Цветовая схема: C C C C
Размер шрифта: A A A
Изображения:
  • 224016, г. Брест, ул. Куйбышева,32
  • +375 162 59 42 29
  • brest.knigodom@gmail.com

О нас

Выстава «Паэт магутнага паэтычнага таленту»: да 110-годдзя М. Танка

Выстава «Паэт магутнага паэтычнага таленту»: да 110-годдзя М. Танка Выстава «Паэт магутнага паэтычнага таленту»: да 110-годдзя М. Танка Выстава «Паэт магутнага паэтычнага таленту»: да 110-годдзя М. Танка Выстава «Паэт магутнага паэтычнага таленту»: да 110-годдзя М. Танка Выстава «Паэт магутнага паэтычнага таленту»: да 110-годдзя М. Танка

14 Сентября 2022 05:09

Количество просмотров: 366

17 верасня 2022 г. спаўняецца 110 гадоў з дня нараджэння Максіма Танка, народнага паэта Беларусі, перакладчыка, дзяржаўнага дзеяча.

Нарадзіўся ён на Мядзельшчыне. Маляўнічая прырода, цікавыя і духоўна багатыя людзі нарачанскай зямлі былі яго музай і крыніцай натхнення. Прызнаны класік беларускай літаратуры выявіў свой талент не толькі ў творах для дарослых, але і ў творах для дзяцей, моладзі. З самага пачатку творчага шляху ён адчуў душэўную патрэбу пісаць для дзяцей. Такі напрамак у творчасці стаў грамадзянскім абавязкам пісьменніка. Паэт стварыў мноства цудоўных казак, што захапляюць юных чытачоў і сёння. 3 любоўю і замілаваннем М. Танк апісваў беларускі край. Кожны яго твор пра прыроду — гэта хвалюючы гімн Радзіме, яе непаўторнаму хараству.

Да юбілею пісьменніка ў юнацкім аддзеле падрыхтавана выстава «Паэт магутнага паэтычнага таленту». Кнігі і артыкулы з часопісаў дазваляюць прасачыць нялёгкі жыццёвы шлях паэта-рэвалюцыянера, апавядаюць пра літаратурнае вучнёўства і талент. Асобна прадстаўлены зборнікі твораў, у т. л. і для дзяцей, якія выдаваліся ў розныя часы.