігі "Пушчанскія дзівы" і "Белабог")


Дэбіш Анатоль Іосіфавіч (нар. 22 ліпеня 1962 года, вёска Шамятоўка, Свіслацкі раён, Гродзенская вобласць — беларускі паэт. Жыў у вёсцы Андрэевічы Гнезнаўскага сельскага Савета. У 1979 годзе скончыў Мсцібаўскую сярэднюю школу. Служыў у войску. Закончыў Мінскі інстытут культуры. Зараз  жыве і працуе ў Брэсце. Васіль Дэбіш — брат паэта Анатоля Дэбіша.

Прэміі і ўзнагароды:

лаўрэат (разам з братам Васілем Дэбішам) Нацыянальнай лiтаратурнай прэмiі (2019 год у намінацыі: Лепшы твор для дзяцей і юнацтва (2019) за кнігі "Пушчанскія дзівы" і "Белабог")

Кнігі аўтара для дзяцей, якія ёсць у фондзе нашай бібліятэкі:

Дэбіш, А. І. Белабог : (з беларускай міфалогіі) / Анатоль Дэбіш, Васіль Дэбіш. - Брэст : Брэстская друкарня, 2018. - 63 с. 
Дэбіш, А. І. Пушчанскія дзівы : (з беларускай міфалогіі) / Анатоль Дэбіш, Васіль Дэбіш ; [мастак Л. Ф. Валасюк]. - Брэст : Брэсцкая друкарня, 2018. - 23 с. 
Дэбіш, А. І. Стодзівы : вершы / Анатоль Дэбіш ; [прадм. А. Каско]. - Мінск : Мастацкая літаратура, 1995. - 109, [1] с., [1] л. партр. - (Першая кніга паэта) 
Дэбіш, В. І. Шамятоўка : паэма / Васіль Дэбіш ; [мастак А. М. Узлоўская]. - Брэст : Брэсцкая друкарня, 2019. - 126, [1] с.


Жуковіч Васіль Аляксеевіч (нар. 21 верасня 1939, в. Забалацце, Камянецкі раён Брэсцкая вобл.) — беларускі пісьменнік, перакладчык, паэт.

Скончыў Брэсцкі педагагічны інстытут (1964). Працаваў у брэсцкай раённай газеце «Заря над Бугом», на Брэсцкай студыі тэлебачання, у газеце «Знамя юности», выдавецтвах «Мастацкая літаратура» і «Юнацтва», у Рэспубліканскім цэнтры эстэтычнага выхавання дзяцей і ў рэдакцыі часопіса «Полымя». Друкуецца з 1956 года. 

Аўтар лібрэта оперы-казкі «Пра тое, што было» (1991, муз. Э. Казачкова). На тэксты В. Жуковіча напісаны многія песні, у тым ліку гімн Міншчыны (аўтар музыкі — А. Атрашкевіч). Зборнікі песень: «Дарога ля жыта» (2001), «Дарогамі вайны і перамогі» (2010), «Спяваем разам» (2008), «Песенькі сяброў» (1991, пераклад дзіцячых песняў на беларускую мову). 

На беларускую мову пераклаў зборнік апавяданняў П. Цвіркі «Салавейка» (1974), кнігу Наваі «Лірыка» (1993), паасобныя вершы Махтумкулі, А. Міцкевіча, А. А. Фета, С. Ясеніна, Т. Шаўчэнкі, Л. Украінкі, І. Франко, П. Грабоўскага, У. Сасюры, Л. Кастэнкі, І. Няходы, Т. Каламіец, П. Маха, Э. Межэлайціса, П. Мацева, М. Кульбака, Р. Рэлеса і інш.

Захапляецца шахматнай кампазіцыяй (аўтар шэрагу задач) і гульнёй у шахматы, пастаянны ўдзельнік і шматразовы пераможца чэмпіянатаў Саюза беларускіх пісьменнікаў па шахматах.

Прэміі і ўзнагароды:

Лаўрэат літаратурнай прэміі імя Янкі Маўра

Кнігі аўтара для дзяцей, якія ёсць у фондзе нашай бібліятэкі:

Жуковіч Васіль Аляксеевіч Гуканне вясны : вершы, казкі, загадкі : для малодшага школьнага узросту / Васіль Жуковіч ; мастак А. І. Аблажэй. — Мінск : Юнацтва, 1992. — 94, [2] с. : каляр. іл.
Жуковіч, Васіль Аляксеевіч Тараскаў самакат : вершы, загадкі, казка : [для дашкольнага і малодшага школьнага ўзросту] / Васіль Жуковіч ; мастак Т. Мельянец. — Мінск : Юнацтва, 1988. — 95, [1] с. : каляр. іл.
Жуковіч, В. У храме хараства і смутку : кніга паэзіі / Васіль Жуковіч. - Мінск : Мастацкая літаратура, 2003. - 164, [1] с. 
Жуковіч, В. А. Хто хацеў бы пакатацца? : вершы / Васіль Жуковіч ; [ілюстрацыі Я. Надтачэя]. - Мінск : Мастацкая літаратура, 2014. - 50, [3] с. - (Журавінка)

Жушма Васіль Пятровіч (нар. 16 мая 1952 года, в. Хамічава, Іванаўскі раён, Брэсцкая вобласць) — беларускі пісьменнік, журналіст, фатограф.

Закончыў Хамічаўскую васьмігадовую і Махроўскую сярэднюю школы, факультэт фізічнага выхавання Брэсцкага педінстытута, аддзяленне журналістыкі Мінскай вышэйшай партыйнай школы.

Работу ў прэсе пачынаў пазаштатным карэспандэнтам абласной газеты “Заря”, Іванаўскай раённай газеты “Чырвоная звязда”, рэспубліканскіх газет “Физкультурник Беларуси” і “Знамя юности”. З 1978 года – супрацоўнік газеты “Чырвоная звязда”. Аўтар зборніка “Папараць-кветка”, аповесці “Гарэза”, цыклу апавяданняў. Творы Васіля Жушмы на працягу некалькіх гадоў змяшчаюцца ў школьным падручніку “Роднае слова”. Нарыс “Як “папялушка” стала “прынцэсай” прызнаны лепшым у рэспубліканскім конкурсе сярод твораў на экалагічную тэматыку. 

Прэміі і ўзнагароды:

Лаўрэат дзяржаўнай літаратурнай стыпендыі за 2004 год.
Лаўрэат многіх рэспубліканскіх і міжнародных фотаконкурсаў.
Лаўрэат абласной літаратурнай прэміі імя У. Калесніка ў намінаціі «Проза» (2012 г.).
Лаўрэат рэспубліканскага конкурсу «Лепшы твор 2011 года” у намінацыі «Дзіцячая літаратура» (Дыплом 2-й ступені за кнігу «Гарэза»). 
Пераможца фотаінфармацыйнага конкурсу,  прысвечанага Алімпіядзе ў Маскве.

Кнігі аўтара для дзяцей, якія ёсць у фондзе нашай бібліятэкі:

Жушма, В. П. Гарэза : аповесць / Васіль Жушма ; [малюнкі Д. Я. Руновай]. - Мінск : Літаратура і Мастацтва, 2011. - 213, [1] с. 


Кажадуб Алесь Канстанцінавіч (нар. 27.09.1952, г.Ганцавічы Брэсцкай вобл.) — празаік, эссэіст. Піша на белорускай і рускай мовах.

У 10-гадовым узросце з бацькамі пераехаў у г.Рэчыцу Гомельскай вобл., в 1966 — в г.Новагрудак Гродненскай вобл., дзе скончыў сярэднюю школу (1969). Скончыў рускае аддзяленне філалагічнага факультэта Белорускага дзяржаўнага ўніверсітэта імя В. И. Леніна. Працаваў настаўнікам рускай мовы і літаратуры і фізічнай культуры у Крайскай сярэдняй школе Лагойскага р-на Мінскай вобл. (1974-75). У 1975 заняў пасаду малодшага навуковаго супрацоўніка ў Інстытуце мовазнаўства імя Якуба Коласа АН БССР. С 1977 по 1981 — рэдактар літаратурна-драматычных праграм Беларускага тэлебачання. З 1981 — супрацоўнік часопіса «Маладосць». У 1985 скончыў Вышэйшыя літаратурныя курсы ў Маскве. З 1992 намеснік галоўнага рэдактара па выдавецкім праграмам часопіса «Слова». З 1993 рэдактар (з 1999 — галоўны рэдактар) выдавецтва «Советский писатель». З 2002 — намеснік галоўнага рэдактара газеты «Лад», якая выходзіць як дадатак да «Літаратурнай газеты».

Прэміі і ўзнагароды:
2013 г. — Прэмія "За вернасць Слову і Айчыне" імя Антона Дэльвіга (Дыплом прэміі, Дарога на Маскву)
2012 г. — Бунінская прэмія (Спецыяльная прэмія папечальнага Савета)

Кнігі аўтара для дзяцей, якія ёсць у фондзе нашай бібліятэкі:
Кажадуб, А. Святы калодзеж : апавяданні / Алесь Кажадуб. - Мінск : Мастацкая літаратура, 1994. - 316 с.


Казюра Уладзімір Уладзіміравіч (нар. 29 июня 1982 года, г. Гродна, Беларусь. Праз пяць гадоў пераехаў з бацькамі ў Брэсцкую вобласць, Кобрынскі раён, в. Тэўлі, дзе пражыў да 1998 года.) В 1998 годзе паступіў у Брэсцкі медыцінскі каледж, які скончыў у 2002 годзе па спецыяльнасці фельдшар-акушэр. У 2004 годзе поступіў на завочнае аддзяленне Брэсцкага педагагічнага універсітэту імя А.С. Пушкіна, на спецыяльнасць біолаг-хімік. У 2006 годзе, на трэццім курсе універсітэту ажаніўся, у 2007 годзе нарадзілася дачка Дар'я, а ў 2012 годзе – дачка Марыя.

