Цветовая схема: C C C C
Размер шрифта: A A A
Изображения:
  • 224016, г. Брест, ул. Куйбышева,32
  • +375 162 59 42 29
  • brest.knigodom@gmail.com

О нас

Малечы пра рэчы

Малечы пра рэчы Малечы пра рэчы Малечы пра рэчы Малечы пра рэчы Малечы пра рэчы Малечы пра рэчы Малечы пра рэчы Малечы пра рэчы Малечы пра рэчы

26 Февраля 2018 11:02

Количество просмотров: 2347

30 лiстапада 2017 года мы наведалі сярэднюю групу ДУА “Яслі - сад №3”. 
Разам з намі да дзетак адправіліся не звычайныя госці, а… прыхадні з планеты Марс: робат Робi і зайчык Смайлiк. Акрамя дзяцей і выхавацеля, нас сустрэла  намеснiк загадчыка дзiцячага садка №3 Васiлюк Таццяна Мiкалаеўна. 

Разам з iншапланетнымi гасцямi дзецi вывучалi словы на роднай мове, чыталi “рухавыя” вершы  па-беларуску, а таксама прымалi ўдзел у вяселай народнай гульні «Баба Ёжка». Зайчык Смайлiк і робат Робi засталiся вельмi задаволеныя сустрэчай і абяцалi праз некаторы час вярнуцца да дзетак зноў, каб працягнуць разам з iмi вывучэнне беларускай мовы.


"Снежныя гульні"
26 лютага 2018 года адбылася чарговая сустрэча з дзеткамі сярэдняй і другой малодшай групы ДУА “Яслі-сад № 3”.  Ужо знаёмы ім зайчык Смайлік, як і абяцаў, прыйшоў да іх з новай кніжкай. Дзеці пачулі беларускую народную казку “Воўк і ліса”, успомнілі пра зімовыя святы і сталі ўдзельнікамі народнай гульні “Гусі ляцяць”. Акрамя таго, яны рухалісь пад жывую музыку, спрабуючы “ажывіць” невялікія вершы на роднай мове.
Размаўляць па-беларуску – гэта весела і цікава!

Бiблiятэкар ІІ катэгорыі аддзела лiтаратуры для дзяцей и юнацтва
Рыбакова Лiана Генадзьеўна.