Цветовая схема: C C C C
Размер шрифта: A A A
Изображения:
  • 224016, г. Брест, ул. Куйбышева,32
  • +375 162 59 42 29
  • brest.knigodom@gmail.com

О нас

Выстава «Слоўнікі — скарбніца мовы»

Выстава «Слоўнікі — скарбніца мовы» Выстава «Слоўнікі — скарбніца мовы»

22 Февраля 2022 08:02

Количество просмотров: 484

21 лютага адзначаюць ва ўсім свеце Дзень роднай мовы. Свята заснавана ЮНЕСКА ў 1999 г. для захавання культурнай і лінгвістычнай разнастайнасці.

Да гэтай падзеі ў юнацкім аддзеле падрыхтавана выстава «Слоўнікі — скарбніца мовы». Менавіта яны з’яўляюцца найважнейшым спосабам апісання моўных рэсурсаў. На выставе прадстаўлена вялікая колькасць слоўнікаў — ад арфаграфічных да слоўнікаў сінонімаў, фразеалагізмаў, эпітэтаў… У іх не толькі фіксуецца і апісваецца лексіка мовы, але і замацоўваюцца літаратурныя нормы, што спрыяе павышэнню пісьменнасці і культуры маўлення.

Многія навукоўцы, грамадскія дзеячы, пісьменнікі шанавалі даведнікі, звярталіся да іх і чыталі як захапляльную літаратуру. «…словарь — это вся вселенная в алфавитном порядке», — так казаў класік французскай літаратуры Анатоль Франс.

Запрашаем наведаць выставу, што будзе дэманстравацца на працягу двух тыдняў. Пагартайце слоўнікі і вы далучыцеся да культурнай спадчыны продкаў, зафіксаванай у трапных словах і выразах народнай гаворкі, афарызмах пісьменнікаў.