Універсітэт скончыў у 2009 годзе. З 2004 года і па цяперашні час працуе ў Брэсцскай абласной бальніцы у рэнтгенаўскім аддзяленні. У 2015 годзе ўвыдавецтве «Альтернатива», г. Брэст, надрукаваў сваю першую кнігу – «Шаг в никуда», баявая касмічная фантастыка.  Апавяданне «Они. Забытые…» - фантастыка, надрукавалі у 2015 годзе у рэспубліканскім выданні «Кабельнае тэлебачанне».

На даны момант публікуецца на сайтах «Проза.ру» і «Самиздат», скончана кніга «Я всегда буду с тобой…» - постапокаліптіка.

Прэміі і ўзнагароды:
 У 2015 годзе на сайце «Проза.ру» быў намінаваны на прэмию «Пісьменнік 2015». Раман «Мечтатель» быў прадстаўлены на конкурс «Русская премия» 2015.

Кнігі аўтара для дзяцей, якія ёсць у фондзе нашай бібліятэкі:
Козюра, В. В. Шаг в никуда : фантастический роман / Владимир Козюра ; [художник Ольга Щеглова]. - Брест : Альтернатива, 2014. - 138 с.


Каліна Клаўдзія Канстанцінаўна (дзявочае Белявец, у замужжы Лукашэвіч, Капелян; нар. 1 лістапада 1925, вёска Блювінічы, Брэсцкі раён, Брэсцкая вобласць — памерла 25 чэрвеня 1994) — беларуская пісьменніца.

Скончыла Брэсцкае музычнае вучылішча (1953). Працавала настаўніцай спеваў у школах Брэста, Кобрына, Віцебска, а ў 1960—1977 гг. — Мінска.
Першыя апавяданні і казкі пачала друкаваць у дзіцячых часопісах у 1962 г. Аўтар аповесцей, апавяданняў і казак для дзяцей «Хлопчык-пакідайчык» (1969), «Забароненая песня» (1972), «Каляровыя месяцы» (1975), «Маці і сын» (1977), «Світанак» (1983), «Бабуля Насця, дзед Адам, Петрык і каза Рагуля» (1985), «Крылаты конь» (1989).

Кнігі аўтара для дзяцей, якія ёсць у фондзе нашай бібліятэкі:
Каліна, К. К. Крылаты конь : аповесцi / Клаўдзія Калiна ; [мастак У. А. Сцепаненка]. - Мінск : Мастацкая лiтаратура, 1989. - 259, [2] с.


Калінковіч Мікалай Мікалаевіч (нар. 15 студзеня 1951, вёска Цна, Лунінецкі раён, Брэсцкая вобласць — памёр 24 ліпеня 1990) — беларускі пісьменнік.

Пасля заканчэння Лунінецкай сярэдняй школы № 2 (1968) кароткі час выкладаў нямецкую мову ў Гаўрыльчыцкай васьмігадовай школе Салігорскага раёна. З кастрычніка 1968 г. - літсупрацоўнік лунінецкай раённай газеты «Ленінскі шлях». У 1969-1971 гг. служыў у Савецкай Арміі. Пасля заканчэння факультэта журналістыкі Беларускага дзяржаўнага ўніверсітэта (1976) - карэспандэнт аддзела ідэалогіі брэсцкай абласной газеты «Заря», у 1976-1978 гг. - намеснік рэдактара лунінецкай раённай газеты. У 1978 г. прызваны на тэрміновую афіцэрскую службу. Служыў у Мінску, Ашгабадзе, Маскве, у Грузіі. У 1984-1987 гг. вучыўся ў аспірантуры пры Вышэйшай школе КДБ СССР. Кандыдат гістарычных навук.
Загінуў пры выкананні службовых абавязкаў у Грузіі.

Кнігі аўтара для дзяцей, якія ёсць у фондзе нашай бібліятэкі:
Калінковіч, М. М. Палескія дні Аляксандра Блока : нарыс / Мікола Калінковіч. - Мінск : Мастацкая літаратура, 1985. - 109, [2] с., [6] л. іл., партр.


Каско Аляксандр Канстанцінавіч (нар.10 снежня 1951, вёска Чудзін — 26 лістапада 2017 памёр) — беларускі паэт. У 1968 паступіў на беларускае аддзяленне філалагічнага факультэта Брэсцкага педагагічнага інстытута імя А. С. Пушкіна. На пачатку 1971 перапыніў вучобу. Выкладаў рускую мову і літаратуру ў Рагазнянскай сярэдняй школе Брэсцкага раёна, беларускую мову і літаратуру ў Чудзінскай сярэдняй школе. Служыў у Савецкай Арміі (1971—1973). Зноў працаваў у Чудзінскай сярэдняй школе і працягваў вучобу завочна. У 1974 перавёўся на стацыянарнае аддзяленне Брэсцкага педінстытута (скончыў у 1976). У 1976—1984 карэспандэнт жабінкаўскай раённай газеты «Сельская праўда». 3 1984 рэдактар на Брэсцкай абласной студыі тэлебачання. Член Саюза беларускіх пісьменнікаў (1984). Адказны сакратар Брэсцкага абласнога аддзялення Саюза пісьменнікаў.

Прэміі і ўзнагароды:
Лаўрэат літаратурнай прэміі імя Аркадзя Куляшова (1995) за кнігу «Час прысутнасці»,
Лаўрэат Мядовай літаратурнай прэміі (2001)

Кнігі аўтара для дзяцей, якія ёсць у фондзе нашай бібліятэкі:
 Каско, А. 45 : вершы / Алесь Каско. - Брэст : Шлях, 1996. - 45, [2] с. - (Берасьцейскае вогнішча)
Каско, А. Кругабег : выбраная паэзія / Алесь Каско. - Брэст : Брэсцкая друкарня, 2018. - 209, [7] с.
Каско, Алесь Канстанцiнавiч Два сонцы : Вершы. Вымаўлянкi. Казкi: для малодага школьгага узросту / А. Каско ; мастак Г. Хiнка-Янушкевiч. - Мінск : Мастацкая лiтаратура, 2004. - 47с.
Каско, А. Нічога больш : вершы і пераклады / Алесь Каско. - Брэст : Альтернатива, 2011. - 89, [4] c.
Каско, А. Прыадхінуты небасхіл : вершы / Алесь Каско. - Мінск : Позитив-центр , 2012. - 69, [2] c.
Каско, А. Час прысутнасці : вершы, паэма / Алесь Каско. - Мінск : Мастацкая літаратура, 1994. - 158, [1] с.


Кобец Марыя Уладзіміраўна (нар. 19 кастрычніка 1974, в. Валішча, Пінскага раёна) — паэт, журналіст, перакладчык. Закончыла Пінскае медыцынскае вучылішча (1994), факультэт журналістыкі Беларускага дзяржаўнага ўніверсітэта (2017). Працавала загадчыкам Валішчанскага фельчарска-акушэрскага пункта (1998–2010), дырэктарам Валішчанскага сельскага Дома культуры (2010–2013). З 2013 года — рэдактар карэспандэнцкага пункта г. Пінска РУП РТЦ «Тэлерадыёкампанія „Брэст”». Вершы друкаваліся ў перыядычных выданнях Беларусі (газеты: «Полесская правда», «Пінскі веснік», «Навіны Палесся», «Народная трыбуна» «Заря», «Краязнаўчая газета», «ЛіМ», «Звязда», «Народная газета»; часопісы: «Полымя», «Маладосць», «Нёман», «Гаспадыня», «Алеся»).

У перакладах асобныя творы аўтаркі друкаваліся ў Расіі, Польшчы, Сербіі, Чарнагорыі, Туркменістане.

Член Саюза пісьменнікаў Беларусі з 2011 года, з 2012 — Саюза пісьменнікаў Саюзнай дзяржавы.

Прэміі і ўзнагароды:

· Лаўрэат літаратурнага конкурсу «Галасы Берагіні» Беларускага фонду культуры (2010);

· Лаўрэат літаратурнай прэміі імя У. Калесніка Брэсцкага аблвыканкама ў намінацыі «Паэзія» (2012).

Кнігі аўтара для дзяцей, якія ёсць у фондзе нашай бібліятэкі:

Кобец, М. У. Палыновая квецень : кніга паэзіі : [публікуецца біяграфія аўтара] / Марыя Кобец ; [прадмова А. Карлюкевіча]. - Брэст : Альтернатива, 2016. - 191 с.



Коўтун Валянціна Міхайлаўна, у дзявоцтве Новік (нар. 6 красавіка 1946, в. Дземяхі, Рэчыцкі раён, Гомельская вобласць — 30 красавіка 2011, Пінск; Псеўданімы: Леся Беларуска; Ясельда) — беларуская паэтэса, празаік, літаратуразнавец.

Скончыла Малоткавіцкую сярэднюю школу. Працавала піянерважатай у Паршавіцкай (цяпер Бярозавіцкай) сярэдняй школе Пінскага раёна. Паступіла на філалагічны факультэт Львоўскага дзяржаўнага ўніверсітэта, з 4 курса перавялася ў БДУ, які скончыла ў 1969. Працавала настаўніцай мовы і літаратуры Варнянскай сярэдняй школы Астравецкага раёна (1969—1970), літкансультантам «Сельской газеты» (1970—1976). У 1977—1980 вучылася ў аспірантуры пры Інстытуце мастацтвазнаўства, этнаграфіі і фальклору АН БССР. Кандыдат філалагічных навук. Член СП БССР (з 1975), СП СССР (з 1976). З 1976 — літсупрацоўнік, з 1979 — рэдактар аддзела крытыкі і літаратуразнаўства часопіса «Полымя», з 1982 — загадчык рэдакцыі літаратуры для юнацтва выдавецтва «Юнацтва», з 1990 — старшы рэдактар аддзела прозы часопіса «Полымя», з 2006 — рэдактар аддзела паэзіі часопіса «Маладосць». Старшыня Усебеларускага жаночага фонду святой Еўфрасінні Полацкай (з 1993). Член СП Украіны (з 1997).

Кнігі аўтара для дзяцей, якія ёсць у фондзе нашай бібліятэкі:

Коўтун, В. М. Крыж міласэрнасці : раман / Валянціна Коўтун. - Мінск : Мастацкая літаратура, 1996. - 491, [2] с. - (Школьная бібліятэка)


Крэйдзіч Анатоль Мікалаевіч (27 чэрвеня 1965, в. Заверша, Драгічынскі раён) — журналіст, празаік, паэт.

