Цветовая схема: C C C C
Размер шрифта: A A A
Изображения:
  • 224016, г. Брест, ул. Куйбышева,32
  • +375 162 59 42 29
  • brest.knigodom@gmail.com

Архив

Ясмінска Н. Пацеркі і кроплі

16.04.2019

Ясмінска, Н. Пацеркі і кроплі : [для малодшага школьнага ўзросту] / Надзея Ясмінска ; мастак Стася Сакалоўская. - Мінск : А. М. Янушкевіч, 2018. - 75 с.
ISBN 978-985-7165-84-1

«Пацеркі і кроплі» — неверагодна цёплая, утульная гісторыя, вытканая з нітак успамінаў, роздумаў і пачуццяў пяцігадовага хлопчыка. Ён робіць адкрыцці, вядзе нататкi-ў-галаве, крыўдзіцца, хварэе, чакае лета, вучыцца чытаць, марыць, разважае пра жыццё і пра тое, што знаходзіцца па-за ім.
Гэтая кніга — для дапытлівых дзяцей. Яны пазнаюць у галоўным героi сябе цi сваіх сяброў. Тых, у каго ёсць ўлюбёны сон з пахам мятных ляндрынак, хто марыць вынайсці шампунь для думак і хто чуе ў вуркатанні ката гук марскіх хваляў.
Гэтая кніга — для ўдумлівых дарослых. Таму што ім час ад часу трэба пагружацца ў маленства — такое лёгкае і бесклапотнае, напоўненае дзіўнымі прыгодамі. І вучыцца тым самым лепей разумець сваіх дзяцей. Бо дарослыя могуць зусім забыцца пра тое, як яны некалі бачылі вясёлку ў бензінавай лужыне, як рабілі схованку пад ложкам і як чакалі вясну пасля доўгай зімы.