Цветовая схема: C C C C
Размер шрифта: A A A
Изображения:
  • 224016, г. Брест, ул. Куйбышева,32
  • +375 162 59 42 29
  • brest.knigodom@gmail.com

Архив

Парвела Ц. Эла і сябры

09.06.2017

Парвела, Ц. Эла і сябры : [аповесць] / Ціма Парвела ; [ілюстрацыі Агне Нананай] ; пераклад з фінскай мовы [А. Казловай]. - Мінск : Мастацкая літаратура, 2017. - 111 с. 
ISBN 978-985-02-1750-9

Пераклад з фінскай мовы Алены Казловай; ілюстрацыі Агне Нананай. 
Часам самыя звычайныя рэчы дапытлівым школьнікам (асабліва першакласнікам) падаюцца загадкавымі, нават падазронымі. Вось і ліст, які атрымлівае іх настаўнік і пасля якога становіцца няўважлівым, непатрабавальным і нават абыякавым да сваіх вучняў, Эла і сябры лічаць пасланнем ад шантажыста. Далей — болей. Шпіёнскія гульні, тэлефонныя званкі і нават падмена чамаданаў: сябры мяркуюць, што ў ім настаўнік нясе шынтажысту грошы... Гэтая кніга палюбілася ўжо многім чытачам у розных краінах свету. Дарэчы, для кожнага з перакладных выданняў мастакі рыхтуюць новыя ілюстрацыі, якія лепш адпавядаюць культуры краіны. І, як прызнаўся сам аўтар (дарэчы, ён стаў госцем Мінскай кніжнай выстаўкі-кірмашу), малюнкі для беларускай кнігі — а яны пазычаныя з літоўскай — яму самому падабаюцца найбольш.