Да 1978 года жыў у гэтай вёсцы і вучыўся ў Завершскай васьмігадовай школе. Заканчваў вучобу ў в. Рудск Іванаўскага раёна. Затым была вучоба ў Ржэўскім сельгастэхнікуме Цвярской вобласці на агранамічным факультэце, які закончыў у 1984 годзе. З 1984 па 1986 гады служыў у войску ў гарадах Люберцы і Падольск Маскоўскай вобласці. Быў мастаком-афарміцелем. У 1986 годзе паступіў у Беларускі дзяржаўны ўніверсітэт на факультэт журналістыкі. У тым жа 1986 годзе ўладкаваўся на працу ў калгас «Светлы шлях» (в. Рудск) інструктарам па спорце і быў абраны сакратаром камітэта камсамола.

У 1987 годзе прыняты на працу карэктарам іванаўскай райгазеты «Чырвоная звязда». Хутка быў пераведзены на пасаду карэспандэнта газеты. Затым — загадчык аддзела, рэдактар раённага радыё, зноў загадчык аддзела газеты.

Адначасова публікаваў свае творы — паэзію і прозу ў рэспубліканскай маладзёжнай газеце «Чырвоная змена», літаратурных часопісах. У 1994 годзе ўбачыў свет у бібліятэчцы часопіса «Маладосць» празаічны зборнік «Права на ўсмешку». У першай палове 1990-х працу ў райгазеце сумяшчаў з працаю ў часопісе маладых літаратараў «Першацвет», у якім курыраваў Брэсцкую, Гомельскую і Гродзенскую вобласці, пасля быў пераведзены ў газету «Народная воля» на пасаду ўласнага карэспандэнта па Брэсцкай вобласці. У 1991 годзе заснаваў і некаторы час рэдагаваў газету «Іванаўскі гандлёвы веснік». У 1992 — атрымаў дыплом журналіста ў БДУ. З 1996 — уласны карэспандэнт рэспубліканскай маладзёжнай газеты «Чырвоная змена» па Брэсцкай вобласці і аглядальнік брэсцкай абласной газеты «Заря». У 2003 годзе некаторы час папрацаваў намеснікам галоўнага рэдактара абласной газеты «Народная трыбуна» і зноў вярнуўся на ранейшае месца ў «Зарю».

У студзені 2006 года абраны старшынёй Брэсцкага абласнога аддзялення Саюза пісьменнікаў Беларусі. З 18 мая 2006 года — рэдактар газеты «Заря над Бугом» Брэсцкага раёна. З 1 лютага 2007 года — вызвалены старшыня Брэсцкага абласнога аддзялення Саюза пісьменнікаў Беларусі. Гэтую працу сумяшчае з працай літкансультанта, вядучага літстаронкі «Зараніца» і аднайменнага літаб’яднання абласной газеты «Заря».

З 2008 па 2016 — галоўны рэдактар газеты «Чырвоная звязда» (цяпер «Янаўскі край») Іванаўскага раёна і па сумяшчальніцтве — старшня абласнога аддзялення Саюза пісьменнікаў Беларусі. З 2016 — намеснік старшыні Саюза пісьменнікаў Беларусі.

З 7 верасня 2017 года прызначаны рэдактарам ДУ «Рэдакцыя ганцавіцкай раённай газеты „Савецкае Палессе“». Заслужаны журналіст Беларускага саюза журналістаў.

Прэміі і ўзнагароды:

·       Лаўрэат прэміі часопіса «Маладосць» (1992).

·       Лаўрэат прэміі БСМ у галіне журналістыкі і літаратуры (1995).

·       Лаўрэат прэміі часопіса Адміністрацыі Прэзідэнта «Беларуская думка» (2005).

·       Узнагароджаны Ганаровай граматай рэдакцыйна-выдавецкай установы «Літаратура і мастацтва» «За вялікую працу па прапагандзе творчасці пісьменнікаў Брэстчыны і за плённую дзейнасць у беларускай літаратуры і мастацтве» (2008).

·       Лаўрэат прэміі Беларускага саюза журналістаў «Залатое пяро» (2009).

·       Узнагароджаны Ганаровай граматай Брэсцкага абласнога Савета дэпутатаў «За значны ўклад у развіццё і прапаганду творчасці пісьменнікаў Беларусі, ініцыятыву і высокія творчыя дасягненні ў журналістыцы» (2011).

·       Лаўрэат прэміі імя У. Калесніка Брэсцкага аблвыканкама ў намінацыі «Проза» (2012).

·       Удастоены Падзякі Прэзідэнта Рэспублікі Беларусь за плённую творчую дзейнасць і значны ўклад у развіццё беларускай літаратуры (2012) і медаля Саюза пісьменнікаў Беларусі «За вялікі ўклад у літаратуру» (2013).

·       «Чалавек года-2014» Брэсцкай вобласці.

Кнігі аўтара для дзяцей, якія ёсць у фондзе нашай бібліятэкі:

Крэйдзіч, А. М. Палескі Напалеон : аповесць, апавяданні / Анатоль Крэйдзіч ; [прадмова А. Казлова]. - Мінск : Мастацкая літаратура, 2001. - 219, [2] с. - (Першая кніга празаіка)

Крэйдзіч, А. М. Роднае, шчымлівае : кніга прозы / Анатоль Крэйдзіч. - Мінск : Літаратура і Мастацтва, 2012. - 205, [2] с., [4] л. каляр. іл. - (Лімаўскі фальварак)

Крэйдзіч, А. М. Хуліган : аповесці, апавяданні, нататкі, мініяцюры / Анатоль Крэйдзіч. - Мінск : Чатыры чвэрці, 2017. - 306, [1] с. - (Бібліятэка Саюза пісьменнікаў Беларусі)




Кукса Валянціна Міхайлаўна (нар. 3 студзеня 1951, Гнеўчыцы, Іванаўскі раён Брэсцкая вобласць — 13 верасня 2014 памерла) — беларуская пісьменніца. Пераехаўшы ў Брэст, спачатку ўладкавалася на працу, а пасля ўжо паступіла ў Брэсцкае педвучылішча. Пасля педвучылішча паступіла ў Брэсцкі педінстытут на дашкольны факультэт, працавала ў дзіцячым садку. Вучылася ў аспірантуры, здала два кандыдацкіх экзамены і рыхтавалася да напісання дысертацыі, як памерла старэйшая дачушка — ад радыяцыі.

Замест дысертацыі ў 1998 годзе ў выдавецтве "Полымя" выдала дапаможнік для выхавацеляў "Вучымся гаварыць па-беларуску "Колеры вясёлкі". У гэты ж час у часопісе "Народная асвета", а крыху пазней у "Пралесцы" друкавала "Заняткі па развіццю маўлення ў дзяцей дашкольнага ўзросту".

Празаічныя творы пачала друкаваць у перыядычных выданнях з 1982 года.
 Усю сваё жыццё прысвяціла дзецям, працуючы выхавальніцай у дзіцячым садзе. Была стваральніцай першых белорускамоўных груп у дашкольных установах г. Брэста.

Прэміі і ўзнагароды:
Лаўрэат Берасцейскай мядовай літаратурнай прэміі за кнігу прозы «Кнігаўка» (2005).

Кнігі аўтара для дзяцей, якія ёсць у фондзе нашай бібліятэкі:
Кукса, В. М. Кнігаўка : аповесць, апавяданні / Валянціна Кукса. - Мінск : Мастацкая літаратура, 2005. - 178, [3] с. - (Дэбют)
 Кукса, В. М. І верыла ў цуд... : аповесці, апавяданні / Валянціна Кукса. - Мінск : Дом прэсы, 1999. - 94, [2] с. - (Бібліятэка часопіса "Маладосць")
Кукса, В. М. Створым прастору любовi : кніга для бацькоў / В. Кукса. - Брест : Академия, 2005. - 223с.


Курылёва Святлана Леанідаўна  (25 лютага 1928, Жытомір, Украіна — 18 лістапада 2011, Каменец, Беларусь) — празаік, публіцыст, шмат супрацоўнічала з радыё.

У 1945 годзе закончыла школу ў Харкаве і ў гэтым жа годзе паступіла ў Харкаўскі дзяржаўны ўніверсітэт на філалагічны факультэт. У 1950 годзе закончыла яго і ў тым жа годзе па запрашэнні Міністэрства адукацыі Беларусі прыехала працаваць настаўніцай рускай мовы і літаратуры ў г. Камянец Брэсцкай вобласці. Працавала выкладчыкам рускай мовы і літаратуры з 1950 па 1982 гады. Літаратурнай творчасцю займалася з 1952 года. Яе першая проза была надрукавана ва ўсесаюзным часопісе «Юность» у 1960 годзе (апавяданне «Дорога»), якое потым перадрукавала «Литературная газета» (Расія). Публіцыстычныя артыкулы школьнай настаўніцы часта друкаваліся ў мясцовай і абласной прэсе.

Член Саюза пісьменнікаў СССР з 1980 года, з 2006 — член Саюза пісьменнікаў Беларусі.

Прэміі і ўзнагароды:

·       Узнагароджана медалём «2000 год Хрысціянству»

·       Лаўрэат прэміі часопіса «Нёман» — «Празаік года»

·       Лаўрэат прэміі Саюза кінематаграфістаў Беларусі

Кнігі аўтара для дзяцей, якія ёсць у фондзе нашай бібліятэкі:

Курылева, С. Л. Доброта : повести / Светлана Курылева. - Минск : Мастацкая літаратура, 1983. - 220, [2] с.


