Цветовая схема: C C C C
Размер шрифта: A A A
Изображения:
  • 224016, г. Брест, ул. Куйбышева,32
  • +375 162 59 42 29
  • brest.knigodom@gmail.com

О нас

Прагулка па “Кніжнаму дворыку”

Прагулка па “Кніжнаму дворыку” Прагулка па “Кніжнаму дворыку” Прагулка па “Кніжнаму дворыку” Прагулка па “Кніжнаму дворыку” Прагулка па “Кніжнаму дворыку” Прагулка па “Кніжнаму дворыку” Прагулка па “Кніжнаму дворыку” Прагулка па “Кніжнаму дворыку” Прагулка па “Кніжнаму дворыку” Прагулка па “Кніжнаму дворыку” Прагулка па “Кніжнаму дворыку” Прагулка па “Кніжнаму дворыку” Прагулка па “Кніжнаму дворыку” Прагулка па “Кніжнаму дворыку” Прагулка па “Кніжнаму дворыку” Прагулка па “Кніжнаму дворыку” Прагулка па “Кніжнаму дворыку”

30 Марта 2017 12:03

Количество просмотров: 2241

З 22 па 30 сакавіка ў аддзеле літаратуры для дзяцей і юнацтва прайшоў чарговы Тыдзень дзіцячай і юнацкай кнігі, які сёлета называўся “З кнігай шляхамі дзяцінства”

Дзеля ўшанавання кнігі і чытання як галоўнай умовы для ўсебаковага развіцця і адукацыі асобы чалавека на ўрачыстым адкрыцці Тыдня (22 сакавіка) былі ўзнагароджаны ганаровымі граматамі лепшыя чытачы аддзела ва ўзросце ад 6 да 16 гадоў, нашы “ЛуЧиКи” (лепшыя чытачы кніжак). Таксама яны атрымалі падарункі ў выглядзе каштоўных і цікавых кніг ад вялікага сябра бібліятэкі, мінскага выдавецтва “МЕТ”. Гэта 14 вучняў з 1-га па 10 клас уключна з 8-мі навучальных установаў горада. Асабліва вылучылася СШ № 9 – адразу 5 вучняў гэтай школы трапілі ў “ЛуЧиКи”! Гэта – рэкорд! Адміністрацыі усіх сярэдніх школ і гімназій горада, дзе вучацца лепшыя чытачы, атрымалі інфармацыйныя лісткі падзякі ад УК “Абласная бібліятэка імя М. Горкага”. 

Традыцыйна была вылучана і ўзнагароджана лепшая чытаючая сям’я. Ёй стала цудоўная сям’я Гарошка: бабуля, дзядуля, мама, тата, дачка Ульяна (СШ № 20, 3 клас) і сын Устын (дашкольнік). Трэба адзначыць, што Ульяна была і застаецца нашым “ЛуЧиКом” на працягу дзвух гадоў. З удзелам нашых лепшых чытачоў (Іванюк Ганна, Іванюк Яраслава і Семянюк Яўген, вучняў СШ № 9 і 22) адбылося вясёлае свята “Кніжны дворык”. 

У другой палове дня да нас прыйшлі лепшыя вучні СШ № № 20, 7 і гімназіі № 1 на сустрэчу з аўтарам новай энцыклапедыі ў трох тамах для дзяцей сярэдняга і старэйшага школьнага ўзросту “Францыск Скарына”, беларускім культуролагам і кнігазнаўцам, намеснікам дырэктара Нацыянальнай бібліятэкі Беларусі Сушай Алесем Аляксандравічам. Гэта была вельмі цікавая і змястоўная сустрэча. Аўтар шчыра і грунтоўна адказваў на ўсе пытанні, а вучні г. Брэста прадэманстравалі высокі ўзровень сваёй агульнаадукацыйнай падрыхтоўкі. Вялікі дзякуй настаўнікам, якія працавалі з намі па падрыхтоўцы гэтай сустрэчы: Лычук Людміле Рыгораўне (СШ № 20), Врублеўскай Юліяне Юр’еўне (гімназія № 1) і Салей Святлане Васільеўне (СШ № 7). 

Сёлета на наш Тыдзень завіталі сябры і калегі з мультымедыйнай бібліятэкі для дзяцей і моладзі “BARWNA” г. Бяла-Падляска (Рэспубліка Польша). 23 сакавіка Марыёла Шупілюк і Эмілія Вашчук правялі літаратурна-гульнёвую праграму па чытанню дзіцячых кніг на польскай мове з вучнямі 3-4 класаў СШ № 9 і 13. 28 сакавіка адзначалі 60-годдзе з часу выхада дзіцячага літаратурна-мастацкага часопіса “Вясёлка” – чыталі, удзельнічалі ў віктарыне, адгадвалі загадкі і глядзелі мультфільм. 

У астатнія дні правялі гульнёвую праграму “Свет ведаў адкрывае кніга” з майстар-класам “Я не чараўнік, я толькі вучуся”, казачнае раллі “Сузор’е казачных герояў свету” і падарожжа па творчасці Г.-Х. Андэрсена “Старая, старая казка…” з праглядам мультфілма “Русалочка”. 

 Загадчыца аддзела:
                      Верамчук Л.Э.