Цветовая схема: C C C C
Размер шрифта: A A A
Изображения:
  • 224016, г. Брест, ул. Куйбышева,32
  • +375 162 59 42 29
  • brest.knigodom@gmail.com

О нас

«У кніжнай памяці — імгненні вайны»: выстава

«У кніжнай памяці — імгненні вайны»: выстава «У кніжнай памяці — імгненні вайны»: выстава «У кніжнай памяці — імгненні вайны»: выстава «У кніжнай памяці — імгненні вайны»: выстава «У кніжнай памяці — імгненні вайны»: выстава

4 Июля 2022 10:07

Количество просмотров: 211

3 ліпеня ў нашай краіне адзначаецца галоўнае дзяржаўнае свята — Дзень Незалежнасці. У гэты дзень у 1944 г. Мінск быў вызвалены ад нямецка-фашысцкіх захопнікаў.

Беларусь была акупаваная гітлераўскімі войскамі каля трох гадоў. За час акупацыі гітлераўцы вынішчылі 1,5 млн чалавек і больш за 800 тыс. ваеннапалонных. На акупаванай тэрыторыі было створана 260 лагераў смерці, разбурана 209 гарадоў і раённых цэнтраў, каля 5 тыс. вёсак, 10 тыс. прамысловых прадпрыемстваў. 380 тыс. чалавек, у асноўным моладзь, было вывезена ў Германію. Многія з іх ніколі больш не ўбачылі роднай зямлі.

У вызваленні Беларусі асаблівае месца займае Беларуская наступальная аперацыя «Баграціён», якая, паводле ацэнкі ваенных спецыялістаў, з’яўляецца лепшай па задуме і ажыццяўленню аперацыяй Другой сусветнай вайны.

Да гэтай даты ў юнацкім аддзеле экспануецца кніжная выстава «У кніжнай памяці — імгненні вайны», на якой прадстаўлены кнігі, у якіх разглядаюцца пытанні ўдзелу беларусаў і ўраджэнцаў Беларусі ў важнейшых падзеях Вялікай Айчыннай вайны, якія характарызуюць агульны ўклад насельніцтва рэспублікі ў Перамогу.

Адзначаючы гэтае свята, мы не павінны забываць, якім коштам дасталося нам вызваленне:

Горем вспомним своим…

Это нужно — не мёртвым!

Это нужно — живым!