Локтыш Святлана (Курылік Святлана Ануфрыеўна) (нар. 28 мая 1971, вёска Люсіна Ганцавіцкага раёна, Брэсцкай вобласці.) — паэт. Піша на рускай і беларускай мовах. У 1983 г. з сям’ёй пераехала ў пасёлак Куць-Ях Нефцеюганскага раёна Цюменскай вобласці РСФСР, адкуль вярнулася ў Ганцавічы ў 1987 годзе. У 1991 годзе з адзнакай закончыла Гродзенскае вучылішча мастацтваў (х. У 2001 — атрымала дыплом з адзнакай Беларускага ўніверсітэта культуры (аддзяленне рэжэсуры), у 2011 — дыплом Інстытута журналістыкі Беларускага дзяржаўнага ўніверсітэта (спецыяльнасць «Журналіст. Друкаваныя СМІ»). Працавала ва ўстановах аддзелаў культуры і адукацыі райвыканкама, у Ганцавіцкім прафліцэі сельгасвытворчасці, на розных пасадах у рэдакцыях раённых газет, вяла раённае радыё. З 2014 — індывідуальны прадпрымальнік.

    Першы верш напісала ў 12 гадоў. Упершыню апублікавала вершы і нататкі ў 16-гадовым узросце ў ганцавіцкай раённай газеце «Савецкае Палессе» карэспандэнтам, адказным сакратаром. Затым працавала ў газеце «Ганцавіцкі час» (2011–2012), на раённым радыё. З 2016 года піша прозу. Выступае сасваімі творамі і з літаратурнымі майстар-класамі ў школах, бібліятэках раёна, пастаянны ўдзельнік раённых мерапрыемстваў. Праходзіла курсы навучання трэнерству ў беларускіх, украінскіх і польскіх трэнераў. Вяла курсы па падрыхтоўцы журналістаў, трэнінгі зносін і асабістага росту, кансультацыі і скайп-кансультацыі. У 2017 г. вяла анлайн-курсы пісьменніцкага майстэрства. Зараз працуе рэдактарам інтэрнэт-рэсурсу партал 1prof.by Выдавецкага дома «Проф-Прэс» г. Мінска. Аўтар блога: “Искусство общения» — http://www.liveinternet.ru/users/5042312/.

     З 2015 г. Святлана Ануфрыеўна часта звяртаецца і да жанру прозы: напісала шмат апавяданняў, працуе над аповесцю.

     Член творчых грамадскіх аб’яднанняў — Саюза пісьменнікаў Беларусі (2011) і Беларускага саюза журналістаў. Дэлегат ІІІ з’езда СПБ (2016).

http://kb.brl.by/index.php/heritage/item/2463-2

Кнігі аўтара для дзяцей, якія ёсць у фондзе нашай бібліятэкі:

Локтыш, С. А. Вышыванка : зборнік паэзіі / Святлана Локтыш ; [прадмова А. Крэйдзіча]. - Брэст : Альтернатива, 2008. - 41 с.


Марук Уладзімір Антонавіч (нар. 6 студзеня 1954, в. Гута Ганцавіцкага раёна — памёр 23 студзеня 2010) — беларускі паэт і перакладчык.
У 1970 скончыў Моўчадскую сярэднюю санаторную школу-інтэрнат і паступіў у Магілёўскі бібліятэчны тэхнікум. Пасля заканчэння тэхнікума працаваў ва ўстановах культуры Ганцавіцкага раёна — у Шашкоўскай сельскай, раённай дзіцячай бібліятэках, загадчыкам аўтаклуба. У 1980 годзе скончыў філалагічны факультэт Беларускага дзяржаўнага ўніверсітэта. Працаваў настаўнікам беларускай мовы і літаратуры ў сярэдняй школе № 106 у Мінску. 3 1981 — карэспандэнт, загадчык аддзела літаратуры і мастацтва газеты «Звязда», з 1986 — рэдактар, загадчык рэдакцыі выдавецтва «Юнацтва». 3 1998 галоўны рэдактар выдавецтва «Белфакс». У 2003—2010 гадах намеснік галоўнага рэдактара часопіса «Полымя».

Кнігі аўтара для дзяцей, якія ёсць у фондзе нашай бібліятэкі:
Марук, У. А. Ехаў чыж у Парыж : жартоўныя вершы : [для малодшага школьнага ўзросту] / Уладзімір Марук ; [мастак Г. С. Хінко-Янушкевіч]. - Мінск. : Юнацтва, 1994. - 45, [2] с. :  каляр. іл.
Марук, У. А. Кудмень : вершы / Уладзімір Марук ; [прадмова А. Марціновіча]. - Мінск : Літаратура і Мастацтва, 2011. - 158, [1] с.
Марук, У. А. Чыж вярнуўся з-за мяжы : вершаванае падарожжа / У. Марук ; мастак Р. М. Сустаў. - Мінск. : Мастацкая лiтаратура, 2003. - 95 с.
Марук, У. А. Яршы плялі кашы : [вершы] / Уладзімір Марук ; [мастак А. Сакалоўская]. - Мінск : Мастацкая літаратура, 2017. - [24] с. - (Нашым дзеткам)


Мацяш Ніна Іосіфаўна (нар. 20 верасня 1943, в. Нівы Бярозаўскага р-на Брэсцкай вобл. — памёр 19 снежня 2008, Белаазёрск) — беларуская паэтэса і перакладчыца.

Скончыла Бярозаўскую сярэднюю школу (1960), паступіла на факультэт французскай мовы Мінскага дзяржаўнага педагагічнага інстытута замежных моў. З-за хваробы вымушана была ўзяць акадэмічны адпачынак (скончыла інстытут у 1966). У 1973—1977 працавала выкладчыцай нямецкай мовы ў Белаазёрскай прафесійна-тэхнічнай навучальні. Член Саюза пісьменнікаў СССР (з 1971).
Дэбютавала вершам у 1962 (бярозаўская раённая газета «Маяк камунізму» і «Во славу Родины»). Аўтар зборнікаў паэзіі «Агонь» (1970), «Удзячнасць» (вершы і паэма, 1973), «Ралля суровая» (вершы і пераклады, 1976), «Прыручэнне вясны» (1979), «Поўны келіх» (1982), «Жнівень» (1985), «Паварот на лета» (выбранае, 1986), «Шчаслівай долю назаві» (1990) і казак «Два браты і сякера» (1975), «Казка пра суседзяў, змяю і мядзведзя» (1982).

Напісала п’есы для тэатра лялек «Прыгоды трох парасят» (пастаўлена ў 1976), «Крок у бессмяротнасць» (пастаўлена ў 1977), тэлесцэнарыі пра творчасць В. Бялыніцкага-Бірулі «Пясняр роднай прыроды» (пастаўлены ў 1978) і Р. Кента «Гэта я, госпадзі» (пастаўлены ў 1980).
Перакладала з нямецкай, польскай, французскай. У яе перакладзе выйшлі кніжкі Ж. Аліўе «У краіне індзейцаў» (1973), А. Гаўрылюка «Песня з Бярозы» (1979), Ж. Сіменона «Першая справа Мегрэ» (1982), А. дэ Сент-Экзюперы «Планета людзей» (1984) і «Маленькі прынц» (1989), навелы Г. дэ Мапасана (1987), паэма «Маруся Чурай» Л. Кастэнка (1989).


Прэміі і ўзнагароды:
Узнагароджана медалямі.
Лаўрэат Літаратурнай прэміі СП Беларусі імя А. Куляшова (1984) за «Паэму жніва», Лаўрэат прэміі Усебеларускага фестывалю моладзі, прысвечанага 50-годдзю ЛКСМБ (1970) за вершы аб моладзі.

Кнігі аўтара для дзяцей, якія ёсць у фондзе нашай бібліятэкі:
 Мацяш, Н. I. Агонь : Вершы / Нiна Iосiфаўна Мацяш. - Минск : Беларусь, 1970. - 47 с. - (Першая книга паэта)
Мацяш, Н. І. Адведзіны лета : казка і вершы / Ніна Мацяш. - Мінск : Мастацкая літаратура, 2004. - 29, [3] с.
Мацяш, Н. І. Выбраныя творы / Ніна Мацяш ; [укладанне і каментарыі У. Васілевіча, Г. Скарыны ; прадмова Г. Праневіча]. - Мінск : Беларуская навука, 2015. - 604 с., [4] л. ил., портр. - (Беларускі кнігазбор)
Мацяш, Н. І. Душою з небам гаварыць : выбраная лірыка / Ніна Мацяш. - Мінск : Мастацкая літаратура, 1999. - 461, [1] с. - (Беларуская паэзія ХХ стагоддзя)
Мацяш, Н. І. Мелодыя натхнення = A melody of inspiration : [зборнік вершаў / складальнік Т. А. Сінькевіч]. - Мінск : Беларуская Энцыклапедыя, 2012. - 239 с.
Мацяш, Н. І. Паварот на лета : вершы, паэмы / Ніна Мацяш ; [рэдкалегія: Р. Барадулін і інш.]. - Мінск : Мастацкая літаратура, 1986. - 157, [1] с. - (Бібліятэка беларускай паэзіі)
Мацяш, Н. І. Палёт над жытам : вершы / Ніна Мацяш. - Брэст : Выдавецтва С. Лаўрова, 1998. - 53 с. - (Берасцейскае вогнішча)
Мацяш, Н. І. Паміж усмешкай і слязой : вершы і паэмы (1962—1992) / Ніна Мацяш ; [прадмова У. Калесніка]. - Мінск : Мастацкая літаратура, 1993. - 300, [1] с., [1] л. партр.
Мацяш, Н. І. У прыгаршчах ветру : вершы, пераклады, эсэ / Ніна Мацяш ; [прадмова Г. Праневіча]. - Мінск : Літаратура і мастацтва, 2009. - 142, [1] с.
Мацяш, Н. І. Шчаслівай долю назаві... : лірыка / Ніна Мацяш. - Мінск : Мастацкая літаратура, 1990. - 109, [1] с.
Мацяш, Н. І. Я вас люблю... : вершы-прысвячэнні / Ніна Мацяш. - Брэст : Упраўленне па друку аблвыканкама, 1998. - 60, [1] c.


Марчук Георгій Васільевіч (нар. 1 студзеня 1947, Давыд-Гарадок, цяпер Столінскі раён, Брэсцкая вобласць) — беларускі пісьменнік, сцэнарыст і драматург. Скончыў Беларускі тэатральна-мастацкі інстытут (1973 год), Вышэйшыя курсы рэжысёраў і сцэнарыстаў (Масква, 1975 год). Працаваў загадчыкам літаратурнай часткі (1980—1982), рэдактарам-кансультантам Тэатра-студыі кінаакцёра, дырэктарам выдавецтва «Мастацкая літаратура» (1996—2002). Да 2016 года — сакратар Саюза пісьменнікаў Беларусі. Член Грамадскага савета па маральнасці, створанага ў Беларусі ў 2009 годзе.

