Цветовая схема: C C C C
Размер шрифта: A A A
Изображения:
  • 224016, г. Брест, ул. Куйбышева,32
  • +375 162 59 42 29
  • brest.knigodom@gmail.com

Архив

Ад парога ў свет дарога : народныя прыкметы і павер'і

01.03.2018

Ад парога ў свет дарога : народныя прыкметы і павер'і / [укладанне У. Васілевіча]. - Мінск : Мастацкая літаратура, 2017. - 125, [1] с.
ISBN 978-985-02-1784-4

Здаўна на нашай зямлі шырока бытавалі не толькі легенды і казкі, не толькі песні ды танцы, прыказкі ды загадкі. Важную ролю ў жыцці нашых продкаў адыгрывалі прыкметы. «Без прыкмет — ходу нет!» — казалі ў народзе. І прыкметы суправаджалі чалавека з сівой старажытнасці на працягу ўсяго ягонага жыцця. У гэтай кнізе сабраныя прыкметы, якімі карысталіся беларусы пры самых розных жыццёвых абставінах: пры будаўніцтве дома і ў штодзённых справах, выпраўляючыся ў дарогу і выконваючы любую працу на полі і ў агародзе, падчас палявання і рыбалоўства, пры развядзенні пчолаў… Прыкметы, заснаваныя на добрым веданні прыроды, дапамагалі чалавеку прадказаць надвор’е і ўраджай. Кніжка разлічаная на школьнікаў старэйшага ўзросту, настаўнікаў і ўсіх, хто цікавіцца вуснай спадчынай нашага народа.