Цветовая схема: C C C C
Размер шрифта: A A A
Изображения:
  • 224016, г. Брест, ул. Куйбышева,32
  • +375 162 59 42 29
  • brest.knigodom@gmail.com

Архив

Дамаронак-Кудраўцава, Т. І. Маша і яе чароўны лес

08.04.2022

Дамаронак-Кудраўцава, Т. І. Маша і яе чароўны лес : казачная аповесць / Таццяна Дамаронак ; [мастак Г. Г. Польняк]. - Мінск : Беларусь, 2021. - 183 с.
ISBN 978-985-01-1456-3.

ДО

Казачная аповесць пра жыццё сучаснай дзяучынкі ў чароўным лесе, які любяць і берагуць казачныя Феі: Вясна, Лета, Восень, 3іма. Феі ведаюць гаспадыню лесу — Машу, дачушку лесніка. Яна жыве ў хатцы, пабудаванай пасярод дрымучага лесу. У гэтым лесе схавалася невялікае возера. За лесам — вёска, дзе жывуць бабуля і школьныя сябры дзяучынкі. Маша любіць прыроду, яна ўважліва назірае за зменамі, якія адбываюцца на працягу года ў яе родным лясным царстве.

Шмат запаведных месцаў у нашай Беларусі. Гэта і Бярэзінскі запаведнік, і Белавежская пушча, і Прыпяцкія лясы і балоты, і Налібоцкая пушча. Калі паглядзець на нашу зямлю з вышыні птушынага палёту, то можна ўбачыць, як сярод прыгожых старых лясоў, нібы чароўныя люстэркі, зіхацяць сотні вялікіх і маленькіх азёр — Браслаўскія, Лясныя, Блакітныя азёры  і самае вялікае беларускае возера Нарач.

У кожным з такіх дзіўных па прыгажосці лясоў можа жыць дзяўчынка, пра якую пойдзе гаворка ў гэтай аповесці.