Прэміі і ўзнагароды:
Дзяржаўная прэмія Беларусі (1996)
Медаль Расійскай акадэміі славеснасці «Змагару асветніцтва»

Кнігі аўтара для дзяцей, якія ёсць у фондзе нашай бібліятэкі:
Марчук, Г. В. Глаза и сон : роман / Георгий Марчук. - Минск : Букмастер, 2011. - 251, [3] с.
Марчук, Г. В. Доброе сердце : 50 сказок / Георгий Марчук ; [иллюстрации В. Дударенко]. - Минск : Асар, 2012. - 343 с.
Марчук, Г. В. Кветкі правінцыі : раман, навелы, афарызмы / Георгій Марчук. - Мінск : Мастацкая літаратура, 2004. - 414, [1] с. - (Беларуская проза ХХ стагоддзя)
Марчук, Г. В. Крик на хуторе : [роман] / Георгий Марчук ; [перевод с белорусского языка В. Щедриной]. - Минск, 2007. - 444, [3] с., [1] л. портр. - (Бібліятэка Саюза пісьменнікаў Беларусі)
Марчук, Г. В. Ласточки над Горынью : новеллы / Георгий Марчук ; [перевод с белорусского]. - Минск : Международный благотворительный фонд "Семья, единение, Отечество", 2013. - 189, [2] с., [8] л. цв. фот.
Марчук, Г. В. Настенька и Баба-яга : сказка / Георгий Марчук ; художник Татьяна Кудина. - Минск : Адукацыя і выхаванне, 2018. - 23, [1] с.
Марчук, Г. В. Настенька и лиходеи : сказки / Георгий Марчук ; [перевод с белорусского И. Л. Кочетковой ; художник М. Мицкевич]. - Минск : Беларуская Энцыклапедыя, 2014. - 22, [1] с.
 Марчук, Г. В. Нестерка : сказки / Г. Марчук ; художник Т. П. Березенская. - Минск : Современная школа, 2010. - 95 с.
Марчук, Г. В. Первые ландыши : [роман, эссе] / Георгий Марчук ; [перевод с белорусского Е. Полеес]. - Минск : Четыре четверти, 2020. - 150, [1] с.
Марчук, Г. В. Приключения Агапки и кота Фокуса : сказки / Георгий Марчук ; [перевод с белорусского И. Л. Кочетковой ; художник М. Мицкевич]. - Минск : Беларуская Энцыклапедыя, 2015. - 22, [1] с.
Марчук, Г. В. Прыгоды Агапкі і ката Фокуса : казкі / Георгій Марчук ; [мастак С. Волкаў]. - Мінск : Літаратура і Мастацтва, 2012. - 52, [3] c.
Марчук, Г. В. Прыгоды дзяўчынкі Агапкі і ката Фокуса : [казкі] / Георгій Марчук ; [ілюстрацыі А. С. Карнелюка]. - Мінск : Беларуская асацыяцыя "Конкурс", 2017. - 64 с.
 Марчук, Г. В. Сказки : для младшего школьного возраста /  Г. В. Марчук ; художник М. Капилова ; пер. с бел. В. Бутромеева, Н. Марчук. - Минск : Полымя, 1996. - 206 с.
Марчук, Г. В. Сладкие слезы : дневник / Георгий Марчук. - Минск : Адукацыя і выхаванне, 2010. - 245, [1] с.
Марчук, Г. В. Смелый дятлик : сказки / Георгий Марчук. - Минск : Беларуская Энцыклапедыя ім. Петруся Броўкі, 2014. - 22, [1] с.
Марчук, Г. В. Хаос : новеллы / Георгий Марчук. - Минск : Полымя, 1997. - 315, [3] c., [1] л. портр.
Марчук, Г. В. Цветы провинции : роман / Георгий Марчук. - Минск : Современная школа, 2010. - 314, [3] с.
Марчук, Г. В. Чужое багацце : казкі, п'есы, навелы / Георгій Марчук ; [укладанне З. Падліпскай і В. Шніпа]. - Мінск : Мастацкая літаратура, 2012. - 332, [2] с. - (Школьная бібліятэка)


Іван Міхайлавіч Мельнічук (нар. 13 верасня 1939, вёска Носава, Люблінскае ваяводства, Польская Рэспубліка) — беларускі пісьменнік, паэт, старшыня Брэсцкага абласного аддзялення Саюза беларускіх пісьменнікаў.
У 1944 годзе бацька разам з вялікай сям’ёй пераехаў спачатку на Украіну, а затым — на Беларусь у вёску Сычы Брэсцкага раёна Брэсцкай вобласці, дзе і прайшло дзяцінства Івана Міхайлавіча.
У пачатковай школе Іван паспрабаваў пісаць вершы, а ў хуткім часе яго творы пачалі з’яўляцца ў абласным і рэспубліканскім друку. У 1955 годзе Іван Мельнічук стаў пераможцам літаратурнага конкурсу, які праводзіўся газетай «Піянер Беларусі». Перамога акрыліла маладога аўтара, і ён з натхненнем узяўся за стварэнне новых вершаў. Пасля заканчэння Воўчынскай дзесяцігодкі ў 1956 году працаваў год у Брэсцкай раённай машына-трактарнай станцыі, пасля гэтага паступіўшы на філалагічны факультэт Брэсцкага педагагічнага інстытута імя А. С. Пушкіна, дзе працягваў пісаць і друкавацца. У 1961 годзе Івана запрасілі на працу ў брэсцкую раённую газету «Социалистический путь» («Заря над Бугом»), дзе і пачалася яго журналісцкая кар’ера.
Пасля заканчэння інстытута і службы ў Савецкай Арміі быў уласным карэспандэнтам газеты «Чырвоная змена» па Брэсцкай вобласці, затым працаваў у партыйных і савецкіх органах, быў намеснікам начальніка ўпраўлення па друку Брэсцкага аблвыканкама.
З 2009 года — старшыня Брэсцкага абласнога аддзялення ГА «Саюз беларускіх пісьменнікаў». Уваходзіць у склад рэдкалегіі літаратурнага альманаху Брэсцкага абласнога аддзялення Саюзу беларускіх пісьменнікаў «Жырандоля».

Прэміі і ўзнагароды:
Лаўрэат літаратурнай "Мядовай прэміі" (2006)

Кнігі аўтара для дзяцей, якія ёсць у фондзе нашай бібліятэкі:
Мельничук, И. М. Добрый лучик : стихи и загадки / И. М. Мельничук ; художник Н. Сустова. - Минск : Юнацтва, 1997. - 31с.
Мельничук, И. М. Хлеб насущный : (стихи, юмор) / Иван Мельничук. - Брест : Брестская типография, 2009. - 119 с.
Мельничук, И. М. Чудеса в решете : веселые детские стихи и сказки / Иван Мельничук ; [предисловие З. Мельниковой]. - Брест : Брестская типография, 2014. - 115, [4] с.
Мельничук, И. М. Я солнышку спасибо говорю : веселые детские стихи, сказки, забавные детские изречения / Иван Мельничук ; [предисловие З. Мельниковой]. - Брест : Брестская типография, 2019. - 159 с.


Наварыч Алесь (сапр. Аляксандр Іванавіч Трушко; нар. 2 лістапада 1960, вёска Відзібор, Столінскі раён, Брэсцкая вобласць) — беларускі празаік.
Пасля заканчэння Відзіборскай сярэдняй школы працаваў цесляром у Столінскай вытворча-механізаванай калоне, затым лабарантам у роднай школе. У 1978—1980 гг. вучыўся на стаматалагічным факультэце Мінскага медыцынскага інстытута. У 1985 г. скончыў аддзяленне рускай мовы і літаратуры Беларускага дзяржаўнага ўніверсітэта. Настаўнічаў у Скірмантаўскай сярэдняй школе Дзяржынскага раёна (1985—1986), Малюшыцкай — Карэліцкага раёна (1986—1987). З 1988 г. — літрэдактар у часопісе «Вожык». У 1990-? гадах метадыст Рэспубліканскага цэнтра эстэтычнага выхавання. Пазней працаваў у часопісах «Бярозка», «Полымя», намеснікам галоўнага рэдактара «Выдавецкі цэнтр БДУ», у часопісе «Маладосць», зноў у часопісе «Вожык» (да 2012 года).

Прэміі і ўзнагароды:
Лаўрэат спецыяльнай прэміі Прэзідэнта Рэспублікі Беларусь (2005) за раман «Літоўскі воўк»

Кнігі аўтара для дзяцей, якія ёсць у фондзе нашай бібліятэкі:
Наварыч, А. Звяры. Сустрэчы з прыродай : эцюды / А. Наварыч ; мастакі У. П. Свентахоўскi, Г. А. Кобрын. - Мінск : Мастацкая лiтаратура, 2004. - 48 с. - (Зямля мая)
Наварыч, А. Літоўскі воўк : гістарычны раман / Алесь Наварыч ; [мастак А. І. Цароў]. - Мінск : Мастацкая літаратура, 2005. - 283, [2] с. - (Беларуская проза XXI стагоддзя)


Паплаўскі Алесь (Аляксандр Феадосавіч) (нар. 1958, в. Мазуры, Кобрынскі раён) — беларускі паэт і празаік.
Скончыў Полацкі лесатэхнікум і Беларускі тэхналагічны інстытут. Працаваў у лясгасах Гродзеншчыны і Брэстчыны. Жыве і працуе ў Брэсце. Член Саюза беларускіх пісьменнікаў.
Аўтар двух паэтычных зборнікаў: «Спынены лістапад» (1997) і «Незваротнасць» (2001), а таксама кніжкі прозы «Тэрыторыя скразнякоў» (2000). Паэтычныя і празаічныя творы змяшчалі часопісы «Першацвет», «Маладосць», «Тэрмапілы».

