Цветовая схема: C C C C
Размер шрифта: A A A
Изображения:
  • 224016, г. Брест, ул. Куйбышева,32
  • +375 162 59 42 29
  • brest.knigodom@gmail.com

Архив

Бутэвіч А. І. Жанчыны з легенды

06.06.2018

Бутэвіч, А. І. Жанчыны з легенды : гістарычныя нарысы / Анатоль Бутэвіч. - Мінск : Мастацкая літаратура, 2017. - 92, [2] с.
ISBN 978-985-02-1787-5

Лічыцца, што важнейшымі праблемамі ў сусветнай гісторыі займаліся выключна мужчыны. Насамрэч роля жанчын не меней значная, праўда, да гэтай пары належным чынам не ацэненая. Беларуская зямля выхавала нямала жанчын, жыццё якіх без перабольшання стала легендай, атулена такімі міфамі і паданнямі, што і не зразумець — праўдзівая гэта асоба ці прыдуманая мудрымі казкатворцамі.

Кніга апавядае пра некаторыя найбольш знакавыя ў беларускай гісторыі жаночыя постаці. Яны кахалі і былі каханымі, часта выходзілі замуж за невядомых ім мужчын, ехалі за край свету, траплялі ў займальныя трохкутнікі, пераадольвалі ўсе згрызоты нераздзеленага кахання. Бо на тое яны і жанчыны.