Цветовая схема: C C C C
Размер шрифта: A A A
Изображения:
  • 224016, г. Брест, ул. Куйбышева,32
  • +375 162 59 42 29
  • brest.knigodom@gmail.com

О нас

Выстава «Дзень, які нас аб’яднаў»

Выстава «Дзень, які нас аб’яднаў» Выстава «Дзень, які нас аб’яднаў» Выстава «Дзень, які нас аб’яднаў» Выстава «Дзень, які нас аб’яднаў» Выстава «Дзень, які нас аб’яднаў»

14 Сентября 2022 05:09

Количество просмотров: 90

17 верасня ў нашай краіне адзначаецца Дзень народнага адзінства. У гэты дзень 17 верасня 1939 г. адбылося ўз’яднанне Заходняй і Усходняй Беларусі. Гэты дзень стаў актам гістарычнай справядлівасці ў дачыненні да беларускага народа, падзеленага супраць яго волі ў 1921 г. па ўмовах Рыжскай мірнай дамовы, пасля якой амаль 20 гадоў палова нашай рэспублікі (з насельніцтвам амаль у 4 млн чалавек) знаходзілася ў юрысдыкцыі Польскай дзяржавы. Адноўленае ў 1939 г. адзінства дазволіла Беларусі выстаяць у гады Вялікай Айчыннай вайны, заняць ганаровае месца ў міжнароднай супольнасці, стаць адным з сузаснавальнікаў ААН.

У гісторыі кожнай краіны бываюць складаныя часы, калі для захавання дзяржаўнасці важным становіцца згуртаванне народа. У нас шмат таго, што аб’ядноўвае: нацыянальныя традыцыі, гераічнае мінулае, унікальная гісторыка-культурная спадчына і выдатныя людзі. Менавіта пра гэта сведчаць выданні, якія прадстаўлены на выставе «Дзень, які нас аб’яднаў», падрыхтаванай да святочнай даты ў юнацкім аддзеле.

Акрамя выставы, у рамках святкавання Дня народнага адзінства 13 верасня 2022 г. для навучэнцаў Брэсцкага дзяржаўнага прафесійна-тэхнічнага каледжа прыборабудавання прайшоў урок мужнасці, прысвечаны 115-годдзю з дня нараджэння абаронцы Брэсцкай крэпасці А. М. Кіжаватава.