Прэміі і ўзнагароды:
Лаўрэат прэміі «Залаты апостраф» (2012)

Кнігі аўтара для дзяцей, якія ёсць у фондзе нашай бібліятэкі:
Паплаўскі, А. Скрыжалі душы : лірыка / Алесь Паплаўскі ; [уступ. арт. А. Каско]. - Мінск : Выдавецкі дом "Звязда", 2013. - 109, [1] с.
Паплаўскі, А. Спынены лістапад : вершы / Алесь Паплаўскі. - Берасьце : Шлях, 1997. - 61, [2] c. - (Берасьцейскае вогнішча)
Паплаўскі, А. Пастка для рэха : аповесці / Алесь Паплаўскі. - Мінск : Літаратура і Мастацтва, 2009. - 221, [2] с. - (Лімаўскі фальварак)
Паплаўскі, А. Тэрыторыя скразнякоў : аповесці / Алесь Паплаўскі ; [прадмова С. Грышкевіча]. - Брэст : Академия, 2004. - 320, [1] с.


Пархута Яраслаў ( нар. 8 сакавіка 1930 г., в. Мілейкі, Івацевіцкі раён, Брэсцкая вобласць — 20 сакавіка 1996 г., Мінск, Беларусь) — белорускі піспісьменнік, журналіст, краявед, вандроўнік. Член Союза пісьменнікаў СССР (1982).
Скончыў журналісцкае аддзяленне Беларускага Дзяржаўнага ўніверсітэта імя В. И. Леніна (1949—1952), Вышэйшую парційную школу пры ЦК КПБ у Мінску (1973). З 1952 па 1953 гады — на журналісцкай працы ў Гродненскай вобласці. З 1953 па 1956 гады служыў у Саветцкай Арміі. З 1956 года — літаратурны супрацоўнік, загадчык аддзелам парозаўскай раённай газеты «Ленінскі шлях», з 1959 года — намеснік рэдактара ружанскай раённай газеты «Заветы Леніна», з 1961 года — рэдактар гарадзішчанскай раённай газеты «Советская Родина», з 1962 года — намеснік рэдактара, заведуючы аддзела баранавіцкай міжраённай газеты «Знамя коммунизма», з 1965 года — старэйшы рэдактар Брэсцкай студыі тэлебачання, у 1965—1969 гады — заведуючы аддзела, намеснік рэдактара маларыцкай раённай газеты «Сельскае жыццё». У 1973—1977 гады працаваў намеснікам рэдактара, рэдактарам аддзела гумарыстычнага часопіса «Вожык», у 1978—1982 гады — рэдактарам аддзела часопіса «Родная прырода».

Прэміі і ўзнагароды:
Лаўрэат Джяржаўнай прэміі Рэспублікі Беларусь імя К. Каліновскага (1992).

Кнігі аўтара для дзяцей, якія ёсць у фондзе нашай бібліятэкі:
Пархута, Я. С. Казкi дзеда Яраслава : [для малодшага і сярэдняга школьнага ўзросту] / Яраслаў Сiльвестравiч Пархута, [мастак А. Б. Уланаўская]. — Мінск : Полымя, 1995. — 61, [2] с. : каляр. іл.
Пархута, Я. С. Сонечныя борці : аповесць, лірычныя навелы / Яраслаў Пархута ; [укладальнік Ю. Пацюпа ; мастак А. І. Цароў]. - Мінск : Масацкая лiтаратура, 2011. - 462, [1] с. - (Беларуская проза ХХ стагоддзя)
Пархута, Я. С. Сустрэча з іншапланецянкай : навелы / Яраслаў Пархута. - Мінск : Мастацкая літаратура, 1994. - 237, [1] с.


Парчук Надзея Мiкалаеўна (нар. 27 верасня 1951 г. у вёсцы Ладараж Пінскага раёна Брэсцкай вобласці) — беларуская паэтэса. Скончыла Пінскі ўлікова-крэдытны тэхнікум. Пачынаючы з 2001 года яе вершы, літартыкулы, водгугі, рэцэнзіі, пераклады друкаваліся ў “Настаўніцкай газеце”, газетах “Голас Радзімы”, “ЛіМ”, “Белорусская нива”, “Звязда”, “Рэспубліка”, у часопісах “Маладосць”, “Полымя”, “Вясёлка”, “Гаспадыня”, “Алеся”, “Бібліятэчны свет”, “Бібліятэка прапануе”, у альманахах “Жырандоля”, “Гоман”, “Свая стыхія” і іншых перыядычных выданнях, у калектыўных зборніках “Дазволь прычасціцца”, “Беларускі ручнік”, “Па праву жывога”, “Дыханнем адзіным”, “Паэзія 2011”, “Сіла слабасці”, “Карусель”, “ЛітАўра” і інш. Лаўрэат прэміі імя У.А. Калесніка. Выдала сем зборнікаў паэзіі, у тым ліку і для дзяцей – “Венерын чаравічак”. Член Саюза пісьменнікаў Беларусі.

Прэміі і ўзнагароды:

·       Уладальніца «Залатога пяра» па выніках кінкурсу, аб’яўленага рэдакцыяй альманаха «Гоман», у намінацыі «Паэзія» (2006).

·       Пераможца літконкурсу на фестывалі інвалідаў «Вместе мы сильней».

·       Узнагароджана дыпломам першай ступені за перамогу ў конкурсе «И вдохновению зелёный свет…», арганизаваным Беларускім саюза жанчын і прысвечаным 95-годдзю ААТ «ААБ Беларусбанк».

·       Узнагароджана медалём «За вялікі ўклад у літаратуру» (2016).

·       Лаўрэат літаратурнай прэміі імя У. А. Калесніка Брэсцкага аблвыканкама у намінацыі “Паэзія” (2010).


Кнігі аўтара для дзяцей, якія ёсць у фондзе нашай бібліятэкі:
Парчук, Н. М. Берагі Надзеі : зборнік паэзіі / Надзея Парчук. - Брэст : Альтернатива, 2014. - 157 с.
Парчук, Н. М. Венерын чаравічак : вершы, казкі, загадкі / Надзея Парчук ; [мастак С. Рыжыкава]. - Мінск : Звязда, 2015. - 107, [2] с.
Парчук, Н. М. Ладараж : вершы / Надзея Парчук ; [прадмова М. Пракаповіча]. - Брэст : Брэсцкая друкарня, 2006. - 103 с.


Пранчак Леанід Іванавіч (нар. 12 лістапада 1958, в. Пранчакі, Ляхавіцкі раён, Брэсцкая вобласць) — беларускі паэт, перакладчык.
Скончыў факультэт журналістыкі Беларускага дзяржаўнага ўніверсітэта (1981). Пасля заканчэння ўніверсітэта — малодшы рэдактар Магілеўскага абласнога радыё. З 1983 г. — у Рэспубліканскім штабе студэнцкіх атрадаў.
Пазней вучыўся ў аспірантуры Інстытута сусветнай літаратуры АН СССР, працаваў у тэатры-студыі «Верасы», дзяржаўным канцэртным аркестры Беларусі. У 1994—1995 гадах — уласны карэспандэнт газеты «Рэспубліка» ў ЗША. У 1997-? гадах — мастацкі кіраўнік Тэатра-студыі беларускай эстрады.

Кнігі аўтара для дзяцей, якія ёсць у фондзе нашай бібліятэкі:
Пранчак, Л. I. Беларуская Амерыка / Л. I. Пранчак. - Мінск : Полымя, 1994. - 415 с.
Пранчак, Л. I. Мама, тата i Агата : вершы i песнi / Л. Пранчак ; мастак Р. М. Цiмохава. - Мінск : Мастацкая лiтаратура, 2002. - 128 с.
Пранчак, Л. I. Цiк-так, ходзiкi! : вершы, песнi, казкi, жарты, небылiцы / Л. Пранчак ; мастак В. В. Дударэнка. - Мінск : Юнацтва, 2001. - 335 с. - (Школьная бiблiятэка)
Пранчак, Л. I. Цар-царэвiч з Iвацэвiч : жарты, песнi, небылiцы ; мастак А. Папоў. - Мінск : Вожык, 2001. - 47 с. - (Б-ка "Вожыка")
Пранчак, Леанiд Iванавiч. Пра дзядулю, пра бабулю i пра iх унучку Юлю : вершы, песнi i казкi: для дзяцей дашкольнага ўзросту / Леанiд Пранчак ; мастак Н. Кублiцкая. - Мінск : Юнацтва, 1999. - 128 с.


Прыгодзіч Мікалай Рыгоравіч (нар. 1 студзеня 1953, Лышча, Пінскі раён, Брэсцкая вобласць) — беларускі мовазнавец, доктар філалагічных навук (2000), прафесар (2006), загадчык кафедры гісторыі беларускай мовы філалагічнага факультэта БДУ.
Пасля заканчэння філалагічнага факультэта Белдзяржуніверсітэта па спецыяльнасці «беларуская мова і літаратура, руская мова і літаратура», працаваў выкладчыкам, старшым выкладчыкам і дацэнтам кафедры беларускай мовы.
У 1982 г. абараніў кандыдацкую дысертацыю на тэму «Складаныя прыметнікі ў старабеларускай мове» (пад кіраўніцтвам доктара філалагічных навук прафесара Л. М. Шакуна). З 1993 г. загадвае кафедрай гісторыі беларускай мовы.
У 2000 г. абараніў доктарскую дысертацыю на тэму «Словаскладанне ў гісторыі беларускай мовы». Адначасова з гэтым была надрукавана манаграфія «Словаскладанне ў беларускай мове».
Даследуе праблемы гісторыі словаўтварэння ў беларускай мове, графіка-арфаграфічныя і палеаграфічныя асаблівасці помнікаў беларускага пісьменства, інавацыйныя працэсы ў сучаснай беларускай літаратурнай мове. Удзельнік шматлікіх міжнародных і агульнадзяржаўных лінгвістычных канферэнцый і сімпозіумаў у Беларусі, Венгрыі, Польшчы, Расіі, на Украіне.
Займаецца складаннем і распрацоўкай вучэбна-метадычных выданняў і дакументаў, неабходных для вучэбнага працэсу ў ВНУ. Удзельнічаў у падрыхтоўцы «Энцыклапедыі літаратуры і мастацтва Беларусі», «Беларускай энцыклапедыі» (у 18 тамах), галіновай энцыклапедыі «Беларуская мова», энцыклапедыі «Республіка Беларусь».
М. Р. Прыгодзіч з’яўляецца старшынёй экспертнага савета па мовазнаўстве вышэйшай атэстацыйнай каміссіі Рэспублікі Беларусь, членам секцыі філалогіі вучэбна-метадычнага аб’яднання ВНУ Рэспублікі Беларусь, членам вучонага савета філалагічнага факультэта, намеснікам старшыні Камітэта па прысуджэнні прэміі імя У.Пічэты (філалогія), а таксама намеснікам галоўнага рэдактара часопіса «Веснік БДУ» (серыя ІV), часопіса «Роднае слова», членам рэдкалегіі часопіса «Беларуская мова і літаратура»
Пра навуковыя зацікаўленні і дасягненні Мікалая Рыгоравіча таксама сведчаць шматлікія працы, сярод якіх манаграфіі «Шчодрасць слова» (1990), «Словаскладанне ў беларускай мове» (2000), слоўнікі «Асобна, разам, праз дэфіс: Слоўнік-даведнік» (1994), «Старабеларускі лексікон» (1997), «Пішам без памылак: асобна, разам, праз дэфіс» (2002), «Слоўнік сучаснай беарускай мовы» (2009, 2010).

