Цветовая схема: C C C C
Размер шрифта: A A A
Изображения:
  • 224016, г. Брест, ул. Куйбышева,32
  • +375 162 59 42 29
  • brest.knigodom@gmail.com

Архив

Традыцыйная культура і побыт беларусаў

27.10.2021

Традыцыйная культура і побыт беларусаў : [для малодшага і сярэдняга школьнага ўзросту / аўтары тэксту: К. С. Півавар, Г. А. Арцямёнак]. - Мінск : Беларуская Энцыклапедыя, 2021. - 179 с.

ISBN 978-985-11-1304-6.


Ці ведаеце вы, што ў беларускай мове ёсць словы, якія ўтрымліваюць важную інфармацыю аб жыцці народа і часта не маюць адпаведніка ў іншых мовах свету? У мовазнаўстве гэтыя словы маюць адмысловую назву - лінгва-культурэмы, або лінгвакраіназнаўчая лексіка. У новай кнізе серыі "Вялікая энцыклапедыя маленькага прафесара" сабраны якраз такія словы і паняцці. Асаблівасці традыцыйнага жыцця беларусаў, іх гаспадарчай і культурнай дзейнасці як у люстэрку адбіліся ў беларускай мове, прымаўках і прыказках, вуснай народнай творчасці, творах пісьменнікаў. Выжанне праз беларускія словы і іх азначэнні распавядае пра тое, як жылі нашы продкі некалькі стагоддзяў таму, як яны ставіліся да прыроды і сусвету, як вялі гаспадарку, якімі былі іх уяўленні пра навакольны свет. Вы даведаецеся таксама пра традыцыйныя святы беларусаў, пра тое, як яны святкаваліся ў далёкія язычніцкія часы і як змяніліся з прыняццем хрысціянства, і пра тое, як гэтыя старадаўнія традыцыі знайшлі адлюстраванне ў цяперашнім жыцці, якое сучаснае гучанне яны набылі. Праз мову лягчэй зразумець традыцыі, характар і памкненні беларусаў, адказаць на пытанне, што было важным для нашых продкаў і значным у паўсядзённым жыцці, і такім чынам паглыбіць свае веды пра родную краіну і яе народ. Выданне будзе карысным для самастойнага і сямейнага чытання, для падрыхтоўкі дамашняй работы, паведамленняў па розных тэмах на ўроках і на пазакласных занятках.