Цветовая схема: C C C C
Размер шрифта: A A A
Изображения:
  • 224016, г. Брест, ул. Куйбышева,32
  • +375 162 59 42 29
  • brest.knigodom@gmail.com

О нас

Чытаем "Паштальёна Мышку" па-беларуску!

Чытаем "Паштальёна Мышку" па-беларуску! Чытаем "Паштальёна Мышку" па-беларуску! Чытаем "Паштальёна Мышку" па-беларуску! Чытаем "Паштальёна Мышку" па-беларуску! Чытаем "Паштальёна Мышку" па-беларуску! Чытаем "Паштальёна Мышку" па-беларуску! Чытаем "Паштальёна Мышку" па-беларуску! Чытаем "Паштальёна Мышку" па-беларуску! Чытаем "Паштальёна Мышку" па-беларуску! Чытаем "Паштальёна Мышку" па-беларуску! Чытаем "Паштальёна Мышку" па-беларуску! Чытаем "Паштальёна Мышку" па-беларуску! Чытаем "Паштальёна Мышку" па-беларуску! Чытаем "Паштальёна Мышку" па-беларуску! Чытаем "Паштальёна Мышку" па-беларуску! Чытаем "Паштальёна Мышку" па-беларуску! Чытаем "Паштальёна Мышку" па-беларуску! Чытаем "Паштальёна Мышку" па-беларуску! Чытаем "Паштальёна Мышку" па-беларуску! Чытаем "Паштальёна Мышку" па-беларуску! Чытаем "Паштальёна Мышку" па-беларуску!

29 Января 2019 06:01

Количество просмотров: 1825

29 студзеня 2019 г. у чытальную залу для дзяцей дашкольнага і малодшага школьнага ўзросту завіталі нашы маленькія сябры — выхаванцы сярэдняй і старшай груп ДУА «Яслі-сад № 3 г. Брэста».
Разам з імі мы прачыталі кнігу «Паштальён Мышка» Мар’яны Дзюбюк на беларускай мове і пазнаёмілі дзетак з тэмай пошты! На прыкладзе вясёлага паштальёна Мышкі, які разносіў лісты, пасылкі і бандэролі розным жыхарам Казачнага Леса, расказалі аб неабходнасці і карысці працы работнікаў пошты, аб гісторыі ўзнікнення сувязі, відах паштовай карэспандэнцыі, правільнасці падрыхтоўкі да адпраўкі лістоў і паштовак.

Разглядалі альбомы з сапраўднымі паштовымі маркамі і даведаліся, хто такія філатэлісты!

Кожны наш госць уласнымі рукамі змог зрабіць прыгожую паштоўку з каляровай паперы. А напрыканцы сустрэчы адбылася вясёлая гульня ў бандэроль з цукеркамі, якія так даспадобы заўсёды прыходзяцца дзецям!

Дзякуем нашым цікаўным «Чамучкам» за шчырыя ўсмешкі і вясёлы смех, за жаданне пазнаць штосьці новае і прыйсці да нас у госці! Чакаем вас яшчэ!

Рыбакова Ліяна Генадзьеўна, бібліятэкар 1 кат.
аддзела літаратуры для дзяцей і юнацтва
Кантактны тэлефон: +375 162 20 90 49