Прэміі і ўзнагароды:
Ордэн працоўнага чырвонага Сцяга (1986)
Нагрудны знак «Выдатнік адукацыі Рэспублікі Беларусь» (2003)
Ганаровая грамата Савета Міністраў Рэспублікі Беларусь (2013)
Ганаровыя граматы Міністэрства адукацыі РБ
Ганаровыя граматы ВАК РБ
Ганаровыя граматы Беларускага дзяржаўнага ўніверсітэта

Кнігі аўтара для дзяцей, якія ёсць у фондзе нашай бібліятэкі:
Прыгодзіч, З. К. Арцемкавы канікулы : аповесць пра летнія прыгоды на ўлонні прыроды / Зіновій Прыгодзіч ; малюнкі Уладзіміра Сытчанкі. - Мінск : Звязда, 2016. - 126, [1] с.
Прыгодзіч, З. К. Калі б не ты : лiрыка кахання / Зіновій Прыгодзіч. - Мінск : [Кнiга], 2002. - 229, [3] с.
Прыгодзіч, З. К. Постаці: сэрца мільёнаў падслухаць біцця... / Зіновій Прыгодзіч ; [прадмова А. Карлюкевіча]. - Мінск : Звязда, 2014. - 317, [2] с.


Разанаў Алесь Сцяпанавіч (5 снежня 1947, в. Сялец, Бярозаўскі раён, Брэсцкая вобласць) — беларускі пісьменнік і перакладчык. Вядомы як паэт-наватар, аўтар новых паэтычных форм.
У 1966 А. Разанаў паступіў на філалагічны факультэт БДУ. Паралельна з вучобай працаваў ліцейшчыкам на Мінскім заводзе ацяпляльнага абсталявання. У кастр. 1968 студэнты-філолагі БДУ, сярод лідараў якіх былі Алесь Разанаў, Віктар Ярац і Леў Барташ, звярнуліся ў ЦК КПБ з лістом на імя П. М. Машэрава (ліст падпісала некалькі соцень чалавек) дзе патрабавалі вяртання выкладання на беларускай мове. У выніку арганізатары падпісання ліста атрымалі ярлыкі «буржуазных нацыяналістаў», што па тых часах магло мець благія наступствы.
Пасля таго як Алесь Разанаў, Віктар Ярац і Валянціна Тоўкун з'ездзілі ў Зэльву да Ларысы Геніюш два першыя ўзімку 1969 былі выключаны з БДУ (праз няздачу заліку па ваеннай падрыхтоўцы; да гэтага яны былі выдатнікамі вучобы). Дзякуючы падтрымцы Максіма Танка, рэктару БПІ Сяргею Гусаку і загадчыку кафедры беларускай мовы і літаратуры БПІ Уладзіміру Калесніку, А. Разанаў працягнуў вучобу на філалагічным факультэце Брэсцкага педагагічнага інстытута, які скончыў у 1970.
У 1970—71 працаваў настаўнікам беларускай мовы і літаратуры ў сярэдняй школе вёсцы Кругель Камянецкага раёна. З 1972 у Мінску; 1972—74 — літаратурны супрацоўнік газеты «ЛіМ» і часопіса «Родная прырода». Член Саюза пісьменнікаў СССР з 1972. У 1974—86 — рэдактар выдавецтва «Мастацкая літаратура». З 1989 — віцэ-прэзідэнт Беларускага ПЭН-цэнтра.

Прэміі і ўзнагароды:
Лаўрэат Дзяржаўнай прэміі БССР імя Я. Купалы (1990) за кнігу паэзіі «Вастрыё стралы».
Лаўрэат прэміі «Залаты апостраф» (2012)
Медаль 100 гадоў БНР Рады Беларускай Народнай Рэспублікі[3].
Лаўрэат прэміі імя Наталлі Арсенневай (2018).

Кнігі аўтара для дзяцей, якія ёсць у фондзе нашай бібліятэкі:
Разанаў, А. Воплескі даланёю адною : пункціры / Алесь Разанаў. - Мінск : Логвінаў, 2010. - 74 с.
Разанаў, А. З апокрыфа ў канон : гутаркі, выступленні, нататкі / Алесь Разанаў. - Мінск : І. П. Логвінаў, 2010. - 137 с.
Разанаў, А. З Вяліміра Хлебнікава : [зборнік вершаў] / Алесь Разанаў. - Мінск : І. П. Логвінаў, 2011. - 75 с., уключаючы вокладку
Разанаў, А. І потым нанава пачаць : квантэмы, злёсы, вершы / Алесь Разанаў. - Мінск : І. П. Логвінаў, 2011. - 98, [2] с.
Разанаў, А. Пчала пачала паломнічаць : вершаказы / Алесь Разанаў. - Мінск : І. П. Логвінаў, 2009. - 131 с.
Разанаў, А. Сума немагчымасцяў : зномы / Алесь Разанаў. - Мінск : І. П. Логвінаў, 2009. - 121 с.
Разанаў, А. Танец з вужакамі : выбранае / Алесь Разанаў. - Мінск : Мастацкая літаратура, 1999. - 461, [1] с. - (Беларуская проза XX стагоддзя)
Разанаў, А. Францыск Скарына. Маем найбольшае самі : кніга перастварэнняў Алеся Разанава / [рэдакцыйны савет: А. Бадак і інш. ; прадмова А. Сушы]. - Мінск : Мастацкая літаратура, 2017. - 223 с.

Рудкоўскі Міхась Міхайлавіч (нар. 17 красавіка 1936, в. Востраў, Ганцавіцкі раён — памёр 7 ліпеня 1991) — беларускі паэт, перакладнік і публіцыст. Тэлежурналіст.
Скончыў Пінскае педагагічнае вучылішча (1955), настаўнічаў у Кукаўскай сямігодцы Ганцавіцкага раёна. У 1960—1962 гадах — літсупрацоўнік ганцавіцкай раённай газеты «Сялянская праўда». Скончыў завочна філалагічны факультэт Брэсцкага педагагічнага інстытута імя А. С. Пушкіна (1961). У 1962—1981 гадах працаваў старшым рэдактарам літаратурна-драматычных і музычных праграм Брэсцкай студыі тэлебачання. Член Саюза пісьменнікаў СССР (1966).

Прэміі і ўзнагароды:
Ганаровая грамата Вярхоўнага Савету БССР (1962),
Лаўрэат літаратурнай прэміі імя У. Калесніка (2008)

Кнігі аўтара для дзяцей, якія ёсць у фондзе нашай бібліятэкі:
Рудкоўскі, М. Векавечная бацькаўшчына : лірыка / Міхась Рудкоўскі. - Мінск : Мастацкая літаратура, 1976. - 94, [1] с.
Рудкоўскі, М. Гарынь : вершы / Міхась Рудкоўскі. - Мінск : Мастацкая літаратура, 1992. - 238, [1] с.
Рудкоўскі, М. Залатазвон : выбраная лірыка / Міхась Рудкоўскі ; [прадмова У. Калесніка ; мастак Ю. А. Модлінскі]. - Мінск : Мастацкая літаратура, 1986. - 238, [1] с., [1] л. партр.
Рудкоўскі, М. Трохперсце : [зборнік вершаў паэтаў Берасцейшчыны] / Міхась Рудкоўскі, Мікола Пракаповіч, Алесь Каско ; [укладальнік Л. М. Галубовіч]. - Мінск : Литература и Искусство, 2008. - 159 с.


Сітуха Уладзімір Мікалаевіч (нар. 16 чэрвеня 1950, в. Гутава, Драгічынскі раён — 22 кастрычніка 2014) — журналіст, паэт, празаік, дзіцячы пісьменнік.
Скончыў Гутаўскую сярэднюю школу (1968), факультэт журналістыкі Беларускага дзяржаўнага ўніверсітэта (1985) і Міжнародную Акадэмію інфармацыйных тэхналогій (2004).
Друкавацца пачаў у школьныя гады, што і вызначыла далейшы лёс: адразу пасля заканчэння дзесяцігодкі быў запрошаны на працу ў раённую газету. А дыпломную работу ў Белдзяржуніверсітэце абараніў на «выдатна» сваёй першай, толькі што выдадзенай кнігай.
Іграў на многіх музычных інструментах. Яго шматлікія вершы пакладзены на музыку прафесійнымі кампазітарамі і загучалі песнямі.
У апошнія гады працаваў намеснікам галоўнага рэдактара газет «Заря» і «Народная трыбуна», прапагандыстам Брэсцкага абласнога аддзялення Саюза пісьменнікаў Беларусі. Член-карэспандэнт МАІТ.
З 2013 года быў кіраўніком прадстаўніцтва буйнейшай беларускай рэдакцыйна-выдавецкай установы "Выдавецкі дом «Звязда» па  Брэсцкай і Гомельскай абласцях.
Член Беларускага саюза журналістаў і Саюза журналістаў СССР з 1981 года, Саюза пісьменнікаў Беларусі — з 2006 года.

Прэміі і ўзнагароды:
Узнагароджаны Граматай Брэсцкага аблвыканкама,
Ганаровай граматай Беларускага саюза журналістаў за поспехі ў беларускай журналістыцы і літаратурнай дзейнасці (2007).
Дыпламант абласнога конкурсу сярод рэдакцый СМІ, радыё і тэлеперадач прафесійных журналістаў у намінацыі "Лепшы нарыс «Наш сучаснік» (2013).
Лаўрэат літаратурнай прэміі імя У. А. Калесніка Брэсцкага аблвыканкама ў намінацыі «Дзіцячая літаратура», пасмяротна (2014).

Кнігі аўтара для дзяцей, якія ёсць у фондзе нашай бібліятэкі:
Сітуха, У. М. Пра арэхі, сома і бабра : казкі / Уладзімір Сітуха ; [мастак А. Вашчанка]. - Мінск : Звязда, 2014. - 13, [3] с. - (Вясёлы калейдаскоп)


Спрынчан Аксана (23 жніўня 1973, Лунінец, Брэсцкая вобласць) — беларуская пісьменніца і паэтка, дырэктарка Паэтычнага тэатра «Арт. С.» (art-s.by), сябра Саюзу беларускіх пісьменнікаў.
Навучалася ў мінскай школе № 28. З 1990 г. па 1995 г. вучылася на філалагічным факультэце БДУ. У 1998 г. скончыла аспірантуру Інстытута літаратуры імя Я. Купалы НАН Беларусі, ў 2005 — Беларускі Калегіум.
З 1998 г. працавала вядучым навуковым рэдактарам рэдакцыі літаратуры і мастацтва выдавецтва «Беларуская Энцыклапедыя». З 2006 г. — рэдактар у выдавецтве «Мастацкая літаратура».
У 2000 годзе пачала пісаць вершы, першыя з якіх былі надрукаваныя ў газеце «Сафійская крыніца» ў 2001 (пад псеўданімам Ганна Сонгіна і Алеся Рабцэвіч). З 2001 года — у аб’яднанні «Літаратурнае прадмесце».
Працавала рэдактарам у часопісе «Паміж» № 4 і № 5 (з Вікай Трэнас). Была аўтарам рубрыкі «Паэтычны чацвер» (газета «Голас Радзімы»).
З 2005 года — сябра Саюза беларускіх пісьменнікаў.
У 2006 годзе разам са Зміцерам Арцюхом стварылі Паэтычны тэатр «Арт.С» (art-s.by), ў якім яна з’яўляецца дырэктаркай.
У 2007 г. нарадзіла дачку Альжбэту, пасля чаго пачала пісаць творы для дзяцей.
Калекцыянуе сувеніры і прадметы ў выглядзе жабак (якіх лічыць сымбалем Беларусі), а таксама захапляецца фотамастацтвам.

Прэміі і ўзнагароды:
2006 год — прэмія «Блакітны свін».
2008 год — спецыяльны прыз журы пад кіраўніцтвам Палада Бюль Бюль Аглы міжнароднай прэміі «Садружнасць дэбютаў» «За філасофскую лірыку».
2009 год — пераможца конкурсу «Літаратура — дзецям».
2016 год — пераможца фотаконкурсу «Мой Максім Багдановіч», за працу «Максім і Вераніка»

Кнігі аўтара для дзяцей, якія ёсць у фондзе нашай бібліятэкі:
Спрынчан, А. В. Смачная кніга : [вершы, загадкі] / Аксана Спрынчан ; [мастак Вольга Максімовіч]. - Мінск : Мастацкая літаратура, 2017. - 68, [3] с.
Спрынчан, А. В. Таташ Яраш, мамана Аксана і дачэта Альжбэта. Поўны эксклюзіў : гісторыі з-пад фіялетавага парасона / Аксана Спрынчан ; [малюнкі В. Барай]. - Мінск : Мастацкая літаратура, 2013. - 60, [3] с.


Туруновский Михаил Валерьевич (нар. 01.12.64 у г. Казань Расія). Выпускнік Казанскага авіяціённага інстытута. Пісьменнік, драматург. Скончыў Казанскі авіяцыённы інстытут. З 2001 года з'яўляецца жыхаром г. Брэста. Сваю першую кнігу — "Сказки для маленькой дочки" ён прысвячае сваім любімым дочкам  — Юліі і Марыі.

Прэміі і ўзнагароды:
Пераможца конкурсу "Книга года-2009" (Расія, Казань),
Лаўрэат літаратурнай прэміі імя В. Калесніка - 2011(Беларусь, Брест),
уладальнік "Первой премии" драматургічнага конкурсу "Франциск Скорина и современность - 2016" (Беларусь, Минск),
Лаўрэат Х міжнароднага конкурсу "Мгинские мосты без границ - 2018" у намінацыі "малая проза" (РФ, Лен. обл.),
Пераможца завочнага літаратурнага конкурсу IX Міжнароднага літаратурнага фестывалю "Чеховская осень - 2018" (РФ, г. Ялта)

Кнігі аўтара для дзяцей, якія ёсць у фондзе нашай бібліятэкі:
Туруновский, М. В. Сказки для маленькой дочки : для детей дошкольного и младшего школьного возраста / М. Туруновский ; художник В. Семенова ; перевод на беларуский язык Н. Конончук. - Брест : Брестская типография, 2011. - 63 с.
Туруновский, М. В. Я иду спать = Я іду спаць : сказки на ночь для самых маленьких и не только / Михаил Туруновский ; [перевод на белорусский язык Н. Конончук ; художник В. Семенова]. - Брест : Брестская типография, 2012. - 45, [1] с. - (Я не боюсь)


Шушко Анатоль Іванавіч (нар. 19 ліпеня 1954, в. Сташаны, Пінскі раёна, Брэсцкай вобласці — 8 лістапада 2018) — беларускі пісьменнік. У 1971 г. Анатоль Шушко паступіў на беларускае аддзяленне філалагічнага факультэта Беларускага дзяржаўнага ўніверсітэта імя У. І. Леніна. Пасля заканчэння БДУ (1976) — настаўнік Ласіцкай сярэдняй школы Пінскага раёна, Поразаўскай спецшколы-інтэрната Свіслацкага раёна. Працаваў рабочым і будаўніком на Міншчыне і Гомельшчыне, выхавальнікам Пінскай школы-інтэрната для дзяцей-сірот, вартаўніком, карэспандэнтам раённых газет. Першы апублікаваны верш Анатоля Шушко з’явіўся ў газеце «Піянер Беларусі» (1969). Яшчэ школьнікам друкаваўся ў часопісе «Бярозка», газеце «Чырвоная змена». Пачаткам сапраўднага паэтычнага мастацтва можна лічыць падборку вершаў у штотыднёвіку «Літаратура і мастацтва» (1971), якая з’явілася дзякуючы Варлену Бечыку.

     У 1981 г. Анатоль Шушко пабываў на рэспубліканскім семінары маладых літаратараў у Доме творчасці (Каралішчы), дзе былі такія вядомыя цяпер асобы: Анатоль Сыс, Алег Мінкін, Уладзімір Арлоў, Леанід Галубовіч, Васіль Сахарчук, Алесь Наварыч, Уладзімір Ягоўдзік і інш.

     Вершы Анатоля Шушко друкаваліся ў часопісах «Полымя», «Беларусь», «Маладосць», «Нёман», «Беларуская думка», калектыўных паэтычных зборніках «На ладонях Припяти и Пины», «Маладыя галасы» (1985), «Галасы вёснаў» (1997), альманахах «Дзень паэзіі» (1991, 2005), «Люблю будзённы дзень» і ў расійскім альманаху «Москва» (у перакладзе В. Грышкаўца), а таксама ў цэнтральнай і мясцовай перыёдыцы. У 1994 годзе ў серыі «Бібліятэчка часопіса „Маладосць”» пабачыла свет кніга А. Шушко з глыбокай філасофскай назвай «Выток і прычасце».

     Анатоль Шушко — член Саюза беларускіх пісьменнікаў з 1997 года. У 2006 стаў сябрам Саюза пiсьменнiкаў Беларусi.

     Штогод наведваў літаратурнае свята «Лунінская восень» на Лунінеччыне. Удзельнічаў у рабоце клуба літаратараў «Пінчукі», створанага ў 2016 г. пры раённай бібліятэцы імя Я. Янішчыц. Член Саюза беларускіх пісьменнікаў з сакавіка 1997 г.; у 2006 г. выйшаў з СБП i ўступiў у Саюз пiсьменнiкаў Беларусi. На працягу апошняга года жыцця Анатоль Шушко змагаўся з цяжкой хваробай, але не адышоў ад актыўнага грамадска-культурнага жыцця. Удзельнічаў у рэспубліканскім Дні беларускага пісьменства ў Іванаве, урачыстасці з нагоды надання звання «народны» літаратурна-краязнаўчаму музею Якуба Коласа ў Пінкавічах. 8 лістапада 2018 г. Анатоль Іванавіч Шушко заўчасна пайшоў з жыцця. Пакінуў пасля сябе багатую творчую спадчыну і добрыя ўспаміны. Рыхтаваў свой новы зборнік «Сэрцу соладка, ясна, трывожна», але выдадзены ён ужо пасмяротна ў маі 2019 г. У кнігу ўключылі вершы, прысвечаныя Анатолю Шушко, эсэ-ўспамін Таццяны Хвагінай.

Прэміі і ўзнагароды:

Дыплом II ступені Рэспубліканскага літаратурнага конкурсу «Лепшы твор 2012 года ў галіне паэзіі» за зборнік вершаў паэта «Шаны»

Лаўрэат літаратурнай прэміі імя У. А. Калесніка Брэсцкага аблвыканкама (2014).

Кнігі аўтара для дзяцей, якія ёсць у фондзе нашай бібліятэкі:

Шушко, А. Выток і прычасце : вершы / Анатоль Шушко. - Мінск : Полымя, 1994. - 32 с. - (Бібліятэка часопіса "Маладосць")